Пагаварыць з Лукашэнкам сам-насам
Аляксандр Лукашэнка 13 лютага правёў сустрэчу з галоўным рэдактарам газеты „Народная воля” Іосіфам Сярэдзічам – вочы ў вочы. Журналіст пра такую сустрэчу папрасіў падчас “Вялікай размовы”, і яна адбылася. Уражанні Іосіфа Сярэдзіча ды лёс круглага стала, які журналіст прапанаваў арганізаваць, абмяркоўваем у чарговым выпуску праграмы «Месца для прэсы». А таксама пра журналістыку падарожжаў расказвае наша рэдакцыйная калега Іна Хоміч ды аўтар перадачаў «Падарожжы Свабоды» Зміцер Бартосік.