Савецкія святы для беларускіх журналістаў
Не чытайце савецкіх газетаў, гэта шкодзіць здароўю. Цытата расейскага класіка Міхаіла Булгакава ўжо даўно ходзіць у народзе, але цяпер, здаецца, актуальная толькі ў Беларусі. 5 траўня адзначылі Дзень друку, свята якое паходзіць ад «Дня советской печати» і ў 1996 годзе, паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі, стала дзяржаўным. Таксама 7 траўня — Дзень работнікаў радыё і тэлебачання, яшчэ адна савецкая традыцыя. А перад гэтым мы адзначылі 3 траўня — Сусветны дзень свабоды прэсы. Улад Грынеўскі ў чарговай праграме запрашае паразважаць, ці спалучаюцца ўсе гэтыя святы.