Пра Асобу на экране і … сукенкі. Валярына Кустава прэзентуе «Прыват»
Як суддзя не засудзіла. Гісторыя судовага працэсу ў Гомеле над журналістам-фрылансерам, які завяршыўся нечакана. У чарговай праграме працягваем распавядаць пра пераслед журналістаў, але глянем на гэта з іншага боку. Таксама наш госць — Валярына Кустава. З паэткай і аўтаркай праграмы «Прыват» на Белсаце гутарым пра сукенкі для экрана і пра шчырасць на экране.