Справа 1937 г. “Канфіскацыі маёмасці па расстрэльных прысудах. Як гэта рабілася”



Практычна ўсе расстрэльныя справы другой паловы трыццатых гадоў прадугледжвалі канфіскацыю маёмасці расстраляных. Савецкая дзяржава забірала абсалютна ўсё: ад стаптаных ботаў да ўласных дамоў, у каго яны былі. Дарослыя члены сямей расстраляных ішлі ў лагеры, як “члены семей врагов народа», а малых дзетак выпраўлялі ў лагеры для “детей врагов народа» ці ў спецыялізаваня дзіцячыя дамы.

У сярэдзіне пяцідзесятых нешматлікія ацалелыя вярталіся дахаты і атрымлівалі рэабелітацыі. Але толькі адзінкі знаходзілі смеласць патрабаваць у “органаў” павярнуць  несправядліва канфіскаванае майно.

Справа нашага земляка, Фёдара Ляхоўскага, была тыповай для свайго часу. Фёдара Іванавіча, дырэктара сельгастэхнікума ў Нежыне, арыштавалі 20 жніўня 1937 г. як “правага трацкіста”, катавалі, судзілі і роўна праз тры месяцы вынеслі яму прысуд:

ПРИГОВОР

Именем Союза Советских Социалистических Республик

Выездная сессия Военной Коллегии Верховного Суда СССР

(…)

20 ноября 1937 г. в г. Киеве

рассмотрела дело по обвинению Ляховского Фёдора Ивановича, быв. директора техникума механизации сельского хозяйства в преступлениях, предусмотренных ст. 54-7, 54-8, 54-11 УК УССР.

(…)

Приговорила Ляховского Фёдора Ивановича к высшей мере уголовного наказания – расстрелу, с конфискацией всего лично ему принадлежащего имущества. Приговор окончательный и на основании постановления Ц. И. К. от 1 декабря 1934 г. подлежит немедленному исполнению.

(…)

Ляхоўскага расстралялі ў той жа дзень. Жонка Фёдара Ляхоўскага, Ніна Канстанцінаўна Завойка, атрымала як “член семьи врага народа” восем гадоў лагероў.

У “ворагаў народа” Фёдара Іванавіча і Ніны Канстанцінаўны  заставаўся дом з добрай гаспадаркай, а таксама багата розных трантаў. І ўжо наступным днём пасля растрэла Ляхоўскага маёмасць была сканфіскаваная. У следчай справе захаваўся падрабязны вопіс, які ўражвае чакісцкай добрасумленнасцю. Прытым, як відно па датах, вопіс гэты пачалі рабіць за дзень да прысуду “пра растрэл і канфіскацыю маёмасці”.

ОПИСЬ

1937 г. ноября 19-21 дня.

Мною, сотрудником Нежинского РОМ НКВД, уч. инспектором Шкуро П. И. сего числа в присутствии инспекторов Госдоходов Нежинского райфинотдела тов. Приходько В. Е. и завбазой нежинской базы МРК «Черниговторг» тов. Киселя П. С. произвел опись и изъятие имущества, принадлежащего лично осужденному Ляховскому Ф. И. (…)

Описано и изъято следующее:

  1. Чемоданов дерматиновых больш. Раз. 1 (один)
  2. Тоже среднего размера 2 (два)
  3. Тоже малого размера 1 (один)
  4. Тоже старых 2 (два)
  5. Утиральников х. о. 1 (один)
  6. Тоже крестьянского полотна 1 (один)
  7. Тоже махровое 1 (один)
  8. Маек трикотажных ношеных 2 (два)

(…)

  1. Кальсоны х. о., ношеные 3 (три)
  2. Тоже старые рваные 3 (три)

Усяго ў вопісу 194 пункты, прытым прапісаныя там не толькі “кальсоны парваныя” і “майкі трыкатажныя”.

ОПИСЬ

1937 г. ноября 19-21 дня.

(…)

  1. Ведро цинковое 1 (одно)
  2. Тоже старое 1 (одно)

(…)

  1. Доска для стирки белья, цинк. старая 1 (одна)
  2. Доска деревянная кухонная 1 (одна)

(…)

  1. Сковородка чугунная 1 (одна)

(…)

  1. Пульвелизатор испорченный 1 (один)

(…)

  1. Картофель, 640 кг. (шестьсот сорок килограмм)

Настоящая опись составлена в трех экземплярах, из коих один экземпляр приложен к описанию вещей и передан Нежинскому Райфинотделу, второй экземпляр передан для хранения в РО НКВД, а третий переслан у 3-е отделение Управления НКВД.

Але ж падступны трацкіст Ляхоўскі мог прыхаваць сваю маёмасць і на месцы працы ў Нежынскім тэхнікуме. Пільныя супрацоўнікі НКВД пабывалі і там, павыграбалі ўсё, што маглі, пра што і склалі адпаведны акт.

Список речей та книжок

Які були взяти зі школи Ляховским Хв. Ів.

  1. Стіл їдальний 1 шт.
  2. Стільців венских 3 шт.

(…)

  1. Логаріфмічні лінейки 2 шт.

Книжки

  1. Энгельса, «Происхождение семьи и частной собственности» 1 шт.

(…)

Не засталіся па-за ўвагай чэкістаў і рахункі “ворагаў народа” у Ашчаднай касе, а таксама аблігацыі Дзяржаўнай пазыкі СССР, якія ўсіх савецкіх людзей прымушалі купляць у абавязковым парадку.

Зам. начальника 4-го отдела УГБ ЧО НКВД

ст. лейтенанту Госбезопасности Тейтелю

При сем препровождается акт о сдаче двух сберег. книжек на сумму 840 руб. 45 коп. и облигаций разного достоинства на сумму 2370 руб. изъятых при описи имущества у Ляховского Фёдора Ивановича и Завойко Нины Константиновны

(…)

Начальник Нежинского РО НКВД

Лейтенант Госбезопасности  БАУТИН

Методыка рэалізацыі канфіскаванага майна была адпрацаваная ў НКВД дасканала. Перародаж маёмасці расстраляных быў пастаўлены на паток і стаў выгодным бізнэсам.  Дэфіцытныя ў СССР рэчы паступалі ў спецыяльныя размеркавальнікі канфіската, дзе іх па ільготных коштах скуплялі чэкісты і партыйцы, а астатняе, менш каштоўнае, паступала ў звычайныя камісійныя крамы. Тое, што не падлягала продажу, кшталту старых кальсонаў ці сапсаваных пульвелізатараў, знішчалася пад адпавдны акт.

Мала хто ведае, што гэтая марадзёрская практыка распачалася не ў трыццатыя гады, а значна раней: напрыклад, у 1920 г. сам Уладзімір Ільіч Ленін атрымаў ад Гаспадарчага аддзела ЧК мужчынскіх строяў, камізэлек, гальштукаў, паліто і цёплай бялізны расстраляных на агульную суму 1417 залатых старарэжымных рублёў…

…”Вораг народа” Фёдар Ляхоўскі загінуў у лагеры праз год пасля знявольвання. А вось яго жонка Ніна Завойка адседзіла ўвесь тэрмін у Акмолінскім лагеры, што ў Казахстане. Дом, у якім яны жыла з мужам, таксама быў сканфіскаваны, і былая арыштантка, перадольваючы страх, папрасіла ў “органаў” не толькі рэабелітацыі, але і вяртання сканфіскаванай маёмасці.

Чакісты, якія ведалі цэлую процьму бюракратычных перашкодаў, доўга не хацелі вяртаць нарабаванае…

Казахская СССР, Акмолинск, ул. Сталина д. 159

Завойко Нине Константиновне

Ваше заявление нами получено и рассмотрено. Ваши документы будут Вам возвращены при получении Вашего дела из Москвы.

Акты конфискации имущества оформлены на имя Вашего мужа, Ляховского Фёдора Ивановича, то есть имущество конфисковывалось не при Вашем аресте, а при аресте Вашего мужа.

Для того, чтобы Вам получить стоимость Вашего имущества и облигации, Вам необходимо написать в органы прокуратуры заявление о пересмотре дела Вашего мужа, а если оно уже пересмотрено, то вышлите нам копию справки о реабилитации.

Только при условии, когда дело будет пересмотрено и его реабилитируют, стоимость его имущества Вам будет возвращена.

Сотрудник отделения Управления КГБ по Черниговской области МАРЦЕНЮК

12 июня 1957 г.

Кампенсацыю за канфіскаванае майно жонка расстралянага Ляхоўскага атрымала толькі напачатку шасцідзесятых. А вось кампенсацыі за расстралянага мужа і восем гадоў лагероў ёй не далі, бо кошт чалавечага жыцця ў СССР быў куды ніжэйшым, чым якіх парваных кальсонаў…

* * *

Наступным разам вы дазнаецеся пра неверагодную гісторыю ўцёкаў з ГУЛАГа пяцідзесяцічатырохгадовай сялянкі з-пад Талочына, а таксама пра тое, чым тыя ўцёкі скончыліся.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-4375”