Сіла ў праўдзе. Помнік на магіле Паўла Шарамета
Сіла не ў сіле. Сіла ў праўдзе. Словы на помніку Паўлу Шарамету на Паўночных могілках Менска, дзе журналіст пахаваны. Яго забілі 20 ліпеня 2016 года ў Кіеве, дзе апошні час журналіст жыў і працаваў. Узарвалі аўтамабіль на якім Павел Шарамет ехаў на працу. Помнік выкананы ў выглядзе бронзавага аркуша паперы, заціснутага ў камяні. Аўтары мемарыяла: скульптар Канстанцін Селіханаў і архітэктар Аляксей Галякоў.