Справа 1931 г. “Антысавецкая партызанка эпохі масавых рэпрэсій”



Абсалютная большасць “антысавецкіх паўстанцкіх спраў” трыццатых гадоў выдуманая ад пачатку і да канца. Пасля нядоўгіх, але вельмі інтэнсіўных допытаў фігуранты такіх справаў вызнавалі сваю віну, атрымлівалі доўгія лагерныя тэрміны ці “вышэйшую меру” і сыходзілі ў нябыт.

Здавалася, што за якіх пятнаццаць-дваццаць гадоў савецкай улады людзі былі ўжо настолькі запалоханымі, што не маглі супраціўляцца рэпрэсіям.

Але ж былі, былі героі, якія не збаяліся весці супраць Саветаў узброеную барацьбу!

13 ліпеня 1931 года двое пастухоў вёскі Салонаўка, што ва ўкраінска-беларускім сумежжы, пабачылі колькі ўзброеных мужчынаў. Незнаёмцы на знакі паказалі, каб пастухі паводзілі сябе ціха і папрасілі хлеба. Неўзабаве пастухі пазналі сярод узброеных людзях былога аднавяскоўца, дваццаціаднагадовага Міколу Нагорнага.

Нягледзячы на малады ўзрост, Мікола Нагорны быў у Салонаўцы чалавекам легендарнымі.  Пасля чарговара канфлікта з Савецкай уладай ён разам з такімі ж незадаволенымі сялянамі, як і сам, арганізаваў партызанскі атрад і сыйшоў у лес. Атрад Нагорнага рабіў рэгулярный напады на савецкіх актывістаў і міліцыянтаў. ОГПУ штомесяц арганізоўвала на партызанаў аблавы, але ўсе яны сталі безвыніковымі.

Чуткі па вёсках разносяцца хутка. Калі двое міліцыянтаў, якія былі на той момант у Салонаўцы, дазналіся пра з’яўленне Нагорнага, то палічылі за лепшае не ўступаць у перастрэлку, а ўцяклі.

Начальнику раймилиции г. Городня

«О появлении бандитов в с. Солоновке»

 В райаппарат ГПУ поступили сведения, что 13 июля в 3 часа дня (…) были замечены четыре вооруженных бандита, которые пошли прямо в село на улица Морозовка. Из указанных бандитов пастухами узнаны Нагорный Н. Х. и Шатило С. А. В этот момент в сельсовете находилось два милиционера Раймилиции, которым о местопребывании перечисленных бандитов в селе никто не донес.

По селу ходят толки, что бандиты намерены убить 8 человек, после чего сдаться.

Настоящее сообщается вам для срочного принятия необходимых оперативных мер.

(…)

 Ніякіх “аператыўных захадаў” чэкісты зрабіць не здолелі: калі ўзброеная опергрупа прыбала ў Салонаўку, усе вяскоўцы неадкладна захварэлі на склероз. Маўляў – не бачылі, не чулі, былі занятыя гаспадаркай, і ўвогуле – спытайцеся лепш у сваіх міліцыянтаў…

Неўзабаве партызаны зрабілі налёт на сельсавет у вёсцы Тупічаў, дзе спалілі ўсе паперы, якія тычыліся рэквізавання хлеба. У вёсцы Стараселле быў застрэлены міліцыянт. У вёсцы Пекураўка быў цяжка паранены камсамольскі актывіст, які дапамагаў адбіраць у сялянаў збожжа.

Прычына такой лютасці была навідавоку.

У 1931 годзе, падчас так званай “суцэльнай калектывізацыі”, сяляне мелі невялікі выбар: ці добраахвотна аддаць у калгас усё маёмасць, у тым ліку і зямлю, і працаваць там, бы тыя прыгонныя, ці пазбавіцца тае маёмасці з мусу і выправіцца ў ссылку ў якую Архангельскую вобласць.

Быў, зрэшты, і трэці варыянт: узяць у рукі зброю і стаць, паводле класіфікацыі ГПУ, “палітбандытам”.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО СЕМЕНЮКА ПАВЛА

 1931 г. августа 29 дня

 (…)

ВОПРОС: Почему политбандиты Нагорный, Шатило и другие расправлялись с милиционерами и деревенским активом?

ОТВЕТ: Нагорный говорил, что мильтоны и комсомольцы гниды на теле трудового народа, что они сами хлеб не растят, а только его отбирают.

(…)

ВОПРОС: Что заставило вас примкнуть к политбанде?

ОТВЕТ: Я культурно обробляв землю, потом партийцы сказали, чтобы я отдавал им весь хлеб, чем очень меня и других наших сельчан обидели. Разве это справедливо, что я им должен свое отдавать?

(…)

У жніўні 1931 года атрад Нагорнага вырашыў знішчыць сельсавет у роднай вёсцы, а заадно – перастраляць усіх камуністаў і міліцыянтаў, якіх там сустрэнуць. Атрымалася задуманае толькі часткова…

НАЧАЛЬНИКУ ОСОБОТДЕЛА ГПУ УССР

г. Киев – г. Харьков

 В дополнении к моей телефонограмме от 13 августа с. г. доношу, что после совершенного налёта на деревню Староселье (…) бандиты Шатило Степан и Нагорный Николай совершили нападение на Солоновский сельсовет, где разгромили столы и шкафы (…) Закончив с разгромом сельсовета, бандиты направились к дому учителя-активиста тов. Гречухи Александра, в котором квартирует также Председатель Солоновского сельсовета и открыли в упор стрельбу (…)

На место происшествия был командирован начальник Городнянской раймилиции вместе с Уполномоченным Розыска (…) Было установлено, что Шатило Степан и Нагорный Николай скрылись (…)

Дзёрскі напад на сельсавет прымусіў ОГПУ мабілізаваць усе рэсурсы: на дапамогу чарнігаўскім таварышчам прыслалі чакістаў з Гомеля і Рэчыцы. Пасля доўгіх пошукаў чакісты высвятлілі, што паўстанцы хаваўцца ва ўрочышчы Водвічы.

Астатняе было справай тэхнікі…

КИЕВ ОПЕРСЕКТОР ТОВ. ИВАНОВУ

 ДОНОШУ СОЛОНОВСКУЮ БАНДГРУППИРОВКУ ЛИКВИДИРОВАЛ ШАТИЛО ПРИ ПОИМКЕ СМЕРТЕЛЬНО РАНЕН И СКОНЧАЛСЯ НАГОРНЫЙ ВЗЯТ И ЛЕГКО РАНЕН ТОЧКА ПРИСТУПАЕМ К СЛЕДСТВИЮ ТОЧКА ПОДРОБНОСТИ ПОЧТОЙ ТОЧКА

Міколу Нагорнага змясцілі ў чарнігаўскую турму, у адзіночную камеру, дзе пільнавалі ўдзень і ўначы. Лічылася, што ўцячы пры такой ахове немагчыма.

До Судтройки при Колегіі ДПУ

 м. Харків

Чернігівський БПУ повідомляе, що вязень Нагорний Микола Харитонович (…) 21 січня ц. р. питався зробіти побіг з стін БПУ, якому цього не вдалося, про що і повідомляеться до відома.

Мікола Нагорны атрымаў дзесяць гадоў лагероў, якія і адправіўся адбываць на Далёкі Усход. У 1936 годзе дзесяцігадовы тэрмін знявольвання яму змянілі на дзевяцігадовы. Надалей сляды яго канчаткова губляюцца.

* * *

Наступным разам вы дазнаецеся, як беларуская ментальная любоў “да парадку і чысціні” кваліфікавалася, як “супрацоўніцтва з нямецка-фашысцкімі захопнікамі”.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “8779-ОФ”