Справа 1937 г. Канвеер масавых забойстваў. Частка 1



Другая палова трыццатых гадоў – ці не самыя шчаслівыя часы ў жыцці савецкіх людзей. Шляхотныя свінаркі і мужныя пастухі спяваюць падзячныя гімны ў Маскве. Падцягнутыя камсамольцы перавыконваюць план на будаўніцтве Днепрагэса. А па стэрыльна чыстых вуліцах ідуць калоны будаўнікоў сацыялізму, з партрэтамі правадыроў і ўзнёслымі лозунгамі.

Такім, прынамсі, тыя трыццатыя паўстаюць у савецкім кінематографе, у савецкай літаратуры, у савецкім жывапісе і ў савецкай масавай песні. Такой шмат каму ўяўляецца тая эпоха і цяпер.

Насамрэч, канец трыццатых – ці не самыя змрочныя часы ва ўсёй сусветнай гісторыі. Менавіта ў 1937 годзе і быў запушчаны канвеер масавых забойстваў. Канвеер той час ад часу прыпыняўся, потым зноў працаваў на поўную шпулю, і збольшага спыніўся толькі пасля смерці Сталіна…

* * *

Будаўніцтва сацыялізму вымагала найперш працоўных рук. Прытым рукі гэтыя мусілі працаваць ад рана да рана і, пажадана, задарма. У сельскай гаспадарцы гэта праблема вырашылася коштам калектывізацыі. Але заставаліся яшчэ будаўніцтва, вытворчасць, лесапавал, здабыча вугля, торфу і золата…

30 ліпеня 1937 года ўсе тэрытарыяльныя Упраўленні НКВД Савецкага Саюза атрымалі такі дакумент.

 

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

 

ОПЕРАТИВНЫЙ ПРИКАЗ НАРОДНОГО КОМИССАРА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ

 

(…)

Материалами следствия по делам антисоветских формирований устанавливается, что в деревне осело значительное количество бывших кулаков, ранее репрессированных, скрывшихся от репрессий, бежавших из лагерей, ссылки и трудпоселков.

(…)

Часть перечисленных выше элементов, уйдя из деревни в город, проникло на предприятия, промышленность, транспорт и на строительство.

Кроме того, в деревне и городе до сих пор еще гнездятся значительные кадры уголовных преступников (…)

Перед органами государственной безопасности стоит задача – самым беспощадным образом разгромить всю эту банду антисоветских элементов, защитить трудящийся советский народ от их контрреволюционных происков (…)

В соответствии с этим ПРИКАЗЫВАЮ – 05 августа 1937 года во всех республиках, краях и областях начать операцию по репрессированию бывших кулаков, активных антисоветских элементов и уголовников

(…)

Былыя куркулі і антысавецкія элементы прыроўненыя ў загадзе да крымінальнікаў –  і гэта першае, што звяртае на сябе ўвагу. Насамрэч, тых крымінальнікаў проста прышпілілі да “асноўнага кантынгенту”; крымінальнікаў сярод рэпрэсаваных быў акурат найменшы адсотак.

Што і пацьвярджаецца спісам асобаў, асуджаных да рэпрэсій.

 

ИЗ ОПЕРАТИВНОГО ПРИКАЗА НАРКОМА НКВД

 

(…)

Контингенты, подлежащие репрессии

  1. Бывшие кулаки, вернувшиеся после отбытия наказания и продолжающие вести активную антисоветскую подрывную деятельность.
  2. Бывшие кулаки, бежавшие из лагерей и трудпоселков, а также кулаки, скрывшиеся от раскулачивания, которые ведут антисоветскую деятельность.
  3. Бывшие кулаки и социально опасные элементы, состоявшие в повстанческих, фашистских, террористических и бандитских формированиях, отбывшие наказание (…)
  4. Члены антисоветских партий, бывшие белые, жандармы, чиновники, каратели, бандиты, бандпособники, переправщики, реэмигранты (…)
  5. Изобличенные следствием и проверенные агентурными материалами наиболее враждебные и активные участники ликвидируемых сейчас (…) повстанческих организаций, фашистских, террористических и шпионских контрреволюционных формирований (…)
  6. Наиболее активные из бывших кулаков, карателей, бандитов, белых, сектантских активистов (…) которые содержатся сейчас в тюрьмах, трудовых поселках и колониях (…)
  7. Уголовники, ведущие преступную деятельность и связанные с преступной средой (…)

 

Заставалася падзяліць “ворагаў народа” на катэгорыі, і вызначыць, хто чаго варты. Што і было зроблена.

 

ИЗ ОПЕРАТИВНОГО ПРИКАЗА НАРКОМА НКВД

 

Все репрессируемые кулаки, уголовники и др. антисоветские элементы разбиваются на две категории:

а) к первой категории относятся все наиболее враждебные из перечисленных выше элементов. Они подлежат немедленному аресту и, по рассмотрению их дел на тройках – расстрелу

б) ко второй категории относятся все остальные, менее активные, но все же враждебные элементы. Они подлежат аресту и заключению в лагеря на срок от 8 до 10 лет, а наиболее злостные и социально опасные из них на заключение на те же сроки в тюрьмы по определению тройки.

(…)

Приговора приводятся в исполнение лицами по указанию председателей троек, т. е. наркомов республиканских НКВД, начальников управлений и областных управлений НКВД.

Основанием для приведения приговора в исполнение является – заверенная выписка из протокола заседания тройки с иложением приговора в отношении каждого осужденного и специальное предписание за подписью председателя тройки, вручаемое лицу, приводящему приговор в исполнение.

(…)

Согласно представленным учетным данным Наркомами республиканских НКВД и начальниками краевых и областных управлений НКВД утверждается следующее количество подлежащих репрессиям:

(…)

Белорусская ССР. Первая категория – 2000, вторая категория – 10 000, всего 12 000.

(…)

 

Лічба ў 10 000 беларусаў, якіх толькі паводле гэтага загаду наркама НКВД выпраўлялі ў лагерах, супаставімая з насельніцтвам тагачаснага райцэнтра кшталту Рэчыцы ці Лепеля.  А дзве тысячы расстраляных па “першай катэгорыі” – больш за ўсё насельніцтва тагачаснага Турава.

Усяго па “першай катэгорыі” ў СССР толькі дзякуючы загаду НКВД № 0047 былі расстраляныя дзясяткі тысяч чалавек. Сотні тысяч выправілі ў лагеры, будаваць новае, шчаслівае жыццё.

Тым часам савецкія людзі, якім пашчасціла не патрапіць ані ў першую, ані ў другую катэгорыі, глядзелі фільмы рэжысёраў Пыр’ева і Аляксандрава, спявала песні братоў Пакрасаў на вершы Лебедзева-Кумача, чыталі аптымістычную прозу пісьменнікаў Максіма Горкага і Міхаіла Шолахава.

А па начах з жахам прыслухоўваліся да гукаў з вуліцаў – а за кім гэтым разам прыехаў “чорны варанок”?

[Not a valid template]

* * *

З наступнай перадачы вы дазнаецеся, што такое “двойкі” і “тройкі”, а таксама пра тое, як яны дзейнічалі ў Беларусі.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 9, вопіс 1, адзінка захавання 81

Савецкі агітацыйны плакат 1937 г. скарыстаны ў якасці ілюстрацыі.