Справа 1937 г. “Следчы ланцужок”
У трыццатыя гады арышт аднаго “ворага народа” аўтаматычна азначаў, што цягам наступных дзён напэўна арыштуюць яшчэ як мінімум колькі дзясяткаў. Вядомыя сітуацыі, калі пасля арышту толькі аднаго фігуранта чэкісты арыштоўвалі і колькі сотняў людзей. Сведчанні гэтых людзей, якія па большае частцы выбіваліся нялюдскімі катаваннямі, цягнулі за сабою арышты яшчэ процьмы фігурантаў.
Так утвараўся мудрагелісты “следчы ланцужок”, распутаць які потым не заўсёды маглі нават цэлыя брыгады следчых НКВД, бо са следчых справаў было абсалютна незразумела, хто каго нібыта завербаваў і чыя віна перад Савецкай уладай найбольш недаравальная…
І тады ўсім арыштаваным без разбору ляпілі расстрэльныя артыкулы.
23 ліпеня 1937 года органы НКВД арыштавалі нашага земляка, Барыса Міхайлавіча Ідзіна, які паходзіў з горада Ліда. Натуральна, Барыс Міхайлавіч не быў ані трацкістам, ані шпегам замежных выведак, ані махровым антысаветчыкам. Ён удала рабіў кар’еру ў кіеўскім будаўнічым трэсце, дзе даслужыўся да дырэктара, рэгулярна выступаў з трыбуны, дзе кляйміў ворагаў народа, і нават быў членам партыі ажно з 1918 года.
У НКВД Барыса Міхайлавіча апрацоўвалі роўна два дні, і ўжо 25 ліпеня ён напісаў наступнае:
ЗАЯВЛЕНИЕ
Будучи арестованным 23. 07. по обвинению в участии в контрреволюционной право-троцкистской организации, и считая бесцельным запираться на следствии, — признаю себя виновным в том, что состоял действительно членом в этой организации (…) Состоя формально в партии, я по существу двурушничал и проводил на деле контрреволюционную работу.
Заявляю, что в этой организации состояли еще Загер, Косячный, Карачунский, Дащевский, Любимов, Бибикова и Каневский.
Конечной целью этой организации было совершение государственного переворота для свержения Сталинского руководства (…)
Невядома, якія менавіта метады ужывалі чэкісты на допытах Ідзіна, аднак патрэбныя прозвішчы “удзельнікаў кантрэвалюцыйнай арганізацыі” яны атрымалі. Зрэшты, прозвішчы тут маглі быць якімі заўгодна: НКВД цікавілі не канкрэтныя людзі, а выключна іх колькасць.
Усе згаданыя Ідзіным “чальцы контрэвалюцыйнай арганізацыі” былі неадкладна арыштаваныя і пасля непрацяглых допытаў назвалі новыя прозвішчы “ворагаў народа”.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Карачунского Марка Давыдовича
(…)
ВОПРОС: (…) изложите следствию обстоятельства, при которых Вы были вовлечены в ряды участников право-троцкистской контрреволюционной организации.
ОТВЕТ: Только сейчас с меня сорвана маска, которую я в течении многих лет носил. Я настолько погряз в право-троцкистском контрреволюционном болоте, настолько запутался в двурушничестве, лжи и предательстве, что будучи арестован, не нашел в себе мужества сам сорвать с себя эту маску.
(…)
В конце 1934 г. в Чернигов на должность председателя Областного исполнительного комитета прибыл Загер С. А. Постепенно он приблизил к себе группу областных работников: Идина, Косячного, Полонского, меня, Рябкина, Дашевского, Сазонова и Любимова.
Перечисленные лица разновременно между собой встречались, вели беседы на политические темы и (…) в конце концов скатились к обсуждению политики ВКП (б) и положения в стране.
(…)
На перакрыжаваных допытах усе без выключэння арыштанты без ваганняў вызнавалі сваю віну, а таксама віну тых, каго яны нібыта завербавалі.
ИЗ ПРОТОКОЛА ОЧНОЙ СТАВКИ
между арестованными Идиным Борисом Михайловичем и Рябкиным Михаилом Борисовичем – от 2 сентября 1937 г.
ВОПРОС обв. Рябкину: Признаете ли, что до ареста являлись участником антисоветской право-троцкистской организации?
ОТВЕТ обв. Рябкина: Да, признаю.
ВОПРОС обв. Идину: На следствии Вы показали, что в право-троцкистскую организацию Рябкин вовлечен Вами. Подтверждаете это?
ОТВЕТ обв. Идина: Да, подтверждаю.
(…)
Арышт аднаго толькі Барыса Міхайлавіча Ідзіна пацягнуў за сабою арышты васьми чалавек – так, прынамсі, вынікае з абвінаваўчага акту.
ИЗ ОБВИНИТЕЛЬНОГО ЗАКЛЮЧЕНИЯ
По делу № 34620 по обвинению Идина Бориса Михайловича по ст. 54-7, 54-8, 54-11 УК УССР.
(…)
Следствием и признанием самого обвиняемого установлено, что он с 1935 г. являлся активным участником право-троцкистской террористической организации (…)
Идин в 1935-1936 гг. лично вовлек в организацию:
Каневского – председателя Ромненского Райисполкома
Клочко – председателя Глуховского райисполкома
Шума – председателя Корюковского райисполкома
Иоффе – председателя Остерского райисполкома
Рябкина – зав. орготделом Черниговского облисполкома
Сема – председателя Носовского райисполкома
Северина – председателя Бахмачского райисполкома
Сидельникова – председателя Шалыгинского райисполкома
Далей следчая справа нагадвае раздзел падручніка па арыфметыцы, прысвечаны геаметрычнай прагрэсіі. Кожны наступны арышнат пасля трох, максімум чатырох дзён, праведзеных у НКВД, называе ўсё новых нявыкрытых контрэвалюцыянераў, якіх неадкладна арыштоўваюць, каб дапытаць. А тыя, як і мае быць, прыгадваюць чарговых, якіх таксама арыштоўваюць, каб дапытаць…
Прысуд па такой справе ў 1937 годзе мог быць толькі адным.
ПРИГОВОР
Именем Союза Советских Социалистических Республик
Военная Коллегия Верховного Суда Союза ССР,
выездная сессия
(…)
Приговорила Идина Бориса Михайловича к высшей мере уголовного наказания – расстрелу, с конфискацией всего лично принадлежащего ему имущества. Приговор окончательный, обжалованию не подлежит и на основании Постановления ЦИК СССР от 01 декабря 1934 г. подлежит немедленному исполнению.
Такія ж прысуды атрымалі і ўсе астатнія фігуранты справы, на якіх паказаў Барыс Міхайлавіч Ідзін. І тыя фігуранты, на якіх паказалі фігуранты са спіса Барыса Міхайлавіча Ідзіна. І гэтак далей… Усе яны былі асуджаныя да расстрэлу, які і быў, паводле пастановы Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту СССР выкананы адразу пасля прысуду.
Але ж не прайшло і года, як чэкісты, якія шчыравалі, выкрываючы “ворагаў народа”, таксама былі абвешчаны ворагамі, і з кулявымі дзіркамі ў патыліцах паклаліся ў расстрэльныя яміны побач са сваімі нядаўнімі ахвярамі.
* * *
У наступнай перадачы я раскажу, як працавалі сексоты НКВД на франтах Другой сусветнай вайны.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-4237”