Справа 1935 г. “Як журналісцкі калектыў пасадзіў свайго галоўнага рэдактара”
Калі б нашаму сучасніку прапанавалі пачытаць падшыўку савецкіх газет 30-х гадоў – ён, напэўна, памёр бы з нудоты ўжо на другім нумары. Рапарты чарговаму Пленуму партыі, справаздачы пра рэкордную выплаўку чыгуна, рэпартажы пра шчодрыя калгасныя нівы, дзе шчаслівыя сяляне спяваюць фальклорныя падзякі таварышу Сталіну… І, натуральна, – праклёны ворагам народа, якіх штодня знаходзілі ў СССР незлічоныя тысячы.
Савецкія журналісты, якія штодня выдавалі пагонныя кіламетры падобных артыкулаў, былі прафесійнымі брахунамі. Але пры нагоде заўсёды былі гатовыя зрабіць гадасць бліжняму, найперш – калегу, а то і яго пасадзіць.
Справа Васіля Бедрыка, галоўнага рэдактара раённай газеты “За бальшавіцкія тэмпы”, пачалася банальна: з даноса падначаленага. Праўда, не ў НКВД, а ў партыйную інстанцыю.
ЗАЯВЛЕНИЕ
Считаю необходимым свое устное заявление о редакторе райгазеты “За большевистские темпы» т. Бедрике, которое я сделал в первых числах января (…) изложить в письменном виде.
ФАКТЫ:
(…)
- Кулак экспертник с. Андреевка Петр Клунко написал ложную заметку с целью дискредитации пред. Андреевского с/совета тов. Шульженко, в которой прямо взял под свою защиту других кулаков (…) т. Бедрик никаких мер к оздоровлению рядов селькоров не принял (…)
- Благодушное отношение тов. Бедрика и как редактора, и как коммуниста к классово-враждебному элементу, привело к тому, что враг начал прямо распоясываться (…)
- В связи с убийством С. М. Кирова, когда трудящиеся массы (…) выливали свой пролетарский гнев, свою ненависть по адресу кровавых убийц (…) тов. Бедрик оставался безучастным (если не больше) к этому событию, и кроме помещения Правительственного сообщения об убийстве Кирова (…) не счел нужным рассказать через газету (…) о той борьбе, которую тов. Киров под руководством тов. Сталина (…) вел за чистоту и монолитность нашей партии.
- После всего сказанного я прихожу к мнению, что в лице Бедрика мы имеем убежденного троцкиста. (…) исключить его из Партии, как врага и поручить органам НКВД тщательно установить личность этого типа.
(…)
- 01. 1935.
СМОРОДСКИЙ
Усяго ў заяве дзесяць пунктаў, прытым адзін аднаго страшнейшыя. Смародскі, які напісаў гэты данос, быў намеснікам Васіля Бедрыка ў раённай газеце. Дзіўна, але гэты журналіст, які таксама меў магчымасці выкрываць ворагаў народа і пісаць пра вырашальную ролю таварыша Сталіна, ніяк сваю прынцыповасць у працы не выявіў.
За галоўным рэдактарам Васілём Бедрыкам па хутким часе прыйшлі.
На першых допытах Бедрык катэгарычна адмаўляў сваю злачынную сутнасць і ўсяляк кляўся ў вернасці камуністычнай партыі і асабіста таварышу Сталіну.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА БЕДРИКА ВАСИЛИЯ СЕРГЕЕВИЧА
1935 г., февраля месяца 2 дня
(…)
ВОПРОС: Следствие располагает данными, что вы использовали советскую печать для пропаганды троцкистско-фашистских идей. Что вы скажете по этому поводу?
ОТВЕТ: (…) ничего такого не было. Я правдиво доносил партийное слово до широких трудящихся масс и изо всех сил сражался на печатном фронте с врагами Соввласти, руководствуясь передовыми идеями тов. Сталина.
(…)
Чэкісты, зрэшты, асабліва і не напалягалі на вызнанні галоўным рэдактарам яго віны. Віну мелі пацьвердзіць нядаўнія падначаленыя Бедрыка.
Што яны з радасцю і зрабілі.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА БОГДАНОВОЙ АЛЕКСАНДРЫ
1935 г., марта 12 дня
(…)
Профессия – работник прессы
Место службы и должность – ответственный секретарь редакции
(…)
Будучи допрошенной, Богданова по существу дела показала следующее:
(…) когда стало известно по радио об убийстве Кирова, Бедрик предпочел вместо специального номера ограничиться тем, что дал из календаря некоторые объективные данные о тов. Кирове, совершенно умолчав о непримиримой борьбе тов. Кирова с троцкистами-зиновьевцами.
(…)
Не застаўся ў баку і тэхнічны персанал газеты “За бальшавісцкія тэмпы”. Практычна ўсе супрацоўнікі друкарні навыперадкі кінуліся сведчыць, што галоўны рэдактар Васіль Бедрык – фашыст, трацкіст і вораг народа, якога яны сваечасова не разгледзілі.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ШИДЛОВСКОГО АНТОНА
1935 г., февраля 19 дня
Профессия – наборщик
Место службы и должность – редакция райгазеты «За большевистские темпы»
Будучи допрошенным, Шидловский по существу дела показал следующее:
(…)
31 января редактор газеты Бедрик проводил производственное совещание. (…)он привел пример, указав на доклад тов. Молотова на 7-м Съезде Советов, сказав, что нет никакой разницы между докладом тов. Молотова и докладом тов. Сталина
(…)
Усяго ў газеце “За бальшавісцкія тэмпы” працавала, акрамя арыштаванага Васіля Бедрыка, трынаццаць чалавек. Усе яны далі сведчанні супраць свайго галоўнага рэдактара, прытым большасць пабегла ў НКВД добраахвотна.
Чэкісты раскапалі і іншыя злачынныя факты з біяграфіі савецкага глаўрэда: і нібыта падтрымку трацкістаў у 1927 годзе, і недастатковую барацьбу з кулакамі, і перакручванне цытат таварыша Сталіна, і нават адмоўнае стаўленне да савецкага кінематографа.
Следства цягнулася амаль год…
ПРИГОВОР
Именем Украинской Социалистической Советской Республики 1935 г., декабря 9 дня (…) специальная коллегия Черниговского областного суда, рассмотрев в закрытом судебном заседании дело по обвинению Бедрика Василия Сергеевича (…)
ПРИГОВОРИЛА
Признать Бедрика Василия Сергеевича, 1903 г. р., виновным по 1 ч. ст. 54-10 УК УССР и подвергнуть его лишению свободы в исправительно-трудовых лагерях отдаленных местностей Союза ССР сроком на три года.
(…)
Такі прысуд можна было лічыць падарункам лёсу: ужо праз два гады за падобныя абвінавачванні фігурант атрымліваў 10 гадоў, а то і расстрэл…
Характэрная акалічнасць: практычна ўсе журналісты, якія сведчылі супраць свайго галоўнага рэдактара, па хуткім часе таксама былі арыштаваныя і адпраўленыя ў ГУЛАГ, але ўжо на куды большыя тэрміны.
За што? А за тое, што сваечасова не выкрылі падступнага ворага, які пракраўся ў савецкую газету!
* * *
У наступнай перадачы вы дазнаецеся, ці змяняліся сведапогляды артадаксальных камуністаў пасля допытаў у НКВД.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-544”