Пытанне Аляксандру Лукашэнку. Як яго задаць?
Пасля «Вялікай размовы з прэзідэнтам» у медыя-прасторы разгарнулася дыскусія: навошта незалежным медыя туды хадзіць, калі няма магчымасці задаць пытанне? Недзяржаўным СМІ адпраўлялі запрашэнні на сустрэчу, дзе дакладна ўказвалі каго б з журналістаў хацелі бачыць. Іх сабралася 7 з розных незалежных выданняў, але толькі галоўнаму рэдактару «Народнай волі» Іосіфу Сярэдзічу ўдалося задаць пытанне. «А вось як?» — спытаў Улад Грынеўскі. Таксама ў праграме госць Ян Мельнікаў, баец і прадстаўнік «Тактычнай групы «Беларусь», адзінага беларускага фармавання байцоў-добраахвотнікаў, якія прымаюць удзел ва ўзброеным супрацьстаянні Украіны супраць Расеі.