Справа 1920 г. “Як расстрэльвалі ў Дзянікіна”
Словазлучэнне “Белая гвардыя” выклікае ў памяці цэлы шэраг мастацкіх асацыяцый: баявыя генералы, шляхетныя афіцэры, прасветленыя інстытуткі, а таксама паэты-какаіністы, вытанчаныя какоткі і Вярцінскі з патэфона…
Усе гэтыя архетыпы, навязаныя пераважна кінематографам, не маюць нічога агульнага з рэальнымі белагвардзейцамі. Гістарычныя архівы падаюць цэлую галерэю зладзеяў, садыстаў і мярзотнікаў самых розных калібраў. Гэта і нелюдзі-казакі, якія секлі шаблямі ўсіх, хто ім не падабаўся. І расейскія афіцэры з універсітэцкай адукацыяй, якія загадвалі закопваць жыўцом жанчын. І сістэмныя рабаўніцтвы, якія рабіліся па загадах тых жа генералаў, абвешаных царскімі ўзнагародамі. Вядомая цытата генерала Карнілава: “Мы ішлі да ўлады, каб вешаць, а трэба было вешаць, каб прыйсці да ўлады”.
Ідэйныя апаненты белагвардзейцаў з Чырвонай арміі і ЧК дзейнічалі прыблізна такім жа чынам: расстрэльвалі, вешалі, катавалі і палілі жыўцом.
У архівах Службы Бяспекі Украіны іншым разам трапляюцца справы і на нашых зелякоў: і на катаў на службе Чырвонай арміі, і на расстрэльшчыкаў у белагвардзейціх войсках…
Пачатак 1919 года быў для Чырвонай арміі не самым удалым. Войскі Усходняга і Паўднёвага франтоў цярпелі паразку за паразкай. Гвалтоўна мабілізаваныя сяляне не разумелі, нашто ім тая вайна; стралялі камісараў, кідалі зброю і сыходзілі ў свае вёскі, а то і да розных “бацькаў-атаманаў”.
Такі стан рэчаў вымагаў неадкладнага адлупу. Пасля страты бальшавікамі часткі Данбасу ў лютым 1919 года ў Чырвонай арміі былі створаныя Асобыя аддзелы па барацьбе са шпегунствам і кантрэвалюцыяй. Функцыянальна яны дзейнічалі такжа сама, як і контрвыведка ў белагвардзейцаў: туды заграбалі ўсіх падазроных і пасля непрацяглых допытаў звычайна вешалі ці расстрэльвалі.
Асаблівую ўвагу ў Асобых аддзелах надавалі калегам-катам з лагеру ідэйных апанентаў. Адзін з такіх персанажаў і был арэштаваны чэкістамі ў студзені 1920 года ва ўкраінска-беларускім сумежжы…
ОСОБЫЙ ОТДЕЛ 9 АРМИИ
ИЗ МАТЕРИАЛОВ СЛЕДСТВЕННОГО ДЕЛА
Каламакин Аким Фёдорович, 1902 г. р., белорус, беспартийный, уроженец хутара Лихой Новозыбковского уезда Черниговской области, образование 3 класса приходской школы
(…)
ОБВИНЯЕТСЯ
в том, что во времена Деникинщины в 1919 году служил атаманом казаков, которые несли охрану и расстреливали пленных красноармейцев и местных жителей. Грабил трудовой народ, присваивал нажитые им скудные пожитки.
Звяртае на сябе ўвагу адна акалічнасць: в 1919 годзе атаману Каламакіну было ўсяго 17 гадоў. Гэта азначае, што ён не мог удзельнічаць у Першай сусветнай вайны, дый і мінімальнай вайсковай падрыхтоўкі ў яго таксама, напэўна, не было.
Сведчанні юнака-атамана падкупляюць шчырасцю і цынізмам.
20 февраля 1920 г.
Из протокола допроса Коломакина Акима Федоровича
ВОПРОС: Чем вы занимались в местной охране?
ОТВЕТ: Гонял арестованных в станицу Владимирская. За самого старшего был Федор Казачков. Мы местной охраной окружили Маленькую и Большую Комиссаровку, были арестованы все красноармейцы и рабочие Суворовского рудника. Некоторых, у кого были деньги или что-то ценное, отпустили по домам, остальных отвели в станицу Владимирскую. По дороге всех хлестали плетьми. Мы их там всех расстреляли, а вещи разделили.
(…)
ВОПРОС: Вам приходилось расстреливать?
ОТВЕТ: А как же. Все расстреливали, а я был за атамана охраны казаков.
(…)
ВОПРОС: Что вы можете сказать о своем отношении к Советской власти?
ОТВЕТ: (…) Была казачья власть, я подчинялся ей, мне безразлична та или другая власть (…) за кем будет сила, тому и буду подчиняться.
Расстрэлы мірных жыхароў давалі выдатную магчымасць імгненнага ўзбагачэння. Так Акім Каламакін, вясковы маладзён з трыма класамі адукацыі, змог дазволіць сабе тое, чаго ў тыя часы не мелі нават вельмі заможныя людзі.
25 февраля 1920 г.
Из протокола допроса Коломакина Акима Федоровича
ВОПРОС: Скажите, не имелось ли у вас что-то из Моторных Машин?
ОТВЕТ: Был автомобиль, купил его отец.
Праўда, арыштант наіўна даводзіў, што машыну, нібыта, ягоны бацька, не надта заможны селянін, набыў недзе на рынку яшчэ ў 1915 годзе. Але ж гэтая немудрагелістая мана была выкрытая імгненна: машыну малады атаман проста адабраў у нейкіх буржуеў, якія не спачувалі белагвардзейцам.
Следства скончылася ў лічаныя дні, і плён яго стаў абсалютна нечаканым. Насуперак законам рэвалюцыйнага часу і агульнай практыцы, прынятай у ЧК, расстрэльшчыка дзянікінскай арміі не паставілі да сцяны, не павесілі і нават не пасадзілі…
ПОСТАНОВЛЕНИЕ
1920 года 9 марта
Я, военследователь Особого отдела при Реввоенсовете 9 армии Елисеев, расследовав дело Каламакина Акима по обвинению в службе кадетской власти в должности окружного атамана,
(…)
Я, следователь, постановил Коломакина Акима изолировать из пределов прифронтовой полосы. Отправить в концентрационный лагерь до окончания гражданской войны.
Па-сутнасці, гэты прысуд быў апраўдальным. Бо тагачасныя савецкія канцлагеры не меў нічога агульнага са сталінскім ГУЛАГам, прынамсі, па суворасці рэжыму; з такога концлагера можна было выйсці за суадносна невялікі хабар ці ўвогуле ўцячы.
На гэтым сляды Акіма Каламакіна ў архіве канчаткова губляюцца. Затое нейкі Каламакін, усплывае ў 1926 годе ў якасці следчага Кіеўскага ГПУ. Хто ведае – можа, гэта быў адзін і той жа чалавек? Бо спецыялісты па катаваннях і масавых расстрэлах былі ў савецкіх спецслужбах запатрабаваныя заўсёды.
* * *
У наступнай перадачы я раскажу пра тое, як НКВД змагаўся з рознымі антысавецкімі чуткамі.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “14415-ОФ”