Смяротнае пакаранне. «Мёртвая кропка» пытання.
Дыскусія супраць смяротнага пакарання. 10 кастрычніка — Міжнародны дзень супраць смяротнай кары. У Беларусі з гэтай нагоды праходзіў адмысловы тыдзень. «Беларускія ўлады павінны зрабіць палітычныя крокі для адмены смяротнага пакарання», – лічыць праваабаронца Алесь Бяляцкі. Беларусь — адзіная ў Еўропе краіна, дзе па-ранейшаму практыкуецца вышэйшая мера пакарання. Ад моманту атрымання незалежнасці ў Беларусі да расстрэлу прысудзілі каля 400 чалавек.