Справа 1937 г. “Паляшуцкая ўпартасць супраць следчага НКВД”
Следчыя справы НКВД трыццатых гадоў – гэта не толькі татальныя прызнанні абсалютна невінаватых людзей у шпегунстве, тэрарызме і ў замахах на правадыроў. Нягледзячы на псіхалагічны гвалт, шантаж і катаванні, знаходзіліся і такія, хто катэгарычна адмаўляў супрацоўнічаць са следствам і сведчыць супраць сябе. Найбольш такіх людзей сустракаецца не сярод чырвоных камандзіраў, дырыктароў прадпрыемстваў і інтэлігенцыі, а ў сялянскім асяроддзі.
Нават павярхоўны аналіз такіх следчых справаў сведчыць: людзі, якія катэгарычна адмаўляліся вызнаваць сябе вінаватымі, звычайна атрымлівалі куды меншыя тэрміны чым тыя, хто йшоў на супрацоўніцтва з чэкістамі.
А іншым разам такіх у нейкі цуд нават і вызвалялі з-пад варты.
20 жніўня 1937 года Райаддзел НКВД мястэчка Малая Дзевіца, што на Чарнігаўшчные, арыштаваў трыццацічатырохгадовую Праскоўю Станіславаўну Харытонаўну, сціплую супрацоўніцу тамтэйшага дзіцячага садка.
Артыкул абвінавачвання быў для для 1937 года даволі тыповым:
ПОСТАНОВЛЕНИЕ ОБ ИЗБРАНИИ МЕРЫ ПРЕСЕЧЕНИЯ
(…)
Я, начальник Мало-Девицкого районного отделения НКВД Яковлев, рассмотрев материалы по обвинению гражданки Харитоновой Прасковьи Станиславовны (…) в преступлениях, предусмотренных ст. 54-1 ч. 1-я УК УССР, выразившиеся в том, что она в 1919 году перешла нелегально Советскую границу, занималась после того контрабандой, выйдя замуж до 1932 года, имела письменную связь с родственниками в Польше, получала финансовую помощь от родственников в долларах до 1930 года, имеет связь с братом, находящимся в РККА, переменившим отчество.
ПОСТАНОВИЛ
Избрать мерой пресечения Харитоновой П. С. содержание в Прилукской тюрьме.
Справа Праскоўі Станіславаўны Харытонавай пачалася, як і сотні тысяч падобных спраў трыццатых гадоў – з даноса сяброўкі. Абедзве працавалі медычнымі сёстрамі ў вёсцы Малая Дзевіца, толькі Праскоўя Харытонава – у дзіцячым садку, а яе сяброўка Антаніна Пасівенка – у мясоцвым шпіталі. Харытонава занадта ўжо давярала сяброўцы, за што і паплацілася…
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
свидетельницы Пасивенко Антонины Яковлевны, 1895 г. р., медсестры райбольницы Малая Девица (…)
ВОПРОС: Что вам известно о переходе границы гражданкой Харитоновой?
ОТВЕТ: В частной беседе с Харитоновой П. С. она мне рассказывала, якобы до революции она вместе со своими двумя братьями переходила границу несколько раз для переноса ценных вещей, приносила, за золото и серебро, которое уносила в Польшу. После того, как была установлена граница, и старший брат ушел в Польшу, Харитонова со своим младшим братом осталась в СССР.
Як і мае быць, у доме Праскоўі Станіславаўны зрабілі ператрус, але ані даляраў, ані кантрабанды, па якую яна хадзіла ў Польшчу яшчэ да рэвалюцыі, чэкісты не знайшлі.
Зрэшты, цяпер чакістаў цікавіла не столькі кантрабанда, колькі паходжанне арыштаванай.
ИЗ АНКЕТА АРЕСТОВАННОЙ
Харитонова Прасковья Станиславовна
Дата рождения: 14 октября 1903 г.
Место рождения: хутор Перекрестье Бродинской волости Пинского уезда Минской губернии.
Из крестьян середняков. Имела 10 га земли, 1 лошадь, 4 шт. рогатого скота
Национальность: белоруска
Піншчына, як месца нараджэння, разам з інфармацыяй пра “даляры” і “Польшчу”, відаць, і натхнілі следчага НКВД на думку – а чаму б не зрабіць з медычнай сястры Харытонавай падступную польскую шпіёнку?
Але ж ужо на першых допытах оперупаўнаважаны НКВД Якаўлеў сутыкнуўся з цвёрдакаменнай упартасцю паляшучкі Харытонавай. Мажліва, яе катавалі, мажліва, мардавалі голадам, мажліва, ужывалі які псіхалагічны ціск, але абсалютна на ўсіх допытах Праскоўя Станіславаўна катэгарычна адмаўлялася вызнаваць сваю вінаватасць.
ИЗ ДОПОЛНИТЕЛЬНОГО ДОПРОСА
обвиняемой Харитоновой П. С.
от 8. 10. 1937 г.
ВОПРОС: Вы являетесь шпионом польской контрразведки и работаете в СССР в пользу Польши. Расскажите, когда, кем и при каких обстоятельствах вы были завербованы.
ОТВЕТ: Я никогда не была шпионом польской контрразведки, никогда меня никто не вербовал для шпионской работы в СССР в пользу Польши.
ВОПРОС: Вы показываете неправду, следствие располагает данными, что вы являетесь шпионкой польской контрразведки (…)
ОТВЕТ: Я шпионкой польской контрразведки никогда не была (…)
ВОПРОС: Вы продолжаете следствию говорить неправду. Вы хотите следствие завести в заблуждение. Вам это не удастся. Следствие располагает данными, что вы не только шпион, но и контрабандист. Следствие требует от вас по этому делу справедливые показания!
ОТВЕТ: Я никогда не работала по шпионажу и контрабанде…
Але ж 1937 год быў багатым на непрыемныя неспадзяванкі не толькі для шэраговых грамадзянаў, але і для чэкістаў. Апарат НКВД час ад часу калаціўся і ад глабальных чыстак, звязаных з выкрыццём чарговага наркама ўнутраных спраў, і ад перманентных ператрусаў.
Напачатку кастрычніка оперупанжаважаны Якаўлеў, які і прыдумаў вельмі сімпатычную, з яго пункту гледжання, справу, быў зняты з пасады, выкліканы ў Чарнігаў і ўзяты пад следства, як вораг народа, які падступна пракраўся ў органы НКВД. На яго месца з’явіўся іншы оперупаўнаважаны, па прозвішчы Работа. Новаму ўчастковаму чакісту дасталася ў спадчыну вельмі падазроная справа…
Па-першае, справу Харытонавай распачаў выкрыты вораг народа, а таму працягваць яе было палітычна небяспечна.
Па-другое, у справе была зафіксаваная відавочная ідэалагічная памылка, зробленая папярэднім чэкістам: у 1919 годзе на абшарах Беларусі ішла савецка-польская вайна, і Перакрэсце, родны хутар Харытонавай, раз-пораз пераходзіў то да Саветаў, то да палякаў.
А, па-трэцяе, як высвятлілася з пратаколаў допытаў самой Праскоўі Станіславаўны, адзін з яе братоў працаваў у НКВД БССР. Дзе, на якой пасадзе, арыштаваная не паведамляла, але ж аператыўнік Работа палічыў за лепшае ціхенька тую Харытонаву адпусціць…
ПОСТАНОВЛЕНИЕ
об изменении меры пресечения
Гор. Прилуки, октября месяца 16 дня, 1937 г.
Я, оперуполномоченный 3-го отдела Прилукского РО НКВД сержант Госбезопасности Работа, рассмотрев следственное дело по обвинениию гр. Харитоновой Прасковьи Станиславовны (…)
ПОСТАНОВИЛ
избранную ранее меру пресечения содержания под стражей в Прилукской тюрьме отменить, освободить ее под подписку на постоянное место жительства.
Але ж вызваленне Праскоўі Станіславаўны з турмы не азначала, што чэкісты вызналі яе невінаватасць. Харытонава была канчаткова рэабелітаваная толькі ў 1998 годзе. Але ж у следчай справе няма інфармацыі, ці была тая паляшучка на момант рэабілітацыя яшчэ жывой…
* * *
Наступным разам я раскажу, як склаліся лёсы супрацоўнікаў НКВД, якія катавалі і расстрэльвалі людзей у трыццатыя і ў саракавыя гады.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-10496”