Прыфронтавы дзённік Уладзіслава Ахроменкі
Вайна на ўсходзе Украіны доўжыцца ўжо тры гады, і перспектываў заканчэння гэтага канфлікту пакуль не відно.
Агульная колькасць чалавечых ахвяраў сягнула лічбы ў 10 000 чалавек. Колькасць уцекачоў і ўнутраных перасяленцаў перавысіла мільён.
Наш украінскі карэспандэнт, пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка наведаў прыфронтавыя гарады і вёскі Луганшчыны.
Як жывуць пад рэгулярнымі абстрэламі ў прыфронтавых вёсках? Якія перспектывы заканчэння вайны? З чаго пачынаўся канфлікт? Якія ўрокі варта зрабіць з данбаскіх падзеяў?
Кожны аўторак і чацвер на хвалях нашага радыё а 08:40 і 17:40 (паводле беларускага часу) будуць гучаць расповеды Уладзіслава Ахроменкі прысвечаныя падзеям на ўсходзе Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара