Справа 1935 г. “Як савецкія педагогі пасадзілі антысавецкага калегу”



Ад пачатку трыццатых гадоў вызначэнне “антысавецкі” стала ўніверсальна знічтажальным для ўсяго, што не падабалася савецкай уладай. “Антысавецкай” маглі вызнаць моду, ці літаратурную плынь, ці нават цэлую навуку – як гэта было з генэтыкай.

Школьнае навучанне і ўсё, звазянае з ім, пільнавалася савецкай уладай з падвоенай энэргіяй. Савецкая школа выхоўвала будаўніка сацыялізма, а таму ўсе адхіленні ад гэтага ўспрымаліся як “замах на савецкую ідэалогію”. І тыя настаўнікі, якія хоць у нечым адхіляліся ад “адзінага правільнага курса”, рана ці позна выпраўляліся ў далёкія лагеры Саюза ССР…

Крымінальная справа супраць нашага земляка, настаўніка расейскай мовы і літаратуры Сцяпана Іванавіча Каралёва распачалася з класічнай звадкі паміж яго калегамі, стоадсоткава савецкімі педагогамі.

Сцяпан Іванавіч быў у школе дырэктарам і, мяркуючы па ўсяму, дырэктарам суворым. Ён бязлітасна пакідаў двоешнікаў на другі год і патрабаваў ад настаўнікаў  акцэнтаваць увагу не на савецкай ідэалогіі, а выключна на школьным курсе. Не ўсім настаўнікам гэта падабалася, а былому чырвонаму партызану Івану Гаўрылавічу Андрыенку – больш за іншых. У выніку апошні дамогся ад аддзела адукацыі звальнення Каралёва з пасады школьнага дырэктара, якую сам неўзабаве і атрымаў.

А каб канчаткова замацаваць сітуацыю, папнуўся ў НКВД з даносам, паводле якога Каралёва і арыштавалі…

ПОСТАНОВЛЕНИЕ

 г. Новгород-Северский, 30 июня 1935 г. я, уполномоченный УГБ Новгород-Северского РО НКВД Долгов, рассмотрев материал о преступной деятельности Королева Степана Ивановича, выразившийся в том, что Королев, бывший член партии меньшевиков, будучи антисоветски настроенным, пользуясь своим положением учителя, среди детей проводил антисоветские и антипартийные установки, применяя старые методы воспитания (…)

 Постановил

(…) начать по этому делу предварительное следствие.

 Уполномоченный /Долгов/

“Папярэдняе следства” ў траццатые гады азначала толькі арышт фігуранта; ніякай “падпіскі пра невыезд” для антысавецкай публікі не прадугледжвалася…

АНКЕТА АРЕСТОВАННОГО

 Королев Степан Иванович

Дата рождения: 27 октября 1882 г.

Место рождения: д. Людгощ БССР быв. Мстиславского уезда

Место работы: работал учителем в средней школе № 2 Новгород-Северска, снят с работы

Социальное происхождение: из крестьян-бедняков

Образование: среднее

Национальность: белорус

Служба в белых и иных контрреволюционных армиях, в бандах и восстаниях против соввласти: со слов не служил

Состав семьи: жена Анна – 50 лет, сын Борис – 15 лет

 Пакуль Сцяпан Іванавіч сумаваў у камеры, у НКВД навыперадкі кінуліся савецкія педагогі з даносамі на свайго нядаўняга дырэктара. Нават чалавеку, далёкаму ад праблем Дзяржаўнай бяспекі, відавочна: падобныя праблемы павінны вырашацца на педагагічных нарадах ці ў раённам аддзеле адукацыі, але ніяк не ў спецслужбах.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

свидетеля Андриенко Ивана Гавриловича

1935 г. месяца июня 10 дня

(…)

 ВОПРОС: В каком состоянии вы приняли школу от Королева?

ОТВЕТ: Школу я принял в плохом состоянии (…) Так, по 1, 2 и 3 классам имелось много второгодников. Примерно в 1 классе из 45 человек 17 являлось второгодниками. Такие показатели говорят о качестве учебной части в школе (…)

 Падобныя паказчыкі сведчаць хіба што пра патрабавальнасць настаўніка, які не хацеў “нацягваць” тым вучням добрыя адзнакі, і пакінуў на другі год для засваення навучальнага матэрыяла.

Але ж савецкія педагогі не былі б сабою, калі б не знайшлі ў паводзінах Каралёва антысавецкага складніка.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

свидетеля Андриенко Ивана Гавриловича

1935 г. месяца июня 10 дня

(…)

 ВОПРОС: Что вам известно о его деятельности в период пребывания директором школы?

ОТВЕТ: (…) поддерживал хорошие взаимоотношения с зажиточной частью села, о нем очень сожалеет эта часть села, заявляя, что (…) был хороший человек, который давал советы и писал заявления (…)

 Па хуткім часе да цкавання антысавецкага педагога далучыліся і савецкія вучні – і тыя, якім Каралёў выкладаў да арышту, і тыя, якія скончылі школу колькі гадоў таму:

 ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

свидетельницы Трегуб Евдокии Дмитриевны

1935 г. месяца мая 25 дня

(…)

 ВОПРОС: Скажите, что вам известно об антисоветской деятельности Королева С. И., бывшего директора школы?

ОТВЕТ: Королева С. И. могу охарактеризовать как несоветски настроенного, применяющего старые методы преподавания в школе (…) А еще он говорил, что кризис капитализма это теория, а как на практике происходит, мы не знаем, потому что в капиталистических странах никогда не были (…)

Асобную увагу чэкісты надалі таму, што Каралёў, згодна даносаў, нібыта ўваходзіў у партыю меншывікоў, быў дэлегатам V з’езду РСДРП у Лондане, дзе нават пярэчыў самому Уладзіміру Ільічу Леніну.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

свидетеля Орлова Марка Борисовича

1935 г. месяца апреля 19 дня

(…)

 ВОПРОС: Что вам известно об антисоветской деятельности Королева?

ОТВЕТ: (…) Королев мне заявил о том, что он когда-то был членом партии меньшевиков и принимал участие в V Лондонском съезде (…) но сейчас он к меньшевикам не примыкает (…)

 “Дакастрычніцкі” перыёд гісторыі партыі бальшавікоў у 1935 годзе ўжо выкладаўся ва ўсіх партыйных школах. Спіс дэлегатаў таго з’езда быў выдрукаваны ў падручніках, з падрабязным тлумачэннем – хто быў бальшавіком, хто бундаўцам, а хто – меньшывіком. Следчаму НКВД было дастаткова проста пагаратаць такі падручнік, каб пераканацца, што сціплы настаўнік местачковай школы Каралёў у юнацтве ні ў які Лондан не ездзіў.

Тым не менш гэты пункт стаў адным з найсур’ёзных у следчай справе. Хаця ў прысудзе дастаткова і іншых фантастычных абвінавачванняў.

Прысуд гэты варты таго, каб падаць яго амаль цалкам:

ПРИГОВОР

Именем Украинской Социалистической Советской Республики

1937 года марта 16 дня Спецколлегия Черниговского обл. суда (…)

 Рассмотрев в закрытом судебном заседании дело по обвинению Королева С. И., 1882 г. р., уроженца дер. Людогащ БССР (…) бывшего члена РСДРП меньшевиков в преступлении, предусмотренным ч 1. ст 54-10 УК УССР

 УСТАНОВИЛА

Что в конце 1934 г. и начале 1935 г. (…) обвиняемый Королев проводил контрреволюционную агитацию, в которой доказывал, что всеобщего кризиса капитализма нет действительно, а только в теории, высказывался в контрреволюционном духе в отношении об отмене карточной системы и на уроке в школе трактовал в контрреволюционном духе Пугачевское восстание (…)

 ПРИГОВОРИЛА

Королева Степана Ивановича (…) признать виновным и лишить свободы в трудовых лагерях отдаленных местностей Союза ССР сроком на пять лет с поражением в правах сроком на два года (…)

Предложить Новгород-Северскому райисполкому обеспечить воспитание несовершеннолетнего ребенка Королева С. И.

(…)

 У выніку “антысавецкі педагог” адправіўся матаць тэрмін на Калыму, ягоны сын – у дзіцячы дом, а жонку, найхутчэй, выкінулі з хаты.

Такім стаў вынік даносаў, якія савецкія педагогі і іх гадаванцы напісалі на свайго калегу.

[Not a valid template]* * *

У наступнай перадачы я пазнаёмлю вас са спецпадручнікам, па якім за часамі Хрушчова і Брэжнева навучаліся курсанты Вышэйшай Школы КГБ СССР.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-1977”