Шчырае інтэрв“ю ў сучаснай «хуткай» журналістыцы
Наш госць – журналіст Беларускага Радыё Рацыя Міхась Андрасюк, які на нашым радые займаецца «разумнымі» праектамі: серыя інтэрв’ю «Вочы ў вочы» ды робіць рэпартажы. Як суразмоўцу вывесці на шчырасць ды не прапусціць галоўнае. Гутарым пра тое, ці інтэрв’ю не згубілася як жанр у сучаснай журналістыцы. А таксама як эканамічны суд Гомельскай вобласці падтрымаў мясакамбінат ды вынес рашэнне, некарыснае для журналістаў. А вось у Магілёве жыхароў аднаго з дамоў пужаюць суседствам з апазіцыянерамі.