Справа 1937 г. “Жыжнеўскі, дыверсант з Ваўкавыска”



У другой палове трыццатых гадоў крымінальны артыкул “шкодніцтва” быў, напэўна,  другім па папулярнасці пасля “шпіянажу”. У “шкодніцтве” вінавацілі пераважна не наркамаў і камандармаў, а шэраговых грамадзянаў. У калгасе сканаў кабан? Заатэхнік быў нямецка-амерыканскім агентам-шкоднікам. Вецер парваў электрадрот на слупе? Манцёр па заданні румынска-японскай выведкі не замацаваў іх належным чынам.

А ўжо калі ў такога “шкодніка” знаходзіліся замежныя сваякі, следчым НКВД адразу ўсё рабілася зразумелым…

Першая сусветная вайна выправіла ў бежанства дзясяткі тысяч людзей з Падляшша, Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны. Багата іх атабарылася на Сівершчыне. Адным з такіх людзей быў і Эдмунд Жыжнеўскі, ураджэнец Ваўкавыска.  Жажнеўскі пасяліўся ў Чарнігаве, скончыў прэстыжныя па тых часах курсы аўтамеханікаў і пабраўся шлюбам. З маладой жонкай і двума дзеткамі Эдмунд Жыжнеўскі бестурботна дажыў да 1937 года, пакуль за ім не прыйшлі…

2016-06-21_achromienka_na_uliku_kdb_13_01

ПОСТАНОВЛЕНИЕ ОБ ИЗБРАНИИ МЕРЫ ПРЕСЕЧЕНИЯ

27 сентября 1937 г. Управление Госбезопасности г. Чернигов.

Жижневский Эдмунд Фомич, 1907 г. р., уроженец Польши, механик гаража Облстройтреста. Антисоветски настроен. Проводил диверсионную деятельность. Может скрываться от следствия.

Избрать к Жижневскому Эдмунду Фомичу меру пресечения – содержание в тюрьме г. Чернигова.

2016-06-21_achromienka_na_uliku_kdb_13_02

2016-06-21_achromienka_na_uliku_kdb_13_03

2016-06-21_achromienka_na_uliku_kdb_13_04

Спачатку ніякага “шпегунства” Жыжнеўскаму не прад’яўлялі. Дзяржбяспеку цікавіла –  чаму аўтамабілі, якія рамантаваліся ў майстэрні, так часта ламаліся. Але ж адказы Жыжнеўскага наконт браку запасных частак следства, відавочна, не задавальнялі. Машыны маглі ламацца толькі ў выніку свядомага шкодніцтва. У працэсе праверак высветлілася, што ў арыштанта заставаліся шматлікія сваякі на Падляшшы і на Гарадзеншчыне. Тэрарызм быў навідавоку. Бо  хто, як не белапалякі, маглі даручыць сціпламу механіку рабіць антысавецкія тэрарыстычная акты?

2016-06-21_achromienka_na_uliku_kdb_13_05

2016-06-21_achromienka_na_uliku_kdb_13_06

СПРАВКА НА ПОДЛЕЖАЩЕГО АРЕСТУ ЖИЖНЕВСКОГО ЭДМУНДА ФОМИЧА

В СССР прибыл в 1915 году вместе с отцом и другими членами семьи из Польши как беженец. В Польше имеет родственников, с которыми поддерживает родственные связи. 2016-06-21_achromienka_na_uliku_kdb_13_07

І хаця ніякага СССР у 1915 годзе не існавала, “сваякі на тэрыторыі Другой Рэчыпаспалітай”  сталі выдатнай зачэпкай. Следчыя вырашылі творча спалучыць абвінавачванне ў “шкодніцтве” і ў “шпіянажы”. Гэта давала магчымасць стварыць разгалінаваную антысавецкую арганізацыю, якая нібыта выконвала тэрарыстычныя заданні “польскіх і нямецкіх фашыстаў”.

Так праз некалькі дзён у справе нашага земляка з’явіліся і новыя артыкулы, і новыя фігуранты.

СПРАВКА НА ЖИЖНЕВСКОГО Э. Ф.

Арестован Черниговским облуправлением НКВД.

Систематически проводил диверсионную работу, направленную к расстройству работы транспорта;

Систематически снабжал шпионскими сведениями агента германской разведки Герасько о мощности автопарка;

Состоял в диверсионно-шпионской антисоветской организации.

Так з банальнага абвінавачвання ў паломках аўтамабіляў, нібы з туману, выплыла фантастычная справа пра магутную шпегунскую сетку “польска-немецкіх фашыстаў”, у якой былі задзейнічаны дзясяткі чалавек.

Заставаўся апошні штрых: знайсці сведкаў абвінавачвання і выбіць прызнанне з самога Жыжнеўскага. І тое, і другое ў НКВД рабіць умелі…

ИЗ ОБВИНИТЕЛЬНОГО ЗАКЛЮЧЕНИЯ

Жижневский изоблачен показаниями Нефедова, Фадеева, Иващенко А. В., Иващенко К. Н.

Виновным себя признал.

Дело по обвинению Жижневского в шпионско-диверсионной деятельности подлежит направлению на рассмотрение во внесудебном порядке.

2016-06-21_achromienka_na_uliku_kdb_13_08

2016-06-21_achromienka_na_uliku_kdb_13_09

“Пазасудовым парадкам” у той час займаліся так званыя “тройкі НКВД”. “Тройкі” былі створаны ўлетку 1937 года з прычыны вялізнай колькасці “ворагаў народа”, прапускаць якіх праз звычайныя суды ўжо не выпадала. У большасці выпадкаў трое супрацоўнікаў НКВД, якія збіраліся для прысудаў, хуценька пераглядалі вялікі спіс “ворагаў”, якія падавалі тэрытарыяльныя органы дзяржаўнай бяспекі і цягам 10-20 хвілін выносілі вердыкт, які ў той час мог быць толькі адным.

Ніякіх  адвакатаў на такіх паседжаннях, безумоўна, не прадугледжвалася…

 

27 ноября 1937 г.

ВЫПИСКА ИЗ КОПИИ ПРОТОКОЛА № 431

Народного Комиссариата Внутренних Дел и Прокуратуры СССР

СЛУШАЛИ: материалы по обвинению, представленные Управлением НКВД СССР на Жежневского Эдмунда Фомича, 1907 г. р., уроженца г. Волковыска, бывшей Гродненской губерни, Польша

ПОСТАНОВИЛИ: расстрелять

2016-06-21_achromienka_na_uliku_kdb_13_10

2016-06-21_achromienka_na_uliku_kdb_13_11

Эдмунд Жыжнеўскі быў расстраляны ў той жа дзень.

З арышту да расстрэлу прайшло роўна два месяцы.

* * *

У наступнай перадачы я раскажу пра механізм працы толькі аднаго невялічкага аддзела НКВД у адным невялікім горадзе…

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны