Справа 1937 г. “Савецкі інтэлігент — найлепшы матэрыял для следчай справы”



 

Нянавісць савецкай улады да несавецкай інтэлігенцыі дэманстраваў яшчэ Уладзімір Ільіч Ленін. У хрэстаматыйным артыкуле, які за савецкім часам у абавязковым парадку вывучалі па “Гісторыі КПСС” ва ўсіх ВНУ, правадыр Кастрычніцкай рэвалюцыі пісаў: “у якім квартале вялікага горада, у якой вёсцы няма сабатажнікаў, якія называюць сябе інтэлігентамі?..”

ЧК-ВЧК-ГПУ амаль цалкам пазбавілі Савецкі Саюз ад несавецкай інтэлігенцыі яшчэ да пачатку трыццатых: большасць была расстраляная і адпраўленая ў лагеры, меншасць выехала за мяжу. Замест іх савецкія селікцыянеры з Рабфакаў і Інстытута Чырвонай прафесуры вывелі штучную папуляцыю савецкай эрзац-інтэлігенцыі, якая валодала пэўным аб’ёмам дазволеных уладамі ведаў, але пры гэтым была пазбаўленая сумлення, гонару і годнасці.

Савецкія эрзац-інтэлігенты і былі найбольш прыдатнай катэгорыяй савецкіх грамадзянаў як для вярбоўкі спецслужбамі, так і для следчых спраў.

Арышт Фёдара Іванавіча Ляхоўскага, дырэктара школы механізацыі сельскай гаспадаркі, выглядаў для 1937 года банальна: начны візіт чэкістаў, ордэр на ператрус і арышт, “чорны варанок” – і турэмная камера…

ИЗ АНКЕТЫ АРЕСТОВАННОГО

Ляховский Федор Иванович

1896 г. р.

Место рождения: деревня Хрещеновичи Порозовской волости Волковысский уезд Гродненской губернии (Польша)

Национальность: белорус

Профессия и специальность: агроном

До революции: батрак

После революции: служащий

Член ВКП (б) с 1919 г.

Образование: высшее. В 1931 г. закончил Житомирский сельскохозяйственный институт.

Ляхоўскага кінулі ў камеру 15 жніўня і нават яшчэ не дапыталі, але ён адразу папрасіў аркуш паперы, каб зрабіць заяву.

Начальнику НКВД

Я завербован в 1936 году в контрреволюционную организацию, которая находилась в подполье, она теперь разбита.

Что послужило причиной вступления в контрреволюционную организацию, это недооценка партии Сталина.

(…)

Вербовщиком был Голубко, бывший секретарь райпрома, который втянул в грязь. Было втянуто в организацию около 50 человек

(…)

Благодарен партии и чекистам за то, что вовремя меня арестовали и не дали встать на путь террористической борьбы против соввласти

(…)

Нашто Ляхоўскі зрабіў заяву, пра якую яго ніхто не прасіў? Магчыма, ён ужо падазраваў, якое менавіта абвінавачванне яму высунуць і таму, узяўшы на сябе “удзел у контрэвалюцыйнай арганізацыі”, даваў следству зразумець, што больш не ў чым не вінаваты. А можа, такім чынам хацеў пазбавіцца збіцця і катаванняў?

У падобнай сітуацыі пабывалі міліёны людзей. Але мала хто з іх распачынаў з самаабгавораў і дэкларацый прозвішчаў “вярбоўшчыка ў антысавецкую арганізацыю”, якіх і называць не прасіў.

Неўзабаве адбыўся і першы допыт, з якога высвятлілася багата цікавага.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО ЛЯХОВСКОГО Ф. И.

16 августа 1937 г.

(…)

ВОПРОС: Кого имеете из родственников за границей?

ОТВЕТ: В Польше проживает моя мать Елизавета, отчества не помню, и два брата. Где проживают они в настоящее время, не знаю, так как связи с родственниками не поддерживаю (…) Правда, в 1927 году я писал в Польшу письмо к своей матери. В письме я просил, чтобы мать мне выслала метрическую запись о рождении. В том же 1927 году я с Польши от матери получил метрическую запись получил и письмо. В письме было написано, что мать живет плохо (…)

Чаму Ляхоўскі не падтрымліваў ніякіх адносінаў з роднымі братамі і з маці, прытым  нават забыўся, як да яе звяртаюцца па-бацьку? Адказ знаходзім у наступным пратаколе допыта.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО ЛЯХОВСКОГО Ф. И.

18 августа 1937 г.

(…)

ВОПРОС: Следствие располагает данными, что вы регулярно писали письма в Польшу. Кому эти письма адресовались и что в них было написано?

ОТВЕТ: (…) написал только одно письмо 1927 г., о котором говорил.  Матери и братьям я не писал, потому что учился с 1931 г. в сельскохозяйственном институте и мне письма за границу и из-за границы могли навредить (…) как член партии, я понимал, что капиталисты и помещики не брезгуют никакими способами, они могли завербовать моих родных с целью вредительства через меня (…)

Такім чынам, магчымае абвінавачванне ў шпегунстве было знятае. Але ж заставаўся “удзел у контрэвалюцыйнай арганізацыі”, які сам Ляхоўскі так шляхотна вызнаў у заяве на імя начальнік Упраўлення НКВД.

Аляксандр Галубко, якога чэкісты арыштавалі адразу пасля арышту Ляхоўскага, ужо вызнаў сябе “удзельнікам контрэвалюцыйнай арганізацыі”, што і было замацавана адпаведным пратаколам.

ИЗ ПРОТОКОЛА ОЧНОЙ СТАВКИ

Произведенной между обвиняемым Голубко Александром Пименовичем и Ляховским Фёдором Ивановичем 30 сентября 1937 г.

ВОПРОС К ОБВИНЯЕМОМУ ГОЛУБКО: Являясь участником антисоветской право-троцкистской организации с сидящим перед вами обвиняемым Ляховским, вы были организационно связаны?

ОТВЕТ: Да, Ляховский участник право-троцкистской контрреволюционной организации, с которым я был организационно связан.

(…)

ВОПРОС К ОБВИНЯМОМУ ЛЯХОВСКОМУ: Кем и когда вы были вовлечены в право-троцкистскую организацию?

ОТВЕТ: В антисоветскую право-троцкистскую организацию я был завербован в 1936 году в Прилуках Голубко.

(…)

У заяве, напісанай на імя начальніка Упраўлення НКВД, Ляхоўскі згадвае ажно пра пяцьдзясят контрэвалюцыянераў, завербаваных Галубко. Часткова прозвішчы гэтых “змоўнікаў” фігуруюць у пратаколах допытах Фёдара Іванавіча. Але ж, як відно з матэрыялаў следчай справы, людзей гэтых так і не арыштавалі.

Чаму?

Напэўна, у НКВД ужо вычарпалі ліміты на “справу контрэвалюцыйныя арганізацыі”, і таму перспектыўных фігурантаў было вырашына адкласці да якой наступнай справы.

Як не пнуўся Фёдар Іванавіч Ляхоўскі дагадзіць чэкістам, але прысуд быў такім, якім і меўся быць.

ПРИГОВОР

Именем Союза Советских Социалистических Республик

Выездная сессия Военной Коллегии Верховного суда СССР

20 ноября 1937 г.

(…)

ПРИГОВОРИЛА

Ляховского Фёдора Ивановича к высшей мере уголовного наказания – расстрелу, с конфискацией всего лично ему принадлежащего имущества. Приговор окончательный и на основании постановления Ц.И. К. СССР от 01 декабря 1934 г. подлежит немедленному исполнению.

Невядома, ці падзякаваў Фёдар Іванавіч Ваенную калегію Вярхоўнага суда СССР за смяротны прысуд, як ён нядаўна падзякваў НКВД за свой арышт. Але, ведаючы норавы савецкай эрзац-інтэлігенцыі, выключаць падобнае таксама не варта.

[Not a valid template]

 

* * *

У наступнай перадачы вы дазнаецеся пра так званыя “зборнікі кампрамату” на контрэвалюцыянераў і антысаветчыкаў, якія рэгулярна складаліся ў НКВД.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-4375”