Справа 1937 г. „Шкоднікі з Беларускай чыгункі”



Крымінальны кодэкс СССР 1926 года трактаваў “шкодніцтва” вельмі адвольна. Напрыклад – “разбурэнне ці пашкоджанне з контрэвалюцыйнай мэтай сродкамі выбуха, падпалу ці іншымі спосабамі чыгункі, сродкаў сувязі, водаправодаў і складаў”.

Што азначалі “іншыя спосабы”, Крымінальны кодэкс не тлумачыў. Насамрэч, гэта магло азначаць усё, што заўгодна: ад нядбайна прыкручанага электрычнага дрота і да з’яўлення на заводзе ў пахмельным стане.

Савецкая ўлада вельмі цэніла шкоднікаў, бо чым больш тых шкоднікаў арыштоўвалі, тым для Савецкай улады было лепш. Шкодніцтвам можна было вытлумачыць усе хібы планавай сацыялістычнай гаспадаркі: татальны дэфіцыт прадуктаў (шкоднікі знішчылі!), пустыя паліцы прамтавартых магазінаў (шкоднікі выпускаюць няякасную прадукцыю!), немагчымасць набыць узімку дровы (шкоднікі зарганізавалі дыверсію ў лясной прамысловасці!) і ўвогуле ўсё, што заўгодна.

І чым горшым станавілася паўсядзённае жыццё савецкіх людзей, тым больш НКВД тых шкоднікаў арыштоўваў…

 

* * *

Гісторыя арышту нашага земляка Барыса Альбінавіча Стэха простая, як пяць капеек. Стэх працаваў машыністам электрастанцыі Сноўская Беларускай чыгункі. Да сваёй працы Барыс Альбінавіч ставіўся вельмі адказна. Як то не дзіўна, менавіта дбайнае стаўленне да працы і стала прычынай яго арышту…

ПОСТАНОВЛЕНИЕ ОБ АРЕСТЕ

Белорусская железная дорога, июня 4 дня, 1937 г.

Я, лейтенант Госбезопасности Бадаев, рассмотрев материалы о преступной деятельности на Стеха Бориса Альбиновича, 1907 г. р., уроженец станции Гудогай Ковенской губ., выразившейся в том, что работая на электростанции и будучи в тесной дружбе с троцкистами Лычаком Федотом и Кулешом Антоном /ныне осужденные за к-р деятельность/, как системно допуская вредительский ремонт двигателей на электростанции, умышленно оставлял посторонние предметы в двигателях и только благодаря бдительности рабочих данные вредительские действия предотвращались и не повлекли аварий агрегатов.

Як вынікае са следчай справы, першы допыт Стэха адбыўся толькі праз дзевятнаццаць дзён пасля арышту. Пратакол першага допыту абсалютна стандартны для падобных справаў.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО СТЕХА БОРИСА АЛЬБИНОВИЧА

23 июня 1937 г.

ВОПРОС: Вы арестованы как участник диверсионно-контрреволюционной организации. Намерены ли вы давать показания.

ОТВЕТ: Участником диверсионной контрреволюционной организации я не состоял и давать показания по этому вопросу ничего не могу.

ВОПРОС: Ваши показания ложны. Следствию известно, что вы являетесь участником контреволюционной организации и по заданию таковой производили вредительскую работу. Требуем правдивых показаний.

ОТВЕТ: Данные мною показания не ложны. Я повторяю, что участником контреволюционной организации я не состоял и вредительскую работу на транспорте не проводил.

Але ў пастанове на арышт чорным па беламу пісалася, што контрэвалюцыйная арганізацыя насамрэч існавала, і нават называліся яе ўдзельнікі, якіх у НКВД ведалі (ці прыдумалі) загадзя. І на гэтую арганізацыю трэба было атрымаць адпаведныя сведчанні…

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО СТЕХА БОРИСА АЛЬБИНОВИЧА

28 июня 1937 г.

ВОПРОС: Назовите ваших близких знакомых по Сновску.

ОТВЕТ: Близкие знакомые мои по г. Сновску, это: Лычак Федот, с которым я работал совместно с 1934 года на жел. дор.электростанции, Майска Сергей Сидорович, зав. электростанцией, Власов, помощник ком. взвода стрелковой охраны (…) Дугель Григорий, токарь депо, Харитончик Владимир, доктор на станции Сновская, Яковлев Константин, ученик 10 класса (…)

Са следчай справы вынікае, што Барыс Стэх адказваў на ўсе пытанні абсалютна адкрыта, і менавіта гэтая адкрытасць згубіла не толькі яго: людзі, якіх ён назваў у якасці блізкіх знаёмых, адразу былі запісаныя чэкістамі ў “шкоднікі”.

Больш за тое: пры ператрусе ў хаце Стэха знайшлі аматарскія фотаздымкі ягоных сяброў, і здымкі гэтыя і былі дададзеныя да справы ў якасці рэчавых доказаў дзейнасці “контрэвалюцына-дыверсійнай арганізацыі”.

Але ж чэкістам патрабаваліся канкрэтныя доказы. Тым больш, што ў “пастанове на арышт” было напісана пра “шкодніцкі рэмонт рухавікоў на электрастанцыі”!

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО СТЕХА БОРИСА АЛЬБИНОВИЧА

11 июля 1937 г.

(…)

ВОПРОС: Вы опять пытаетесь лгать, ваши уловки вам не помогут, следствие располагает данными, что вами систематически с вредительской целью производилась смена поршней и колец в двигателе «Зульцер», вследствии чего имели место перебои в работе депо из-за неподачи энергии, а также бесцельно расходавались дорогостоящие запчасти.

ОТВЕТ: Смена запчастей производилась по соответствующим правилам, под руководством мастера двигателей Белорусской железной дороги Каленченко и распоряжению нач. санции (…)

Наўрад ці чэкіст, які дапытваў дасведчанага механіка электрастанцыі, ведаў, як працуе той рухавік, не кажучы ўжо пра спецыяльную тэрміналогію. У краінах гнілой заходняй дэмакратыі напэўна б замовілі незалежную тэхнічную экспертызу… Але ж чэкістам з Беларускай чыгункі было дастаткова ўласнага ўяўлення пра тое, як працуюць рухавікі.

Для завершанасці абвінавачвання на Стэха навесілі “знявагу савецкіх правадыроў” (нецэнзурна лаяўся на партрэт Дзяржынскага) і падазрона пільную ўвагу да фрэзерных станкоў (відавочна хацеў іх сапсаваць). Справу завершылі і аддалі ў суд…

ПРИГОВОР ПО ДЕЛУ 10-76

ИМЕНЕМ СОЮЗА СОВЕТСКИХ СОЦИАЛИСТИЧЕСКИХ РЕСПУБЛИК

1937 г. 15 ноября Выездная сессия линейного суда Белорусской железной дороги (…) в открытом судебном заседании

(…)

ПРИГОВОРИЛА

СТЕХА Бориса Альбиновича признать виновным по ст. 54-7 УК и подвергнуть его лишению свободы в исправительно-трудовых лагерях сроком на десять лет с конфискацией всего лично ему принадлежащего имущества (…)

Але ж Барыс Альбінавіч так і не адседзіў тыя дзесяць гадоў: паводле касацыйнай скаргі справа яго пераглянулі і тэрмін скарацілі.

У 1941 годзе Барыс Стэх, які зарабіў у турме інваліднасць, не паспеў эвакуявацца і ўсю нямецкую акупацыю прапрацаваў у чыгуначным дэпо смецяром. Што яму і прыпомнілі ў “Смершы” адразу пасля таго, як Сноў заняла Чырвоная армія. Барыса Альбінавіча вызналі “нямецкім халуем” і адправілі ў лагер, адкуль ён ужо не вярнуўся.

[Not a valid template]

* * *

Наступным разам вы дазнаецеся, як Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі змагаўся з замежнымі радыёстанцыямі кшталту “Свабода” і “Голас Амерыкі”, якія савецкія ідэолагі называлі няйнакш, як “радыёбрахалкі”.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-14722”