Справа 1937 г. “Каралева гомельскіх кантрабандыстаў”
Кантрабанда ў сумежжы заўсёды была, заўсёды ёсць і, безумоўна, ніколі не знікне. Калі па адзін бок мяжы квітнее таварнае багацце, а па другі бок, як у тым жа СССР – пустыя прылаўкі і суцэльная галеча, то ў шмат каго ўзнікне думка: а чаму б не перацягнуць карысную і танную рэч праз мяжу, хай нават і незаконна?!
Ад пачатку 30-х гадоў адным з цэнтраў транзіту і перапродажу кантрабанды, якая ішла з краін гнілога капіталізма, стаў Гомель. Апанентамі кантрабандыстаў былі не толькі памежнікі, мытнікі і міліцыянты, але і органы Дзяржбяспекі…
У 1915 годзе ў Гомель з Заходняй Украіны пераехала семнаццацігадовая Дзіна Іванаўна Заянчкоўская. Яна ўладкавалася на працу ў маёнтак памешчыка Бенедзіктава, а пасля абвяшчэння ў горадзе савецкай улады пайшла гандляваць на рынак.
Тым часам настаў 1921 год, Масква па Рыжскаму міру аддала Заходнія Беларусь і Украіну палякам. Гэтая падзея стала сапраўдным святам для ўсяго кантрабанднага свету Беларусі: мяжа паміж “Саўдзепам” і Польшчай доўгі час была поўпразрыстай, шмат у каго з савецкіх беларусаў засталіся сваякі “па той бок”, а ў СССР патроху наставаў таварны голад.
Дзіна Іванаўна вырашыла, што настаў яе час. Яна мела процьму сяброў, сваякоў і проста знаёмых у Берасці, Гародні, Ваўкавыску, Беластоку і нават у Варшаве. Пачынаючы яшчэ з 1920 года кантрабандыстка рэгулярна хадзіла праз савецка-польскую мяжу, скупляючы на польскім баку ўсё, што можна было з выгодай перапрадаць у Гомелі: ад ваксы для ботаў і да мануфактуры. У Гомелі тую Заянчкоўскую неаднаразова лавіла міліцыя, яе ссылалі ў Сібір і нават аднойчы пасадзілі ва ўральскі лагер, адкуль Заянчкоўская здолела ўцячы.
Грошай Дзіны Іванаўны, напэўна, хапіла бы для таго, каб купіць усю гомельскую міліцыю. Але ж напрыканцы 1936 года, падчас бізнэсовай паездкі на Сівершчыну, міліцыянт адмовіўся браць хабар, і каралеву гомельскіх кантрабандыстаў заарыштавалі.
Як высвятлілася, чэкісты пільна сачылі за ёй ужо колькі гадоў…
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ЗАЙОНЧКОВСКОЙ ДИНЫ ИВАНОВНЫ
1937 г., февраля 22 дня.
(…)
ВОПРОС: Сколько раз вы переходили границу с Польшей и где именно?
ОТВЕТ: Сколько раз, не помню, я переходила границу в районе Турова, меня проводили местные жители через болота.
ВОПРОС: Каким образом вы попадали в пограничную полосу, где находится Туров?
ОТВЕТ: В 1922 году я поступила на работу в драматический кружок на железной дороге ст. Гомель. Спектакли мы ставили на ст. Гомель, также выезжали в Калинковичи, Петриков и в пограничную полосу, где ставили спектакли перед красноармейцами…
ВОПРОС: Вы записались в драмкружок, чтобы вместе с ним попадать в запретные пограничные полосы?
ОТВЕТ: (…) Я люблю искусство.
(…)
Як вынікае са следчае справы, такая сітуацыя на мяжы была ажно да канца дваццатых гадоў, пакуль НКВД не прыкрыла ўсе мажлівыя “вокны”.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ЗАЙОНЧКОВСКОЙ ДИНЫ ИВАНОВНЫ
1937 г., апреля 19 дня.
ВОПРОС: (…) Как вы попали в пограничную полосу?
ОТВЕТ: (…) выехала к своим знакомым, фамилия Компан, зовут Роза, отчества не знаю. Она занималась контрабандой товаров из Польши. (…) она мне сказала, что сейчас границу перейти трудно, так как пограничники стоят с собаками и тут же заявила: «Теперь не то, что было с 1920 по 1928 год»…
(…)
Неўзабаве Дзіна Іванаўна вырашыла назаўсёды выехаць у Польшчу і нават звярнулася з гэтай нагоды да польскага консула. Гэта было фатальнай памылкай: усе, хто з тае ці іншае прычыны прыходзіў у замежныя кансуляты, аўтаматычна траплялі на ўлік НКВД. Дый і консул з невядомых прычынаў адмовіў Заянчкоўскай у польскім пашпарце…
Тады Дзіна Іванаўна вырашыла купіць пашпарт савецкі – “пра ўсяляк выпадак”. Кантрабандысту дакументы на чужое імя ніколі не шкодзілі. Тым больш, што купіць пашпарт памерлага чалавека ў трыццатыя гады было нескладана.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ЗАЙОНЧКОВСКОЙ ДИНЫ ИВАНОВНЫ
1937 г., апреля 28 дня.
ВОПРОС: Откуда у вас второй паспорт на имя Тищенко?
ОТВЕТ: (…) в 1933 или 1934 году купила в Киеве паспорт на имя Тищенко Антонины Павловны. Паспорт я купила у своей знакомой по имени Эмма (…) муж ее раньше работал в милиции…
(…)
Рэгулярныя пераходы з таварам праз мяжу, спроба выехаць у Польшчу і куплены савецкі пашпарт – усё гэта ускосна даводзіла чэкістам, што Заянчкоўская толькі маскавалася пад кантрабандыстку, а насамрэч была падступнай агенткай польскай выведкі. Так у допытах упершыню з’яўляюцца тэрміны “шпегунства”, “рэзыдэнт”, “агентура” і, натуральна, “заданні з Варшавы”. Нібы з тумана вымалёўваецца пачварная тэрарыстычная арганізацыя ў тысячу чалавек, у якой прафесійная кантрабандыстка, паводле следства, была на адной з кіруючых пасадаў. Заробленыя кантрабандай грошы ў следчай справе падалі ў якасці “баявой касы тэрарыстаў”.
Спярша арыштантка не надала новаму павароту следства патрэбнай увагі: яна была ўпэўненая, што яе будуць судзіць толькі за незаконны пераход мяжы.
Але ж праз тры месяцы пасля арышту справа прыняла зусім кепскі накірунак…
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ЗАЙОНЧКОВСКОЙ ДИНЫ ИВАНОВНЫ
1937 г., июля 20 дня.
ВОПРОС: Кто знал о вашей разведывательной работе в пользу Польши?
ОТВЕТ: О том, что я получила от польского консула задания разведывательного характера, знали Дрозденко Николай и Гусакова Бронислава
(…)
Для надзейнасці чарнігаўскія энкавэдэшнікі вырашылі прычапіць і сведчанні гомельскіх таварышаў. Так Заянчкоўскую запісалі ў “Польскую арганізацыю вайсковую”, якая нібыта планавала на тэрыторыі СССР маштабныя тэракты.
СПРАВКА
ОДТО ГУГБ ст. Гомель (…) сообщило, что Зайончковская в период 1928-1929 гг., проживая в Гомеле, была причастна к контрреволюционной националистической польской военной организации «ПОВ», руководимой ксендзом Андрекусом.
Зам. начальника 3-го отдела УГБ
Ст. лейтенант Госбезопасности /Шперлинг/
Асабліва ўражвае пратакол апошняга допыту. Заянчкоўскую, безумоўна, катавалі: яе подпіс на аркушах дрыготкі і перарывісты.
Пратакол варты таго, каб працытаваць яго цалкам:
ПРОТОКОЛ ДОПРОСА
Обвиняемой Зайончковской-Тищенко Дины Ивановны
От 25 июля 1937 г.
ВОПРОС: Вы уклоняетесь от дачи следствию правдивых показаний. Укажите причину!
ОТВЕТ: Не даю правдивых показаний, так как будучи контрреволюционно настроенной, была и остаюсь врагом советской власти.
Допрос прерывается, протокол с моих слов записан верно, в чем и расписываюсь.
Цяпер ужо цяжка сказаць, чаму Дзіна Іванаўна падпісала гэты пратакол. Мажліва, гэта адбылося пасля пачварных катаванняў. Але, цалкам верагодна, што гэта быў крык душы; любіць савецакую ўладу ў яе не было ніякіх падставаў.
Апошняга пратаколу допыта было дастаткова для смяротнага прысуду. Які і быў абвешчаны Дзіне Іванаўне праз месяц…
АКТ
Я, комендант Черниговского областного управления НКВД, сержант Госбезопасности Филенко, в присутствии черниговского областного прокурора тов. Савранского, начальника черниговской областной группы УГБ тов. Говзмана и начальника внутренней тюрьмы УГБ тов. Дроботы (…) –
Привел в исполнение приговор над осужденной к Высшей Мере – РАССТРЕЛУ –
Зайончковскую Дину Ивановну, она же Тищенко, 1893 г. р.
в чем и составлен настоящий акт в трех экземплярах.
Характэрна, што ніводны чалавек, які фігураваў у следчай справе, як “шпіён белапанскай Польшчы”, “польскі тэрарыст” ці “антысавецкі агітатар”, не быў нават арыштаваны.
Чаму? Напэўна, да таго часу НКВД ужо перавыканала план па “польскіх шпегах і тэрарыстах”, і таму фігурантам, згаданым у справе, проста пашэнціла.
* * *
У наступнай перадачы я раскажу, як прагнасць чэкістаў ламала чалавечыя лёсы.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-7956”