Справа 1937 г. “Артадаксальны камуніст у кіпцюрах НКВД”



Падчас Вялікага Тэрору 1937-1939 гадоў немалую частку рэпрэсаваных складалі і тыя, хто закладаў падмурак савецкай улады. Старыя бальшавікі і палымяныя камсамольцы, дасведчаныя прапагандысты і мужныя чэкісты, сідзячы ў турмах НКВД, задавалі сабе адно і тое ж пытанне: “За што? Мы ж савецкія!..”

Большасць тых камуністаў-артадоскаў была расстраляная адразу пасля прысудаў. Але нават і ў  расстрэльных калідорах знаходзіліся і тыя, хто паміраў з шэптам “Хай жыве Савецкая улада і таварыш Сталін!..”

Уладзімір Мацьвеевіч Жоландзь быў з тае генерацыі людзей, якія ні на секунду не сумняваліся ў правільнасці рашэнняў савецкае ўлады. У дваццаць два гады запісаўся у камсамол, у дваццаць дзевяць – у партыю. Актывіст, палітінфарматар і агітатар, ён на ўсіх партыйных сходах расказваў з трыбун пра прыгнёт працоўных масаў на Захадзе і палымяна выкрываў шматлікіх ворагаў у СССР.

У 1937 годзе чалавека з такой бездакорнай біяграфіяй арыштавалі, як “ворага народа”.

ИЗ АНКЕТЫ АРЕСТОВАННОГО

Жолондь Владимир Матвеевич

1900 г. р., уроженец дер. Пиотница, Ломжинской губ /Польша/

Еврей, гражданин СССР, из ремесленников-бедняков, образование среднее, член ВКП (б) – исключен в связи с арестом

В Красной Армии с 1919 па 1923 год.

Профессия – зав. финотдела.

Женат, трое детей: Марк, Броня, Илья

Нагодай для арышту сталі вынікі ператрусу, падчас якога ў Жоландзя быў знойдзены неверагодны па тых часах кампрамат.

ПОСТАНОВЛЕНИЕ

г. Чернигов, августа 31 дня 1937 г.

Я, оперуполномоченный IV отдела НКВД – Лейтенант Госбезопасности Чистов, рассмотрев протокол обыска, произведенного у Жолондя Владимира Матвеевича, 25. 07. 1937 г.

НАШЕЛ

в протоколе обыска значится, как изъятое:

  1. Паспорт № 54130
  2. Военный билет
  3. Профсоюзный билет

(…)

  1. Журнал «Большевик» со статьей Радека

Бальшавіцкі часопіс і стаў галоўным артыкулам абвінавачвання камуніста Жоландзя ва ўдзеле ў контрэвалюцыйнай трацкісцкай арганізацыі.

Цяпер ужо мала хто можа сказаць, кім быў той Карл Радэк. У дваццатыя гады Карл Бернгардавіч, асабісты сябра Розы Люксембург і Уладзіміра Леніна, быў адным са стваральнікаў міжнароднага камуністычнага руху. Але ў 1937 годзе прозвішча гэтае ўжо фігуравала ў топе самых адыёзных ворагаў Савецкай улады – разам з Троцкім, Бухарыным і Зіноўевым. У тагачасных савецкіх газетах прозвішча Радэк ужывалася выключна са вызначэннямі “фашыст”, “агент замежных выведак” і нават “асабісты сябра Гітлера”.

Трымаць дома часопіс “Большевик» з артыкулам гэтага агента ўсіх магчымых выведак было смяротна небяспечна. Нават з контрпрапагандысцкімі мэтамі…

…На першым допыце Уладзімір Жоландзь усё адмаўляў. Але ж чэкісты выдатна ведалі, на які мазоль артадаксальнага камуніста трэба наступіць, каб той вызнаў віну.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО ЖОЛОНДЬ

августа 5 дня 1937 г.

(…)

ВОПРОС: Вам известно, что такое партийная дисциплина?

ОТВЕТ: Да, известно.

ВОПРОС: Почему вы не хотите облегчить душу и поведать о том, как вы хранили дома статью врага народа Радека?

ОТВЕТ: Партия учит, что мы должны хорошо знать врагов. Я изучал статью для того, чтобы быть в курсе вредительских и контрреволюционных измышлений Радека.

ВОПРОС: Но тем самым вы нарушили партийную дисциплину. Вы это признаете?

ОТВЕТ: Да, признаю.

Невядома, ці катавалі Уладзіміра Мацьвеевіча ў НКВД. Але ж пытанне пра “партыйную дысцыпліну”, відаць, моцна яго зачапіла. І ўжо праз чатыры дні на стале начальніка Упраўлення НКВД з’явіўся такі дакумент:

Заявление

Считая дальнейшую борьбу со следствием бесполезным, объявляю свой поступок на следствии двурушническим. Осуждая свой предательский поступок, я настоящим заявлением желаю окончательно порвать со своим контрреволюционным прошлым.

(…)

Далей, як і мае быць, ідзе вызнанне ўласнай віны ва ўсім, што і патрабавалі ад нядаўняга чальца партыі Жоландзя таварышы чэкісты: ва ўдзеле ў антысавецкай арганізацыі, у прапагандзе кантрэвалюцыйнай літаратуры і, натуральна, у падрыхтоўцы да ўзброенага паўстання на грошы замежных выведак.

ИЗ ЗАЯВЛЕНИЯ ЖОЛОНДЯ В. М.

(…)

Так я постепенно покатился вниз до 1937 года, когда я очутился в лагере врагов народа.

Основными задачами организации являлись контрреволюционные действия, вредительство, диверсии и шпионаж против Советской власти.

У заяве на імя начальніка УНКВД фігуруюць і канкрэтныя прозвішчы сяброў, саслужыўцаў і суседзяў Жоландзя, і нават назвы вёсак, дзе таксама, паводле сведчанняў фігуранта, жылі “патэнцыйныя ворага Савецкай улады”.

Канцоўка заявы  падкупляе наіўнасцю:

(…)

Обращаюсь к Вам с просьбой о прощении за мои контрреволюционные действия и за мой двурушнический поступок у следователя.

Прошу о смягчении приговора и дать мне возможность работать и жить с семьей.

  1. VIII. 1937 г. Жолондь В. М.

Не выключаецца, што на следстве Уладзіміру Жоландзю нават далі “сумленнае слова чэкіста і камуніста”, што ў разе вызннаня віны арыштанту дадуць малы тэрмін ці нават памілуюць.

Але гэтага не сталася.

ПРИГОВОР

ИМЕНЕМ СОЮЗА СОВЕТСКИХ СОЦИАЛИСТИЧЕСКИХ РЕСПУБЛИК

в закрытом судебном заседании в г. Чернигове

11 сентября 1937 г.

Военная коллегия Верховного Суда СССР (…)

ПРИГОВОРИЛА

Жолондь Владимира Матвеевича к высшей мере уголовного наказания – расстрелу с конфискацией всего лично ему принадлежащего имущества. Приговор окончательный, обжалованию не подлежит и на основании постановления подлежит немедленному исполнению.

Уладзімір Мацьвеевіч Жоландзь быў расстраляны наступным днём у Чарнігаўскай турме. Хутчэй за ўсё, ён пахаваны на былым палігоне НКВД непадалёк мястэчка Халявін, што на шашы Чарнігаў-Гомель.

* * *

Наступным разам вы дазнаецеся, як праходзілі пратэстныя галадоўкі ў савецкіх турмах трыццатых гадоў.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-4225”