Справа 1937 г. «Варажба на картах як антысавецкая агітацыя»



За сталінскім часам нагодай для арышту магло стаць усё, што заўгодна. Партрэт камуністычнага правадыра, выпадкова павешаны насупраць камунальнай прыбіральні, прыраўніваўся да «контррэвалюцыйнай дыверсіі». Валоданне замежнымі мовамі магло пацягнуць на «шпіёнскую справу». НКВД магло арыштаваць нават за невясёлы твар на святкаванні Дня сталінскай Канстытуцыі…

Віленчука Канстанціна Вейкшу арыштавалі з-за картачнай варажбы яго знаёмай…

2016-06-07_achromienka_na_uliku_kdb_11_01

* * *

Падчас «вялікага тэрору» канца трыццатых гадоў сваякоў арыштаваных «ворагаў народа» далёка не заўсёды інфармавалі пра далейшыя лёсы зняволеных. У НКВД зазвычай раілі  «чакаць судовага прысуду», пасля чаго тыя сваякі атрымлівалі стандартнае: «дзесяць гадоў без права ліставання». У абсалютнай большасці выпадкаў такая фармулёўка азначала расстрэл.

Ашалелыя ад невядомасці людзі былі гатовыя на што заўгодна, толькі б дазнацца – ці жывыя іх бацькі, мужы, жонкі ці дзеці.

* * *

Увосень 1937 года ў НКВД мястэчка Кароп, што ва ўкраінска-беларускім сумежжы, стала вядома, што да мясцовай бабкі-варажбіткі прыязджаюць сваякі арыштаваных «ворагаў народа». Малапісьменную бабку адразу заарыштавалі.

Из протокола допроса обвиняемой. 21 ноября 1937 года.

Бирюк-Вахецкая Евгения Кирилловна, 1882 г. р., уроженка деревни Нехаевка, единоличница, малограмотная, судима в 1934 году по ст. 58 УК УССР.

(…)

ВОПРОС: Вы помогали своему мужу Вахицкому в распространении контрреволюционных провакационных слухов о скорой гибели Советской власти? Вы агитировали гаданием на картах против Советской власти?

ОТВЕТ: Я гаданием на картах занимаюсь, я говорила женам арестованных, что их мужья скоро будут на свободе…

2016-06-07_achromienka_na_uliku_kdb_11_07

Яўгенія Бірук-Вахецкая ўжо адседзіла ў ГУЛАГ-у за картачную варажбу, і таму выдатна ведала метады НКВД. Яна адразу здала следчаму ўсю кліентуру. Гэтыя людзі былі арыштаваныя ў той жа дзень.

Сярод тых, што наведваліся да варажбіткі, быў і віленчук Канстанцін Вейкша — сябар ейнага мужа Фёдара Вахецкага, ужо выкрытага «ворага народа».

Канстанцін Вейкша выглядаў ненадзейна з усіх бакоў. Але ж найбольшую падазронасць выклікала тое, што Вейкша валодаў польскай мовай і, як каталік, традыцыйна пісаўся «палякам»…

АНКЕТА НА ПРИВЛЕЧЕННОГО (АРЕСТОВАННОГО)

Вейкша Константин Константинович, родился 6 февраля 1895 года, Виленская губерня, Польша.

Бывший рядовой русской царской армии, после ее распада поселился в Краснополье.

По профессии сапожник. Из крестьян, отец имел 10 десятин земли, хату, лошадь и корову. Имеет корову, хату и свинью. Жена, трое детей. Владеет русским и польским языками.

Арестован 17 ноября 1937 г. Содержится в Конотопской тюрьме.

 2016-06-07_achromienka_na_uliku_kdb_11_02

2016-06-07_achromienka_na_uliku_kdb_11_03

Прэзумпцыя невінаватасці за сталінскім часам існавала адно на паперы. На практыцы кожны арыштаваны «органамі» ўжо па вызначэнні быў вінаватым. Валоданне польскай мовай яскрава сведчыла пра тое, што такі чалавек з’яўляецца «шпегам белапанскай Польшчы».

Заставалася толькі стварыць доказную базу, але гэта было справай следчай тэхнікі. Непісьменныя суседзі з мясцовай галоты з радасцю паказалі на заможнага Вейкшу.

Из протокола допроса. Показания свидетеля Киселя В. А. от 21 ноября 1937 г.

Мне хорошо известно, что Вейкша К. К. имеет в Польше родственников и поддерживает с ними письменные отношения.

(…)

Он также поддерживает связь с Вахецким, по национальности – враждебно настроенным человеком.

Вейкша все время был кустарем и работал на дому. Это давало возможность общаться со всем антисоветским элементом…

2016-06-07_achromienka_na_uliku_kdb_11_04

2016-06-07_achromienka_na_uliku_kdb_11_05

2016-06-07_achromienka_na_uliku_kdb_11_06

Не засталася ў баку і вясковая варажбітка — тая самая Яўгенія Бірук-Вахецкая, з арышту якой усё і пачалося. Яна паказала і на арыштаванага мужа, і на яго сябра — Канстанціна Вейкшу.

Из протокола допроса обвиняемой Бирюк-Вахецкой Евгении Кирилловны, 1882 г. р., от 21 ноября 1937 г.

ВОПРОС: Расскажите о вашей антисоветской деятельности.

ОТВЕТ: Мой муж кажется еще в 1928-29 годах познакомился с проживающим в Краснополье Вейкшей. Мы были в гостях, купили водки, мой муж и Вейкша обсуждали политические события. Муж говорил, что может начаться война СССР с Польшей, а Вейкша был с ним полностью согласен.

(…)

Говорили они частично на польском языке, мне не все было понятно. 

Усяго гэтага было дастаткова для прысуду, які ў 1937 годзе мог быць толькі адным…

АКТ

г. Чернигов, 7 января 1938 года.

Комендант черниговского облуправления НКВД сержант Госбезопасности Филенко в присутствии черниговского помощника облпрокурора Товчи-Гречко и начальника внутренней тюрьмы УГБ Дроботы… привел в исполнение приговор над осужденным к высшей мере наказания – РАССТРЕЛУ – Вейкшом Константином Константиновичем, 1895 г. р.

В чем и составлен настоящий акт в четырех экземплярах.

 2016-06-07_achromienka_na_uliku_kdb_11_08

2016-06-07_achromienka_na_uliku_kdb_11_09

2016-06-07_achromienka_na_uliku_kdb_11_10

З моманту арышту да расстрэлу прайшло 44 дні. Варажбітку Яўгенію Бірук-Вахецкую, якая паказала і на мужа, і на Вейкшу, расстралялі крыху раней.

* * *

У наступнай перадачы мы раскажам, як катавалі ў НКВД і чаму нават найбольш мужныя людзі добраахвотна падпісваліся пад самымі абсурднымі абвінавачваннямі ў свой адрас.

 Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

 Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўная справа “П-10365”.