Справа 1937 г. “НКВД супраць кантрабандыстаў”
Савецкі Саюз заўсёды быў краінай татальнага дэфіцыту. У крамах можна было набыць толькі самае неабходнае, дый і тое не заўсёды. Брак патрэбных тавараў кампенсаваў чорны рынак. Нават у трыццатыя гады на шматлікіх базарчыках і “таўкучках” беларускіх і ўкраінскіх мястэчак, сумежных з Польшчай, можна было знайсці нямецкі слясарны рыштунак, польскі трыкатаж, турэцкія аліўкі і нават кубінскія цыгары… Усе гэтыя тавары дастаўляліся ў СССР кантрабандна. Кантрабандысты не толькі падрывалі савецкую манаполію на знешні гандль, але і дыскрыдытавалі сацыялізм, міжволі дэманструючы грамадзянам СССР таварныя перавагі гнілой капіталістычнай эканомікі.
Рабоча-Сялянская Міліцыя, мытня і НКВД бязлітасна лавіла тых парушальніках савецкіх законаў. Але ж давесці сам факт кантрабанды атрымлівалася далёка не заўсёды…
14 чэрвеня 1937 г. у транспартным аддзеле НКВД г. Чарнігава быў падпісаны ордэр на арышт нашага земляка Якава Максімавіча Самасюка – галоўнага кандуктара чыгуначнай станцыі Чарнігаў, у недалёкім мінулым правадніка міжнароднага цягіка Кіеў – Варшава.
ПОСТАНОВЛЕНИЕ
г. Чернигов, 14 июня 1937 г. Я, помощник оперуполномоченного 2 отделения IV отдела УГБ ЧОУ НКВД, сержант госбезопасности Савченко, рассмотрев следственный материал по обвинению гр. Самосюк Якова Максимовича, 1888 г. р., уроженца села Триговье, Триговской волости (Польша), из крестьян, беспартийный, белорусс, гр. СССР, грамотный (…)
НАШЕЛ
Проведенными следственными действиями установлено, что Самосюк Яков Максимович систематически проводил контрреволюционную агитацию, направленную против мероприятий партии и Советского правительства.
(…)
ПОСТАНОВИЛ
Привлечь гр. Самосюк Якова Максимовича к уголовной ответственности в качестве обвиняемого, предъявив ему обвинение по ст. 54-10 часть 1 УК УССР.
І следчы НКВД Саўчанка, які санкцыянаваў арышт Самасюка, і сам Якаў Максімавіч выдатна разумелі, што абвінавачванне ў “кантрэвалюцыйнай агітацыі” – толькі нагода для арышта. Сапраўдная прычына была зусім іншай. Яшчэ з пачатку дваццатых гадоў Якаў Самасюк арганізаваў цэлую кантрабандную сетку, якая дастаўляла з Польшчы ў СССР дэфіцытныя тавары.
З 1921 года Якаў Максімавіч працаваў правадніком міжнароднага цягніка, і перапраўляў кантрабанду амаль кожным рэйсам. Але ж, здаралася, што кантрабандыстаў лавілі на гарачым…
ПОСТАНОВЛЕНИЕ ШЕПЕТОВСКОЙ РАЙОННОЙ ТАМОЖНИ
от 18 апреля 1927 г.
Принимая во внимание, что:
задержанные ваниль и мазь сапожная признаны заграничными;
что задержание происходила на черте от Госграницы с контрабандой четвертый раз;
что обвиняемый не доказал легального приобретения привезенного им из Польши ванили и сапожной мази (…)
Шепетовская районная таможня (…) постановила:
Значащиеся по делу ваниль и мазь сапожную конфисковать и продать с аукциона;
Обвиняемого подвергнуть пени в размере двукратной стоимости товаров, а именно в сумме 96 рублей.
Сакса і ванілін былі не галоўнымі артыкуламі кантрабанды Самасюка, дый і гэтае затрыманне было далёка не першым…
СПРАВКА О СУДИМОСТИ
Гр. Самосюк Яков Максимович в алфавитном списке контрабандистов Шепетовской таможни числится задержанным с контрабандой 3 раза.
- Задержан 1 октября 1923 г. на ст. Кривин (…) с товарами на сумму 270 р. 19 коп. золотом. Совладельцами были гр. Шульга Иван Григорьевич, Домбровский Александр и Тимощук Михаил Филиппович. Задержаны были товары: трикотин шелковый вязанный, свитера шерстяные (…)
- Задержан 21 декабря 1923 г. на ст. Кривин (…) со спиртным и кожей подошвенной (…)
- Задержан 9 ноября 1925 г. в ревизионном зале Таможни при личном досмотре, причем была обнаружена контрабанда (…) шилья сапожные – 100 штук.
- Кантрабандыста-чыгуначніка знялі з міжнароднага маршрута, судзілі і ўпаялі яму пяць гадоў лагероў. Адседзіўшы, той не разгубіўся і па хуткім часе ўладкаваўся кандуктарам чарнігаўскага вакзала. Сябры Якава Максімавіча, якія працавалі праваднікамі міжнародных цягнікоў, па-ранейшаму цягалі дэфіцыт з Польшчы ў СССР, а сам Самасюк праз разгалінаваную сетку памагатых размяркоўваў тыя тавары надалей: у Кіеў, Харкаў, Гомель і нават у Менск і ў Маскву.
Як ні дзіўна, але кантрабандная сетка бездаганна прапрацавала колькі гадоў: ані міліцыя, ані ГПУ, а потым НКВД так і не маглі спыніць яе дзейнасць. І тады чакісты вырашылі арыштаваць упартага кантрабандыста па зусім іншым артыкуле. Абвінавачванне ў “кантрэвалюцыйнай агітацыі” выглядала для 1937 г. стоадсоткава пераканаўча. Зрэшты, сам факт кантрабанды таксама можна было вызнаць такой агітацыяй…
Падчас допыту Якава Максімавіча высвятліліся некаторыя падрабязнасці яго біяграфіі, якія напрыканцы 30-х выглядалі безумоўна злачыннымі
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
17 июня 1937 г.
ВОПРОС: Назовите следствию всех ваших родственников, проживающих за кордоном.
ОТВЕТ: За кордоном проживают следующие мои родственники. Сестра Крупко Мария Максимовна. Шурин Стельмашонак Григорий Алексеевич. Шурин Стельмашонак Роман Алексеевич.
(…)
Сестра Крупко до 1914 г. проживала в Америке.
Сваякі кантрабандыста, якія жылі ў Польшчы, а да таго пабывалі ў Злучаных Штатах, сталі сапраўдным падарункам следству: цяпер Якава Максімавіча можна было вінаваціць не толькі ў кантрэвалюцыйнай агітацыі, але і ў шпіянажы на карысць польска-амерыканскай выведкі.
Зрэшты, сам Самасюк шчыра не разумеў, чаго ад яго хочуць. Так, ён сапраўды быў прафесійным кантрабандыстам, за што ўжо адсядзеў. Так, ён перапрадаваў кантрабандныя тавары з Чарнігава ў Кіеў, Гомель, Харкаў і Маскву, і гатовы гэта вызнаць.
Але ж ані ён, ані ягоныя сваякі не падпісвалі Рыжскую дамову 1921 г., паводле каторай Гарадзеншчына адыйшла Другой Рэчыпаспалітай! Дый і ў тыя ж Злучаныя Штаты да Першай сусветнай багата беларусаў з’яжджала на заробкі…
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
27 июня 1937 г.
ВОПРОС: Поддерживаете ли вы контрреволюционную связь с родственниками в Польше – как устную, так и письменную? Какие задания от них получаете?
ОТВЕТ: Моя связь с родственниками заключалась в том, что будучи в Польше, я однажды приехал к ним в гости. В подарок сестре привез головной платок, а шуринам – много водки польского производства (…) Никаких заданий от них не получал. Про Америку мы за столом не говорили (…) Я не виноват, что мои родственники после 1921 года оказались на территории Польши.
Аднак чакістаў абсалютна не цікавілі апраўданні падследнага. Кантрабандыста трэба было ўзорна пакараць, што і было зроблена. Шпегунства на карысць Варшавы і Вашынгтона яму так і не прад’явілі, і таму тэрмін “восем гадоў лагероў за контрэвалюцыйную агітацыю” можна было лічыць падарункам лёсу.
* * *
Наступным разам я раскажу пра тое, як па версіі НКВД, беларускія вайскоўцы планавалі забіць таварыша Варашылава.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-10066”