Справа 1933 г. “Кіркевіч, бухгалтар-тэрарыст”



Яшчэ ад пачатку трыццатых гадоў тэратарыяльныя органы сталінскіх спецслужб рэгулярна атрымлівалі ад начальства планы на кожныя дзесяць дзён: колькі чалавек і па якіх артыкулах арыштоўваць. На першых месцах звычайна фігуравалі патрабаванні арыштаў шпегаў і “антысавецкіх агітатараў”. Далей ішлі “шкоднікі”, “сабатажнікі”, “арганізатары антысавецкіх паўстанняў” і, вядома ж, “тэрарысты”.

Каб атрымаць абвінавачванне ў тэрарызме, зусім не трэба было падкладаць пад Крэмль саматужную бомбу ці пускаць пад адхон бронецягнік таварыша Сталіна.

Фатаграфаваўся на тле рачнога моста? Відавочна, задумаў той мост падарваць. Знайшоў у лесе іржавы наган часоў Першай сусветнай і не аднёс яго, куды трэба? Імаверна, хацеў яго адрэмантаваць і застрэліць каго-небудзь з Партыі і ўраду. Не спілаваў дрэва каля ўласнага дома, і штармавы вецер паваліў яго акурат на машыну начальніка?  Ясна справа, зрабіў гэта са злосным намерам, імаверна – па навучэнню замежнага рэзыдэнта.

У архівах савецкіх спецслужбаў можна знайсці і зусім кур’ёзныя абвінавачванні ў “тэрарызме”. У тым ліку – і нашых землякоў…

У 1924 годзе ў горадзе Бахмач, што на Чарнігаўшчыне, арганізавалі савецка-аўстрыйскую канцэсію “РАТАО”. Па сутнасці, гэта было класічнае сумеснае прадпрыемства кшталту тых, якія ўзнікалі ў часы позняй гарбачоўскай “перабудовы. “РАТАО” скупляла ў сялян мяса птушак і яйкі і гнала прадукцыю ў капіталістычную Аўстрыю, якая сумленна плаціла Савецкай дзяржаве паўнавартаснай валютай. Працаваць у “РАТАО” было прэстыжна і выгодна.

2016-10-14_achromienka_na_uliku_kdb_31_01

Сярод працаўнікоў савецка-аўстрыйскай канцэсіі быў і беларус Феадосій Кіркевіч, сціплы і незаўважны бухгалтар. Ён не быў актывістам, партыйцам, не маляваў сценгазет, не пнуўся на трыбуны і ўвогуле не цікавіўся палітыкай.

Але ж у траўні 1933 г. за ім прыйшлі…

ПОСТАНОВЛЕНИЕ

о начатии следствия, избрания меры пресечения и предъявлении обвинения 

г. Чернигов, 13 мая 1933 года, я, уполномоченный Экономотдела Черниговского областного ГПУ УССР Антипов, рассмотрев материалы о преступной деятельности гр-на Киркевича Феодосия Илларионовича, 1901 г. р., происходящего из жит. ст. Кошедары (на территории Литвы), счетовод, по национальности белорус, с низшим образованием (…)

выразившейся в том, что он, участвуя в к-р вредительской организации, подготовлял теракт, подговорив для выполнения такового антисоветский элемент.

З пратаколаў допыту відаць, што Феадосій Кіркевіч увогуле не надта разумеў, чаго ад яго хочуць. Бухгалтарскую дакументацыю ён вёў дасканала, прафсаюзныя ўнёскі плаціў спраўна, паходжанне меў бездакорна сялянскае і, да таго ж, ніколі не заводзіў ніякіх падазроных знаёмстваў…

15 мая 1933 г.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА КИРКЕВИЧА Ф. И.

ВОПРОС: Вам знаком Ермак Александр Никитич?

ОТВЕТ: Да, он работает деловодом Земельного отдела.

ВОПРОС: Расскажите, как, где и при каких обстоятельствах вы завербовали Ермака в контрреволюционную антисоветскую организацию и какие террористические задания ему давали.

Сціплы бухгалтэр Кіркевіч відавочна не ведаў, што азначае дзіўнае слова “тэрарызм” і чаму гэтае слова ўжытае менавіта да яго. Зато добра ведаў следчы – тым больш, што Ярмак ужо даў патрэбныя следству сведчанні

АНКЕТА АРЕСТОВАННОГО

Ермак Александр Никитич, 1906 г. р., житель м. Бахмач, по соцположению кулак, ныне служащий (…)

ЕРМАК Александр Никитич, будучи по идеологии чуждым для Советской власти элементом, с целью подрыва сельского хозяйства занимался вредительством. Выдавал в лампы для освещения конюшен бензин вместо керосина. От вспышки бензина мог возникнуть пожар конюшен, где содержались рабочие лошади.

Невядома, якія сродкі ўжывалі ў ГПУ супраць “чужынскага па ідэалогіі элемента”, але ж чалавек у ясным розуме і цвёрдай памяці наўрад ці стаў бы займацца пачварным самаабгаворам.

10 мая 1933 г.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ЕРМАКА А. Н.

ВОПРОС: В Семеновском совхозе для освещения конюшен лампами вместо керосина был выдан бензин. Объясните, с какой целью вы это сделали?

ОТВЕТ: Я это сделал сознательно с преступной целью по заданию райагронома Рогозинского Петра Захарьевича и бухгалтера Киркевича Феодосия Илларионовича. Я имел с ними давнюю связь контрреволюционного характера. Киркевич сказал мне совершить теракт, чтобы бензин загорелся и рабочие лошади сгорели. Кроме того, Рогозинский сказал, чтобы я облил ядом концкорм с целью отравления лошадей совхоза.

Такім чынам, ГПУ г. Бахмача ў рэкордна кароткія тэрміны выкрыла тэрарыстычную групоўку з трох чалавек. Заставалася высвятліць – хто рэкамендаваў кулацкага элемента Ярмака на адказную пасаду ў савецкую ўстанову, дзе аграном атрымаў атруту і якія тэрарыстычныя акты падступны тэрарыст Кіркевіч, які толькі маскаваўся пад сціплага бухгалтэра, планаваў яшчэ.

У наступныя дні энэргічны следчы Анціпаў дапытаў усіх знаёмых Кіркевіча, Ярмака і Рагазінскага, усіх іх суседзяў,  а таксама тых, хто рэкамендаваў выкрытых тэрарыстаў на адказныя пасады. Безумоўна, усіх гэтых людзей меркавалася зрабіць саўдзельнікамі тэрарыстаў. Следчая справа з гучным абвінавачваннем магла стаць ці не самай рэзанантнай на Чарнігаўшчыне.

Тым часам даведзены да адчаю Кіркевіч у нейкі цуд напісаў з турмы ліст у адзіную інстанцыю, дзе яму сапраўды маглі паверыць – клятым аўстрыйскім буржуям з канцэрна “РАТАО”. Дзе і выклаў ва ўсіх падрабязнасцях абвінавачванні ў тэрарызме.

Відавочна, аўстрыякі не далі веры, што падобнае ўвогуле магчыма, бо абвінавачванні выглядалі абсалютна бязглузда…

СМЕШАННОЕ СОВЕТСКО-АВСТРИЙСКОЕ ТОРГОВО-АКЦИОНЕРНОЕ О-ВО «РАТАО»

Москва, 3 июня 1933 г.

Препровождая при сем заявление Бухгалтера Бахмачского комбината РАТАО Киркевича, мы сомневаемся в том, чтобы изложенные в письме причины могли бы служить основанием к аресту Киркевича.

Вероятно причины другие, более серьезные (…)

ПРЕДПРАВЛЕНИЯ А/О РАТАО

М. ЛАНДА

Калі б ліст Кіркевіча, накіраваны ў “РАТАО”, патрапіў у буржуазныя аўстрыйскія газеты, у ГПУ г. Бахмача напэўна паляцелі б галовы: чакісты неверагодна баяліся падобных апрылюдненняў. Прыгожая, эфектная і надзвычай перспектыўная справа скончылася пшыкам. Галоўных тэрарыстаў давялося выпускаць на волю.

ПОСТАНОВЛЕНИЕ

г. Чернигов, 1933 г. июня 11 дня.

Я, уполномоченный экономотдела Черниговского облотдела ГПУ УССР Антипов, рассмотрев дело № 335, нашел:

(…)

Следствие по делу в отношении обвинения Рогозинского Петра Захарьевича и Киркевича Феодосия Илларионовича по ст. 54 п. 7, 10 за неподтверждением виновности таковых – прекратить.

Пра далейшы лёс Феадосія Іларыёнавіча Кіркевіча нічога не вядома. Але ж можна не сумнявацца, што спецслужбы напэўна цікавіліся ім і надалей. Бо чалавек, які хоць раз трапляў у іх поле зроку, у пераважнае большасці выпадкаў прыцягваўся і па іншых справах, не менш гучных, чым “тэрарызм”.

2016-10-14_achromienka_na_uliku_kdb_31_01

2016-10-14_achromienka_na_uliku_kdb_31_02

2016-10-14_achromienka_na_uliku_kdb_31_03

2016-10-14_achromienka_na_uliku_kdb_31_04

2016-10-14_achromienka_na_uliku_kdb_31_05

2016-10-14_achromienka_na_uliku_kdb_31_06

2016-10-14_achromienka_na_uliku_kdb_31_07

2016-10-14_achromienka_na_uliku_kdb_31_08

2016-10-14_achromienka_na_uliku_kdb_31_09

2016-10-14_achromienka_na_uliku_kdb_31_10

2016-10-14_achromienka_na_uliku_kdb_31_11

2016-10-14_achromienka_na_uliku_kdb_31_12

* * *

Наступным разам я раскажу пра беларусаў-кантрабандыстаў, а таксама пра тое, як НКВД змагалася з людзьмі гэтай мужнай і рамантычнай прафесіі.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-9490”