Справа 1937 г. Хлопчык з Бабруйска, які стаў злачынцам супраць чалавечнасці



У архівах былога КГБ найбольш уражваюць тэчкі часоў Вялікага Тэрору з бясконцымі загадамі на тысячы чалавек – “расстраляць”, “расстраляць”, расстраляць”. І такіх тэчак – цэлыя стэлажы.

На кожным загадзе стаяць подпісы чэкістаў і пракурораў, якія расстрэлы санкцыянавалі. Пра біяграфіі тых чэкістаў вядома няшмат – фрагментарную інфармацыю пра найбольш вядомых можна знайсці хіба што ў спецыялізаваных даведніках ды Вікіпедыі. Яшчэ менш вядома пра матывацыі працы тых людзей у НКВД.

Між тым, тыя чэкісты вырашалі лёсы сотняў тысяч людзей. Ёсць сярод іх і нашыя землякі…

* * *

Калі б не падзеі 1917 года, Зіновій Кацнэльсан напэўна б стаў дробным коміваяжёрам. Прынамсі, падобным бізнэсам займалася шмат яго сямейнікаў, у тым ліку і бацька. У Бабруйску, дзе Зіновій нарадзіўся і пражыў да пятнаццаці гадоў, сям’я Кацнэльсонаў мела ў мясцовых яўрэскіх колах добрую рэпутацыю, а на сціплага хлопчыка і ўзорнага гімназіста Зіновія глядзелі як на прадаўжальніка сямейнай традыцыі.

Але жыць у Бабруйску хлопчык не захацеў. Юнаком ён пераехаў у Маскву, пахрысціўся ў праваслаўе (як і бацькі), што дазволіла яму паступіць ва ўніверсітэт. Далей была школа прапаршчыкаў, уступленне ў партыю бальшавікоў і, з 1919 года – праца ў ЧК.

Зіновій Барысавіч быў узорным чэкістам. Ворагаў не шкадаваў; праводзіў калектывізацыю на Паўночным Каўказе, працаваў намеснікам начальніка ГУЛАГа, быў адным з арганізатараў штучнага голада ва Украіне ў 1932-34 гадах і ўваходзіў у склад “троек”. Подпіс таварыша Кацнэльсона стаіць на процьме расстрэльных загадаў. За бязлітаснасць да ворагаў савецкая ўлада ўзнагародзіла гэтага таварыша ордэнам Чырвонага Сцяга і ажно двума значкамі “Ганаровы чэкіст”.

Але 17 ліпеня 1937 года тая ж савецкая ўлада арыштавала таварыша Кацнэльсона, пазбавіла ўсіх узнагародаў і звання камісара Дзяржаўнай бяспекі ІІ рангу і кінула ў смярдзючую камеру.

ИЗ АНКЕТЫ АРЕСТОВАННОГО

Кацнельсон Зиновий Борисович

дата рождения: 24 ноября 1892 г.

место рождения: г. Бобруйск, б. Минской губерни, ныне БССР

профессия и специальность: чекист

Кацнэльсон лічыўся “чалавекам Усевалада Баліцкага”, былога Наркама НКВД УССР (а ў дваццатыя гады – начальніка Гомельскай ЧК). Узорны чэкіст Баліцкі быў арыштаваны за колькі тыдняў да Кацнэльсона і ўжо даваў на былога сябру і паплечніка сведчанні…

Безумоўна, таварыш Кацнэльсон не мог зразумець: чаму ж савецкая ўлада абыйшлася з ім так несправядліва?

Абвінавачванні гучалі абсурдна, і Зіновій Барысавіч адразу заняў на следстве глухую абарону.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА КАЦНЕЛЬСОН ЗИНОВИЯ БОРИСОВИЧА

7 сентября 1937 г.

ВОПРОС: Следствием по Вашему делу установлено, что Вы являетесь участником антисоветского заговора, возглавляемого Ягодой, а также входили в состав заговорщической организации (…) Признаете ли Вы себя виновным в этом?

ОТВЕТ: Нет, не признаю.

ВОПРОС: Показаниями ряда арестованных бывших работников НКВД (…) и других б. ответственных работников советского и партийного аппаратов установлено, что вы, будучи заместителем наркома внутренних дел, в целях сохранения руководящей верхушки троцкистского подполья (…) давали прямые директивы подчиненному вам аппарату связывать дела на видных троцкистов. Вы это подтверждаете?

ОТВЕТ: Нет, я это категорически отрицаю (…) Я вел борьбу с троцкистами (…) и не только не покрывал, а наоборот, через все мои руки прошли все обвинительные заключения на осужденных Военной Коллегией видных троцкистов (…)

У двухтомнай справе Кацнэльсона — процьма даносаў на яго былых сяброў і падначаленых, а таксама агентурных паведамленняў, даведак на агентуру ў трацкісцкім асяродку і іншых падобных дакументаў. Ніякіх сведчанняў пра трацкісцкія сувязі Зіновія Барысавіча там няма, як і няма ніякіх дырэктываў “звязваць” справы. Наадварот – згодна дакументаў Сакратарыяту НКВД, таварыш Кацнэльсон быў надзвычай бязлітасным да ворагаў рэвалюцыі.

Але ёсць процьма сведчанняў іншых злачынстваў…

АГЕНТУРНАЯ СВОДКА

«Алтайский»

Т. А. Штейнберг о З. Кацнельсоне

После ареста Кацнельсона, который, как я сообщала раньше, был близок к семье отца Штейнберг – покойного доктора Шапиро и спас в 1930 г. последнего от конфискации квартиры, – к Штейнберг явилась мать Кацнельсона и попросила взять на сохранение вещи (…) Кацнельсонам удалось сохранить некоторые ценности, в частности фигуру Будды слоновой кости с глазами из рубина, цена которой несколько тысяч золотом.

(…)

Кацнельсон ждал ареста с момента ареста Балицкого, Штейнберги говорят о Кацнельсоне: «Он, наверное, хапнул»

Размова вядзецца пра банальны крадзёж; намеснік наркама НКВД і камісар Дзяржаўнай бяспекі ІІ рангу дзейнічаў, нібы звычайны крымінальнік.

Кацнэльсон краў зацята і сістэмна – прытым найчасцей ў дзяржавы. У НКВД была цэлая злачынная групоўка, якая акурат і спецыялізавалася на раскраданні грошай. Калі чэкіста-крадуна лавілі на злачынстве, ён не здаваў паплечнікаў, а тыя, у сваю чаргу, выцягвалі яго з турмы і нават зноў уладкоўвалі ў структуры НКВД.

ВЫПИСКА ИЗ ПРОТОКОЛА ЗАКРЫТОГО ПАРТСОБРАНИЯ ПАРТОРГАНИЗАЦИИ ІV ОТДЕЛА УГБ НКВД

От 27-28 июня 1937 г.

Тов. Душцик: Взять дело Янишевского (…) Растратив свыше 20 млн. государственных средств, Янишевский сам уехал в ссылку, никого не выдав. Балицкий, Карлсон, Семенов отделались выговорами (…) Если бы с их благословения не крали деньги, то для семьи Янишевского все эти годы (…) в доме НКВД не сохранили бы квартиру (…) Я присутствовал в кабинете Кацнельсона, когда он (…) незадолго до приезда Янишевского, говорил о должности (…)

Акрамя крадзеных грошай, чэкіст Кацнэльсон меў магчымасці для багатага жыцця коштам роднага ведамства. Прытым лад таго жыцця ўваскрашае ў памяці стары анекдот: “Васіль Іванавіч, у падручніку напісана, што патрыцыі ладзілі оргіі. Хто такія патрыцыі?” – “Не патрыцыі, Пецька, а партыйцы!”

ВЫПИСКА ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО РУБИНШТЕЙНА ЛЬВА НАУМОВИЧА ОТ 10 ИЮЛЯ 1937 г.

Все участники группы, начиная с Балицкого, были совершенно разложены в бытовом отношении.

Каждую пятидневку устраивались грандиозные кутежи в доме отдыха «Дедовщина», и на увесилительном судне «Днепр». В этих пьянках принимали участие, как активное ядро, Балицкий, Кацнельсон, я (…)

Во время выпивок и кутежей были женщины – жены сотрудников и приглашенные. Сам Балицкий открыто сожительствовал с женами Евгеньева, Шарова, Тимофеева, Чирского* и др.

Поездки на «Днепре» превращались в настоящие оргии.

В Киеве существовали притоны и «малины», которые посещались руководящими работниками НКВД.

(…)

Характерно, что оперод** поддерживал притон Аренштейн, прозванной «бабушкой русской проституции». В этом притоне бывали очень ответственные работники, туда доставлялись любые женщины.

(…)

Устраивались попойки в ресторане «Динамо», куда приезжали жены сотрудников

(…)

——

* Адказныя супрацоўнікі Сакратарыяту НКВД

** “Оперод” – Аператыўны аддзел НКВД

Вынікае, што чатыры дні запар чэкісты займаліся раскрыццём змоваў і падпісаннем смяротных прысудаў (а таксама крадзяжом дзяржаўных грошай), а на пяты – культурна адпачывалі на параходах, у прытонах і злодзейскіх “малінах”…

У міжнародным праве існуе тэрмін “злачынствы супраць чалавечнасці”. Згодна прынятай фармулёўцы, гэта – “забойствы, знішчэнне, прыгнёт ці іншыя жорсткія дзеі ў дачыненні да цывільнага насельніцтва да ці падчас вайны”. Дзейнасць НКВД і яго кіраўнікоў цалкам падпадае пад гэтую фармулёўку.

Натуральна, паўстае пытанне: калі Кацнэльсон, Баліцкі і ім аддана выконвалі загады савецкай улады пра расстрэлы, высылкі, ссылкі і канфіскацыі – нашто іх трэба было вінаваціць у няісным “трацкізме” і “антыдзяржаўнай змове”? Адказ просты: выключна з-за маштабнай карупцыі. Але ж гаварыць пра “карупцыю ў НКВД” не выпадала; рыцары рэвалюцыі маглі быць здраднікамі і парушальнікамі сацыялістычнай законнасці, а не крымінальнымі злодзеямі…

Зіновія Барысавіча Кацнэльсона страцілі 10 сакавіка 1938 г. на падмаскоўным расстрэльным палігоне “Камунарка”. Магчыма, перад смерцю ён моцна шкадаваў, што падаўся ў чэкісты, а не застаўся ў Бабруйску і не стаў коміваяжэрам.

* * *

У наступнай перадачы я раскажу пра малавядомую “справу філатэлістаў”, прыдуманную Дзяржбяспекай напрыканцы саракавых гадоў.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “ОФ”-57486