Справа 1937 г. “Белапольскі шпіён з Беларускай брыгады Чырвонай арміі”
Савецкая ўлада заўсёды асцерагалася людзей, якія маглі ўпраўляцца са зброяй. За пэўнымі абставінамі тую зброю можна было павярнуць і супраць самое савецкае ўлады. Ці навучыць гэтаму якіх неблаганадзейных людзей. А ўжо калі такі вайсковец, хай нават і былы, быў “нетытульнай” нацыянальнасці са сваякамі ў капіталістычным замежжы, меў багаты баявы досвед з дакастрычніцкіх часоў, ды яшчэ ў свой час служыў у нацыянальным фармаванні Чырвонай арміі, ягоны лёс можна было лічыць перадвырашаным.
Прынамсі, у 1937 годзе.
* * *
Іван Іванавіч Гаевіч меў усе падставы быць арыштаваным яшчэ ў дваццатых гадах: адных анкетных дадзеных для арышту было больш чым дастаткова:
ИЗ АНКЕТЫ АРЕСТОВАННОГО
Гаевич Иван Иванович, 1890 г. р., место рождения: Польша, Келецкая губерня, село Отоля.
Поляк, гражданин СССР, бетонщик на строительстве
Из рабочих. До революции – рабочий, после революции – тоже.
Не партийный.
Івана Гаевіча арыштавалі пасля пераправеркі анкетных дадзеных. Пільныя кадравікі высвятлілі, што Гаевіч – ніякі не Іван Іванавіч, як запісана ў анкеце, а Войтэк Каэтанавіч. Неўзабаве высвятлілася і іншае: у Гаевіча было два браты і дзве сястры, якіх ён таксама не пазначыў у анкеце. Пры гэтым адзін брат жыў у Берліне, другі – недзе пад Кельцамі, а сёстры, адпаведна – у Чэнстохаве і Дамброве. Не выключалася, што ўсе гэтыя браты і сёстры былі рэзідэнтамі замежных выведак. Ужо аднаго гэтага было больш, чым дастаткова для арышту.
Першыя ж допыты паказалі, што чэкісты не памыляюцца.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
1937 г. марта 3 дня
(…)
ВОПРОС: Поясните, когда вы впервые приехали из Польши в Россию?
ОТВЕТ: Впервые я приехал в Россию в 1911 году, когда был призван в царскую армию, на действительную военную службу.
ВОПРОС: Поясните, где, в каком городе, в какой части вы находились на воинской службе.
ОТВЕТ: (…) служил в корпусе лейб-гвардии по охране царского правительства в г. Петрограде. В 1914 г. я с этим корпусом был направлен на фронт, на империалистическую войну. (…) на фронте я пробыл до 1918 года, после чего снова возвратился в Петроград.
Ужо адной службы ў лейб-гвардыі, хай нават і “ніжнім чынам”, было дастаткова, каб прышыць Гаевічу “манархізм”, але ж нават гэта было не самай ганебнай старонкай біяграфіі Івана Іванавіча…
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
(…)
ВОПРОС: Покажите, в каких городах и частях служили вы в Красной Армии?
ОТВЕТ: (…) с конца 1919 г. был на фронте с латышами и поляками до 1920 г. в районе Гродненской и Виленской губерний, где был взят в плен. В плену находился до 1921 года, был обменен на польских пленных (…)
Безумоўна, Іван Гаевіч потым неаднаразова шкадаваў, што згадаў на допыце пра “польскі палон”. Гэтае неабачлівае прызнанне стала фатальным для яго лёсу. Зрэшты, не толькі гэта…
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
(…)
ОТВЕТ ГАЕВИЧА: (…) В Минске снова поступил в Красную армию, в 152-ю Белорусскую бригаду, с которой был отправлен в Архангельск.
Так званыя “нацыянальныя частки” Чырвонай армии ствараліся Саветамі ў дваццатыя гады ва ўсіх савецкіх сацыялістычных рэспубліках. Фармаваліся яны выключна з ураджэнцаў “нацыянальных рэспублік”, прытым статуты і справаводства ў той жа 152-й Беларускай брыгадзе былі беларускамоўныя. Гэта не азначае, што ў тых жа беларускіх фармаваннях служылі выключна беларусы. Былі там і палякі, і расейцы, і яўрэі, і татары…
У трыццатыя гады такіх вайскоўцаў, хай нават і адстаўных, пачалі масава арыштоўваць, каб уляпіць ім “нацыяналізм”.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
1937 г., марта 12 дня
(…)
ВОПРОС: Вы поддерживаете связи с красноармейцами и командирами, с которыми ранее служили в 152-й Белорусской бригаде?
ОТВЕТ: Ни с кем из них я отношений не поддерживаю, адресов и местожительства их не знаю.
ВОПРОС: Вы говорите неправду. Следствие располагает данными, что вы поддерживали активные контакты с бывшими красноармейцами и командирами 152-й Белорусской бригады, изоблаченными органами НКВД в качестве белорусских националистов (…)
ОТВЕТ: Ни с кем из бывших сослуживцев по 152-ой Белорусской бригаде я отношений не поддерживал и не поддерживаю (…)
Відаць, чэкісты і самі сцямілі, што паляк, які раней жыў у Чэнстохаве, не можа быць “беларускім буржуазным нацыяналістам” па вызначэнні. Зрэшты, у следчых было шмат іншых абвінавачванняў, прытым “шпегунства” выглядала самым перспектыўным: сваякі ў Польшчы, польскі палон у 1920 годзе (дзе Івана Іванавіча, безумоўна, завербавалі белапольскія фашысты па непасрэдным загадзе Пілсудскага!). Дый і сам Гаевіч, аказваецца, у далёкім ужо 1923 годзе звяртаўся ў польскі кансулят, каб атрымаць дазвол паехаць на радзіму.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
от 13 марта 1937 г.
(…)
ВОПРОС: Где, когда, при каких обстоятельствах вы попали в плен к полякам?
ОТВЕТ: Я находился в рядах РККА в 426-ом полку. В сентябре месяце 1920 года полк отступил с Каменца на Пружаны и под Пружанами вместе с батальоном, в котором находился я, был захвачен в плен и направлен в Брест-Литовск. Из Брест-Литовска я был направлен в лагеря в м. Щолоково.
(…)
ВОПРОС: Находясь в Минске на курсах командного состава, кто вам разрешил обратиться к польскому консулу в г. Минске по вопросу о выезде обратно в Польшу.
ОТВЕТ: Я ни у кого разрешения не спрашивал.
(…)
Паўторна Іван Гаевіч звярнуўся ў польскі кансулят у 1932 годзе, у Кіеве, аднак польскія ўлады з незразумелых прычынаў адмовілі яму ў рэпатрыяцыі.
Для чэкістаў справа была ясная, як Божы дзень. Іван Іванавіч, ён жа Войтэк Каэтанавіч Гаевіч, быў польскім шпегам, завербаваным яшчэ ў 1920 годзе. Па заданні Дэфензівы ён збіраў інфармацыю пра гаспадарчыя аб’екты, на якіх працаваў бетоншчыкам.
Дый багатае вайсковае мінулае Гаевіча (а ў розных войсках ён агулам праслужыў ажно адзінаццаць гадоў, з якіх шэсць правёў непасрэдна на франтах!) таксама далося ў знакі. У дадатак да шпегунства чэкісты абвінавацілі Гаевіча ў тым, што ён “чакаў бела-польскіх і нямецка-фашысцкіх інтэрвентаў, каб разам з імі весці ўзброеную барацьбу супраць Савецкай улады…
СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО
ПРИГОВОР
ИМЕНЕМ СОЮЗА СОВЕТСКИХ СОЦИАЛИСТИЧЕСКИХ РЕСПУБЛИК
1937 года августа 3 дня, Военный Трибунал Киевского Военного Округа в выездной сессии в закрытом судебном заседании
(…)
ПРИГОВОРИЛ
Гаевича Войтека Каэтановича (он же Иван Иванович) подвергнуть уголовному наказанию – лишению свободы с отбыванием в тюрьме сроком на 10 (десять) лет, с поражением политических прав (…) сроком на 5 (пять) лет, с конфискацией всего лично принадлежащего ему имущества
(…)
На момант аб’яўлення прысуду Івану Гаевічу было сорак сем гадоў. Надалей сляды яго ў архівах губляюцца. Вядома толькі тое, што ў 1989 годзе ён быў пасмяротна рэабелітаваны.
* * *
Наступным разам я раскажу пра першы легальны дазвол масавай эміграцыі з СССР.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-16501”