Справа 1919 г. “Дні і турботы Гомельскага ЧК”



Вайна паміж бальшавікамі і белагвардзейцамі выявіла ў людзей шмат нечаканых схільнасцяў. Нядаўнія свінапасы станавіліся дзянікінскімі афіцэрамі, сціплыя гімназісткі ўзначальвалі антысавецкія паўстанні, а зацюканыя дзеці местачковых талмудыстаў і ліхвяроў ператвараліся ў зухаватых чырвоных камісараў. Узброенае супрацьстаянне “белых” і “чырвоных” было вайною ўсіх супраць усіх. І Чырвоная армія, і дзянікінцы бессаромна рабавалі тых жа сялянаў, прытым рабаванні тыя іншым разам набывалі характары масавага марадзёрства.

kdb_42_01

У белагвардзейцаў марадзёрамі займалася контрвыведка, у “саветаў” – Усерасійская Надзвычайная камісія, створаная 20 снежня 1917 года. Зрэшты, ад “марадзёрства” і “рабаўніцтва” яшчэ можна было адвярцецца і ў “белых”, і ў “чырвоных”. А вось ідэйныя ворагі і белагвардзейцаў, і бальшавікоў не маглі разлічваць ні на якую літасць. Прытым метады барацьбы з такімі ворагамі і ў чэкістаў, і ў дзянікінскіх контрвыведнікаў былі практычна аднолькавымі.

У сярэдзіне лютага 1919 года ў поле зроку Гомельскага ЧК патрапілі малады машыніст паравоза Пётр Сакалоўскі і ягоная каханка, Алена Красоўская. Калі Красоўскай закідалі толькі захоўванне нарабаванага, то абвінавачванні Сакалоўскага выглядалі куды цяжэйшымі.

ХАРАКТЕРИСТИКА

Гр. Петр Николаевич Соколовский, лет 28, слесарь-машинист, беспартийный, обвиняется в том:

что служил добровольцем в Деникинской армии и действовал против Советской власти. Основание – показания сожительницы Елены Карловны Красовской (…) Со слов сожительницы его, Елены Карловны видно, что он, Соколовский, поступил в Доброармию надеясь, что большевиков погонят отсюда вон (…) Чувствуя себя виноватым, он боялся выходить днем домой, навещать родителей, дабы его не поймали.

(…)

Обвиняется в том, что занял квартиру Сони Раппапорт по ее личной просьбе с целью сбережения имущества, выкопал закопанные ее вещи и деньги из сарая и присвоил. Основание: найденное при обыске.

Гр. Елена Карловна Красовская, 21 года, вдова околоточного надзирателя, обвиняется в том, что во время Деникинщины она имела связь с Доброармией (…) что вместе с сожителем Петром Соколовским присвоила чужое имущество гр. Сони Раппопорт и распродавала его.

Из допроса свидетеля Раппапорт С. М.

ВОПРОС: Опишите, какие именно вещи Соколовский выкопал из тайника, которые вы закопали?

ОТВЕТ: Я боялась деникинцев и закопала в сарае много хороших вещей. Шесть ложечек серебряных, два кольца серебряных (…) об этом Соколовский знал, когда меня не было дома, он пошел в сарай, откопал и все забрал себе

У следчае справе скрупулёзна зафіксавана ўсё, што Сакалоўскі накраў і нарабаваў падчас службы ў белагвардзейцаў: залатыя гадзіннікі, ланцужкі, бранзулеткі, манеты… Ёсць нават сурвэткі і абрусы. Сціплы пралетарый, які атрымаў зброю і ўладу, адчуў у сабе пакліканне рабаваць усё, што трапляла ў яго поле зроку, нават панчохі і жаночую бялізну.

Але ж з першымі паразкамі белагвардзейцаў Сакалоўскі кінуў зброю, садраў пагоны і вярнуўся да звыклай працы паравознага машыніста.

Следства цягнулася амаль год і практычна не рухалася. Калі рэчавыя доказы і можна было прышпіліць да справы, то непасрэдных сведчанняў наконт службы Сакалоўскага ў Добраахвотнай арміі ў чэкістаў не было. І тут ЧК прапанавала Алене Красоўскай, каханцы рабаўніка-дзянікінца, джэнтльменскае пагадненне: волю за сведчанні на арыштаванага.

1919 г. марта месяца 30 дня, Гомель

ИЗ ПОКАЗАНИЙ ЕЛЕНЫ КРАСОВСКОЙ

(…) в Смоленске он записался добровольцем в деникинскую армию, я его задерживала и умоляла не записаться, он меня не послушал и уехал. Меня оставил без всяких средств к жизни.

(…) потом он приехал с офицерами, ко мне заходил попить чаю (…) с ним были два офицера и два солдата добровольца. (…) Он мне сказал тогда, что большевики до чертиков надоели.

Як то ні дзіўна, але ў Гомельскім ЧК стрымалі слова. Нягледзячы на тое, што Алена Красоўская сама хавала і перапрадавала нарабаванае, яе вызвалілі ў той самы дзень, калі яна дала патрэбныя сведчанні.

Праз колькі гадзін пасля гэтага судзілі і самога Сакалоўскага.

Магчыма, ЧК і магло б дараваць рабаўніцкія схільнасці маладога пралетарыя – тым больш, што і самі чэкісты да рэвалюцыі займаліся экспрапрыятарствам каштоўнасцяў у буржуяў, а многія не кінулі гэты прыбытковы занятак і пасля рэвалюцыі.

Але ж ніякай літасці былому дзянікінцу быць не магло.

ПРИГОВОР

именем Российской Социалистической Федеративной Советской Республики

1920 г. марта месяца 30 дня

Гомельский революционный военный железнодорожный трибунал

(…)

рассмотрев дело и выслушав обвиняемых и свидетелей Революционный военный железнодорожный трибунал (…)

приговорил Соколовского Петра Николаевича к высшей мере наказаня – расстрелу. Приговор привести в исполнение по истечении 48 часов с момента объявления его

(…)

Приговор окончательный и обжалованию не подлежит

Комендант Губернского Губчека

Апреля 2 дня 1920 г.

г. Гомель

В Гомельский революционный железнодорожный Военный Трибунал

РАПОРТ

Согласно отношения за № 737 от 1 апреля с/г приговор над гр. Соколовским приведен в исполнение 1 апреля с/г в 9 часов вечера. О чем и доношу.

Комендант Губчека

Як склаўся далейшы лёс Алены Красоўскай, са следчай справы невядома. Магчыма, яна стала ўзорнай савецкай грамадзянкай, магчыма, уцякла за мяжу, магчыма, нават і уладкавалася ў ЧК.

Але ж можна не сумнявацца, што калі б яе дапытвалі не ў Надзвычайнай Камісіі, а ў дзянікінскай контрвыведцы, то яна і там паказала б на свайго каханка.

2016-11-22_achromienka_na_uliku_kdb_42_01

2016-11-22_achromienka_na_uliku_kdb_42_02

2016-11-22_achromienka_na_uliku_kdb_42_03

2016-11-22_achromienka_na_uliku_kdb_42_04

2016-11-22_achromienka_na_uliku_kdb_42_05

2016-11-22_achromienka_na_uliku_kdb_42_06

2016-11-22_achromienka_na_uliku_kdb_42_07

2016-11-22_achromienka_na_uliku_kdb_42_08

2016-11-22_achromienka_na_uliku_kdb_42_09

2016-11-22_achromienka_na_uliku_kdb_42_10

2016-11-22_achromienka_na_uliku_kdb_42_11

2016-11-22_achromienka_na_uliku_kdb_42_12

2016-11-22_achromienka_na_uliku_kdb_42_13

2016-11-22_achromienka_na_uliku_kdb_42_14

2016-11-22_achromienka_na_uliku_kdb_42_15

2016-11-22_achromienka_na_uliku_kdb_42_16

2016-11-22_achromienka_na_uliku_kdb_42_17

2016-11-22_achromienka_na_uliku_kdb_42_18

2016-11-22_achromienka_na_uliku_kdb_42_19

* * *

Наступным разам я раскажу пра нашчадка магілёўскага шляхецкага рода і яго ліхтугі ў НКВД.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “3795-ОФ”