Смяротное пакаранне ў Беларусі
Тэма нашай праграмы – смяротное пакаранне ў Беларусі. Кіраўнік Tuzin.fm ды каардынатар праекта “Апошні золак” Сяргей Будкін раскажа пра супрацу журналістаў, праваабаронцаў ды музыкаў. На партале Tuzin.fm – прэм’ера супольнага музычнага праекту «Апошні золак», удзельнікі якога выступаюць за спыненне практыкі смяротнага пакарання ў Беларусі. Таксама госць ў студыі – пісменніца, сцэнарыстка, актывістка кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Паліна Сцепаненка, з якой гутарым – “Адмена смяротнага пакарання. Што могуць зрабіць журналісты?”. Таксама навіны журналіскай супольнасці ды фельетон Ірыны Лапцік “Петыцыя: Увядзём падатак на дармаедства!”.
Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе дагэтуль практыкуецца пакаранне смерцю. Гэты факт не сыходзіць са старонак беларускіх медыя. За апошнія 17 гадоў здзейснена каля 400 расстрэлаў, вядомы толькі адзін выпадак, калі смяротны прысуд заменены на турэмнае зняволенне. Хто сёння ў Беларусі павінен змагацца супраць смяротнага пакарання: праваабаронцы, журналісты, альбо ўсё беларускае грамадства? Якое месца тут журналістаў? Пра смяротнае пакаранне ў праекце “Месца для прэсы” на Беларускім Радыё Рацыя разважае пісменніца, сцэнарыстка, актывістка кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Паліна Сцепаненка.