Справа 1927 г. «Па прафесіі я аферыст…»



У архівах былога КГБ сустракаюцца следчыя справы, якія чытаюцца, рыхтык прыгодніцкія раманы. Справы гэтыя тычацца пераважна  фальшываманетнікаў, валютчыкаў, кантрабандыстаў, банкаўскіх налётчыкаў і іншых рыцараў з вялікай дарогі.

Аферыст, пра якую я цяпер раскажу, лёгка мог бы стаць правобразам якога літаратурнага персанажа Сяргея Пясецкага са знакамітай «зладзейскай трылогіі»…

26 лістапада 1927 года ў Палітпрасвет горада Чарнігава звярнуўся грамадзянін Фердынанд Хан-Цвій. Ён прадставіўся, як “артыст-адзіночка, спецыяліст па цыркавых фокусах” і папрасіў дазвол на гастролі. Пры гэтым Хан-Цвій захацеў атрымаць пад будучыя гастролі і аванс.

Выглядаў той «артыст-адзіночка» даволі падазрона: тыпова крымінальны твар, нахабныя вочы і сінія зонаўскія татуіроўкі.

Чыноўнікі Палітпрасвета выявіліся пільнасць і на ўсялякі выпадак зрабілі запыт на Фердынанда Хан-Цвія ў мясцовае аддзяленне ОГПУ. Па хуткім часе чэкісты, якія прыбылі ў Палітпрасвет, выводзілі «артыста-адзіночку» у кайданках: Фердынанд Хан-Цвій, больш вядомы ў крымінальных колах, як «Федзька – чырвоны рукаў», вось ужо год знаходзіўся ва Усесаюзным вышуку…

ИЗ АНКЕТЫ АРЕСТОВАННОГО

Цвий Фердинанд Генрих Адольфович

1896 г. р.

Место рождения – Варшава

Военнообязанный – краснофлотец.

Из рабочих, неимущий, грамотный, женат. Без определенных занятий, в профсоюзе не состоит, беспартийный, неоднократно судимый.

Национальности своей арестованный указать не может, с его слов – сын цыгана.

Праз якую гадзіну Фердынанд у сядзеў кабінеце  ОГПУ і, не тоячыся, расказваў сваю біяграфію – чэкіст толькі паспяваў занатоўваць.

 ИЗ ПОКАЗАНИЙ ОБВИНЯЕМОГО ЦВИЯ ФЕРДИНАНДА

от 07 ноября 1926 г.

Сам я родом из Варшавы, мой отец был цыганом, торговал лошадьми. Сам я до военной службы занимался разными фокусами. В 1914 г. меня взяли в Старую армию, это было в Варшаве (…) Пробыл я там неделю-две, а затем дезертировал и скрывался до 1915 г. (…) Я подделывал хлебные карточки и продавал их на толкучке. Раньше я подделывал карточки на лошадей, которые воровал и продавал папа, у меня получалось очень хорошо (…)

Працяг гісторыі неверагодны, бы прыгодніцкі кінафільм. Неўзабаве кайзераўская паліцыя арыштавала дэзерціра за падробныя карткі. Па дарозе ў турму ён напаў на канваіра, прыдушыў яго, адабраў вінтоўку і, пераапрануўшыся ў нямецкую форму, прыбіўся да Чырвонай арміі, якая тады акурат планавала наступ на Варшаву. На допыце ў ЧК Фердынанд Хан-Цвій заявіў, што ён перакананы інтэрнацыяналіст з камуністычнымі поглядамі, адданы прыхільнік Сусветнай Рэвалюцыі.

Але ж чэкістаў Фердынанд так і не пераканаў, і яго адправілі ў лагер для інтэрнаваных…

Далейшыя падзеі разгортваліся зусім карказломна.

ИЗ СПРАВКИ КРО ГПУ ЎССР

от 28 ноября 1927 г.

О ГР. ЦВИЙ

(…)

После лагеря Цвий был направлен на родину в Польшу. Тут же был сразу мобилизован в Польскую армию. Пробыв в ней 3 недели, ограбил военный склад, забросил свое оружие и скрылся. Был пойман, судили и дали 10 лет. В тюрьме он симулировал психически больного, его поместили в лечебницу, откуда он бежал в 1923 г. Бежал на участке против Минска. В Погранчасти сочинил легенду, что он в бытность в польском флоте был в коммунистической организации и за это сидел в тюрьме. Ему поверили, как политэмигранта направили в Царицин /Сталинград/. Там он пожил неделю и уехал, не снявшись с учета. С тех пор начал путешествовать по СССР, занимаясь афёрами. Выступал, как артист-фокусник, бывал, по его словам, в Москве, Харькове, Ленинграде, Ростове и почти во всех городах СССР. Заводил знакомства с уголовными элементами…

Махінацыі, якія праводзіў Хан-Цвій, ці “Федзька – чырвоны рукаў”, як яго называлі крымінальнікі, тычыліся выключна віртуознага вымантачвання грошай. Тым больш, аферыст дасканала ведаў сем моваў і пры нагодзе мог артыстычна і яскрава сыграць ролю і палітычнага эмігранта – ахвяры сусветнага капіталу, і героя-краснафлотца з Кранштата, і артыста арыгінальнага жанру з Берліна, і нават былога чэкіста, параненага на нябачным фронце.

Спярша ахвярамі “Федзькі – чырвонага рукава” станавіліся правінцыйныя чыноўнікі з органаў сацыяльнага забеспячэння; махінатар быў пераканаўчым і настойлівым. Падчас візітаў у Сабезы ён намайстрачыўся красці пустыя бланкі дакументаў. Так Хан-Цвій разжыўся членскім білетам Рабіс (“Саюза работнікаў мастацтваў”), некалькімі дыпломамі і нават даведкай краснафлотца, героя Грамадзянскай вайны.

Неўзабаве Фердынанд перайшоў на вышэйшы ўзровень: стаў ездзіць па польскіх консульствах у розных гарадах СССР, дзе прадстаўляўся таемным прыхільнікам Язэпа Пілсудскага і прасіў грошай для вяртання ў Варшаву. Як не дзіўна, у Хан-Цвія атрымлівалася ашукваць нават дасведчаных польскіх дыпламатаў – расчуленыя  аповедамі візіцёра пра тугу па Радзіме, яны давалі “прыхільніку Пілсудскага” куды большыя сумы, чым той прасіў.

Віна аферыста выявілася відавочнай, і суд быў фармальнасцю…

ПОСТАНОВЛЕНИЕ

1927 г. ноября 26 дня я, уполномоченный (…) Черниговского отдела ГПУ Станюлин, рассмотрев сего числа дело на гр. Цвий Фердинанд-Генрих Адольфовича, 1896 г. р., Варшава, из рабочих, неимущий, грамотный, женат, без определенных занятий, без определенного местожительства (…)

Постановил: заключить гр. Цвия в Черниговском Допре.

“Федзьку – чырвоны рукаў” чакаў концлагер для сацыяльна-небяспечных элементаў. Але ў канцлагер яму не хацелася. Праз два тыдні, праведзеных у Допры (“Доме прымусовых работ”) Хан-Цвій напісаў свайму следчаму такі ліст:

Ниже подписавшийся, убедительно прошу вашего распоряжения о ускорении дела, так как (…) признал себя виновным, хочу забросить бродячую жизнь, чувствую себя очень плохо, так как я страдал душевным болезнем, в Польше сидел срок три года, не могу терпеть за Тюремной решеткой.

(…)

Я чувствую себя очень виноватым, принимаю приговор.

Фердинанд Цвий

Следчы прачытаў і падшыў паперку да крымінальнай справы; падобных лістоў, а таксама заяваў і просьбаў ён штотыдзень атрымліваў па сотні.

І тады “Федзька – чырвоны рукаў” перайшоў да рашучых дзеяў…

Праз два тыдні ён напісаў у маскоўскую Калегію ГПУ афіцыйную заяву наступнага зместу:

(…)

“Просьба”

Дело мое передано вам, оно ясное, как день,

Просьба моя из черниговского Допра, вам привет и стон

Без результата моя песня исчезает, как тень,

Томится в слезах песни тон

 

Настали мрачные темные ночи

Исчезли веселые дни

Как же во сне мои очи,

Когда же засветят свободные огни?

 

Бледность щеки кроет

Дрожь проникает в кровь

Сердце грустно ноет

Прошу, свободу верните вновь!

 

Пусть не вянет сердце,

Как цвет розы

Простите, что было со мной!

Прошу вернуть Свободу без угрозы!

 

Проситель: Хан-Цвий, 10 апреля 1928 г.

 

Хан-Цвій відавочна “касіў пад псіха”. Падобных вершаванак ён насачыняў мо з тузін – акуратна склаў паперчыны ў канверты, якія аздобіў малюнкамі руж за кратамі, слёз на шчоках, а таксама іншымі сімваламі цяжкога жыцця ў няволі. І адправіў такую вось афіцыйную просьбу на імя старшыні ОГПУ тав. Менжынскага, наступніка “жалезнага Фелікса”.

Магчыма, у наш час падобныя вершы і ўразілі б якога міліцыэйскага эстэта, аматара творчасці Віктара Каліны, але ж тагачасныя чэкісты хуценька выкрылі сімулянта. Псіхіятрычная экспертыза пацвердзіла, што Хан-Цвій цалкам здаровы.

Больш за тое: прафесійнаму аферысту, як ураджэнцу Варшавы, на ўсялякі выпадак упаялі “падазронасць у польскім шпіянажы” і выправілі на Салаўкі.  

ВЫПИСКА ИЗ ПРОТОКОЛА 6/161

Особого Совещания при Коллегии ГПУ ЎССР

от 25 января 1928 г.

СЛУШАЛИ: Ходотайство Черниговского Окротдела ГПУ об админвысылке гр. Хан-Цвий Фердинанда Генриха Адольфовича, 32 лет, цыгана, как заподозренного в шпионаже.

ПОСТАНОВИЛИ: Возбудить ходатайство перед Особым совещанием при Коллегии ОГПУ о заключении Хан-Цвий в концлагерь сроком на три года.

Безумоўна, прыроднаму аферысту Хан-Цвію трэбы было падавацца не да бандытаў, а да камуністаў, сярод каторых таксама было багата людзей з крымінальнымі талентамі. Той жа рэвалюцыянер Камо ў 1906-1907 гадах натхнёна рабаваў банкаўскіх інкасатараў, Карл Паўкер, былы начальнік аховы Сталіна, да Першай сусветнай падрабляў вэксалі, а наркам НКВД Генрых Ягода ў 1912 годзе ўдала фальшаваў пашпарты. Дый сам таварыш Сталін быў датычны да знакамітай “тыфліскай экспрапрыяцыі”…

Што надарылася з Хан-Цвіем на Салаўках невядома, але можна не сумнявацца, што чалавек з такімі надзвычайнымі талентамі не доўга затрымаўся ў канцлагеры.  

У наступнай перадачы я раскажу пра расстрэльнай справы “з канфіскацыямі”, а таксама пра тое, як тыя канфіскацыі праходзілі і што потым рабілі са сканфіскаваным майном “ворагаў народа”.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “ОФ-7875”