Салідарнасць



Літаратары салідарныя з вязнямі, якія праходзяць па так званай справе “Белага легіёна”, або “Справе патрыётаў”. Пра гэта ў чарговай праграме «Месца для прэсы». А таксама пра пераклады літаратуры, якая і надалей актуальная, кажа наш госць – перакладчык Лявон Баршчэўскі. І, нягледзячы на невялікія наклады, кнігі чытаюць, больш за тое, пераклады замежных твораў выконваюць іншую функцыю – дапаўняюць і развіваюць беларускую мову.