Сацыялагічны батл. Незалежныя сацыёлагі выклікаюць дзяржаўных.
Пакажыце свае вынікі. Звяртаюцца незалежныя сацыёлагі да дзяржаўных, якія абвінавачваюць іх у не кампетэнтнасці. Такія выказванні з’явіліся адразу пасля публікацыі сакавіцкага даследавання, якое паказала, што Аляксандра Лукашэнку падтрымліваюць толькі 27% беларусаў. Кіраўнік Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў Алег Манаеў выклікае дзяржаўных сацыёлагаў на рыцарскі турнір. Такая заява прагучала ў праекце «Месца для прэсы». Таксама ў праграме госць, Святлана Калінкіна, якая пакінула пасаду шэф-рэдактара газеты «Народная Воля», распявала пра прычыны свайго рашэння.