Неталерантнае грамадства выхоўваюць журналісты?



20140913_jazyk-vrazhdyПраявы неталерантнасці ў беларускім грамадстве. Якую яны нясуць небяспеку ды якую ролю ў іх распаўсюдзе нясуць сродкі масавай інфармацыі? Між іншым пра гэта пойдзе размова ў нашай праграме. Абмяркоўвае тэму на фоне медыйнага скандала з выданнем “Вечерний Могилев”. Таксама пра маніторынг «Мова варожасці ў беларускіх СМІ», які штогод праводзіць ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць”. У Беларусі гэта першы і пакуль што адзіны праект такога кшталту. Чакаецца, вынікі маніторынгу павінны паўплываць на павышэнне сацыяльнай адказнасці беларускіх журналістаў, якія фарміруюць грамадскую думку.