Справа 1937 г. «Алкагольны псіхоз як антысавецкая агітацыя»
Крымінальны артыкул «антысавецкая агітацыя» быў у Савецкім Саюзе самым універсальным. Крытыка начальства на прафсаюзным сходзе, незадаволенасць мізэрнай зарплатай, скарга ў сельсавет з просьбай адраматнаваць дарогу і нават абурэнне расстрэльным прысудам каму-небудзь з блізкіх — усё гэта магло кваліфікавацца як «агітацыя супраць Савецкай улады». Чакісты не рабілі паблажкі ані старым, ані дзецям, ані нават душэўна хворым.
У архівах савецкіх спецслужб трапляюцца і ўвогуле ўнікальныя выпадкі —«антысавецкай агітацыі і прапаганды».
***
Позна ўвечары 9 верасня 1937 года пасажыры станцыі Сноўск Беларускай чыгункі былі скандалізаваныя дзіўнымі паводзінамі нейкага грамадзяніна. Седзячы ў буфеце, ён ікаў, мацюгаўся, гучна і няўцямна размаўляў сам з сабою і пры гэтым бяззладна тыцкаў дуляй у савецкія купюры, якія трымаў у кулаку. На заўвагу кагосьці з пасажыраў сцішыцца неадэкватны грамадзянін падняўся і паказаў яму тую ж самую дулю.
Грамадзянін быў зверскі п’яны.
Усчаўся скандал, і вакзальны міліцыянт неадкладна затрымаў п’янтоса. Але ж, на няшчасце апошняга, сярод пасажыраў станцыі Сноўск знаходзіўся супрацоўнік НКВД у цывільным, які кваліфікаваў пабачанае як махровую антысавецкую агітацыю.
Пасля нядоўгага разбіральніцтва Рабоча-Сялянская Міліцыя перадала скандаліста ў НКГБ…
ГУГБ НКВД БССР
Белорусская железная дорога
ПОСТАНОВЛЕНИЕ О ПРЕДЪЯВЛЕНИИ ОБВИНЕНИЯ
1937 года сентября 28 дня г. Гомель
Я, оперуполномоченный ГУГБ НКВД СССР, сержант Госбезопасности Афонин, рассмотрев следственный материал по делу № 2465 и приняв во внимание, что гражданин Лавский Константин Иванович, 1899 г. р., уроженец ст. Новоельня бывших Полесских железных дорог Гродненской губ /Польша/, беспартийный, до ареста работал техником-строителем (…) достаточно изобличается в том, что 9 сентября с/г среди пассажиров ст. Сновск Бел. ж. д. проводил троцкистскую К/Р агитацию, направленную против Соввласти и руководителей партии ВКП (б) и Правительства,
а потому постановил
Гр. Лавского К. И. привлечь в качестве обвиняемого (…) меру пресечения оставить прежнюю – содержание под стражей в Гомельской тюрьме г. Гомель.
Відавочна, што піяка Лаўскі не адразу зразумеў – а ў чым, уласна кажучы, палягае яго контррэвалюцыйная агітацыя, скіраваная супраць Савецкай улады і кіраўнікоў партыі?
У НКВД яму ласкава ўсё і прыгадалі…
30 сентября 1937 г.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
ВОПРОС: Находясь в буфете ст. Сновск, вы показывали неприличный жест изображению советского герба на банкноте в 1 червонец. При этом вы громко говорили: «За тебя, сука, ничего уже купить нельзя». Вы подтверждаете факт антисоветской агитации?
ОТВЕТ: Я был сильно выпивший и не помню, чтобы это делал.
ВОПРОС: На требование граждан прекратить антисоветскую агитацию вы показали фигу в сторону портрета товарища Молотова, который висел в здании зала ожидания. Ваш жест подтвержден многочисленными свидетельскими показаниями. Вы подтверждаете это?
ОТВЕТ: Фигу я показал в буфете одному гражданину, который стоял рядом с портретом какого-то мужчины. Я же говорю, что был пьяный, помню плохо.
З матэрыялаў следства вынікае, што Канстанцін Лаўскі быў хранічным алкаголікам. Толькі ў адным Гомелі міліцэйскіх затрыманняў за п’янкі і дэбошы ў яго за 1937 год было больш, чым у якога следчага НКВД – раскрытых справаў “трацкістаў-бухарынцаў”.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
От 10 сентября 1937 г.
ВОПРОС: Следствию известно, что вы еще несколько раз задерживались милицией (…) Где, когда и за что задерживались?
ОТВЕТ: Милицией я всего подвергался задержанию 8-10 раз. Задержанию подвергался Вторым отделением милиции г. Гомеля, за появление в городе в сильно пьяном виде (…) а также за дебош и хулиганство в сильно пьяном виде в ресторане на Советской улице г. Гомеля.
У следчай справе ёсць і шматлікія скаргі суседзяў на Канстанціна Лаўскага, напісаныя ў міліцыю, і нават пратаколы допытаў гомельскіх буфетчыц, якія сведчылі, што грамадзянін Лаўскі быў ім добра знаёмы менавіта як хранічны п’янтос.
На добры розум, алкаголік Лаўскі быў кліентам нарколага, але ніяк не Дзяржаўнай бяспекі. У краіне гнілой буржуазнай дэмакратыі такога грамадзяніна напэўна змясцілі б у адпаведную клініку, а не вешалі на яго яшчэ і трацкізм.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
от 02 октября 1937 г.
ВОПРОС: Следствию известно, что в г. Гомеле вы неоднократно проводили контрреволюционную троцкистскую агитацию. Это подтверждается свидетельскими показаниями Рыбасова и Туркова. Что вы можете сказать?
ОТВЕТ: С Рыбасовым я часто выпивал, а кто такой Турков вообще не знаю. Агитацию я с ними не проводил. Мы были сильно выпившие и я не помню, о чем с ним разговаривал.
Зрэшты, для 1937 года сведчанняў пра дулю, якую алкаголік-неадэкват казаў грашовай купюры з выявай савецкага герба, для суда было цалкам дастаткова.
ПРИГОВОР
Именем Союза Советских Социалистических Республик
1937 год, ноября 3 дня, спецсостав Линейного суда Белорусской железной дороги ст. Гомель (…) рассмотрев дело по обв. Лавского Константина Ивановича…
ПРИГОВОРИЛ
Лавского Константина Ивановича подвергнуть к лишению свободы в исправительно-трудовых лагерях сроком на 10 (десять) лет, поразив Лавского в избирательных правах на 5 (пять) лет.
Праз колькі тыдняў небарака-п’янтос выправіўся ў тую савецкую ўстанову, дзе не было ані буфетаў, ані гарэлкі, ані грашовых знакаў з выявамі савецкага герба. Зрэшты, і партрэтаў савецкіх правадыроў там таксама не было…
У следчай справе няма аніякіх звестак пра далейшы лёс Лаўскага. Імаверна, з лагера ён так і не вярнуўся.
* * *
У наступнай перадачы я раскажу пра так званыя “справы паўторнікаў”, якія НКВД распачало перад самою вайной.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-15112”