Справа 1938-39 г. “Тэрарысты з Беларускай Вайсковай Акругі. Закансарваваная змова”
Для савецкіх чэкістаў, асабліва ў сталінскія часы, найбольш каштоўнымі справамі было раскрыццё змоваў.
Па-першае, гэта дэманстравала эфектыўнасць чэкісцкай працы. Змова звычайна скіраваная на ліквідацыю сацыялізма, забойствы правадыроў і іншыя глабальныя змены. Па-другое, змова заўсёды была справай групавой, што давала магчымасць выконваць і перавыконваць планы па арыштах ворагаў народа: у “змоўнікі” звычайна запісвалі тысячы людзей. Ну, а па-трэцяе, пад варожыя змовы, рэгулярна выкрываемыя чэкістамі, можна было прасіць лепшага фінансавання, большых паўнамоцтваў і павялічэння энкавэдэшных штатаў.
Дзяржбяспека вельмі любіла змовы, а разе, калі іх не было, прыдумляла падобныя справы на голым месцы.
* * *
У ліпені 1938 года на Глаўпаштамце Кіева з’явіўся вайсковец, які адразу прывабіў увагу пільных савецкіх грамадзянаў. Вайсковец з прозвішчам Сілакоў, які прыбыў з Мінска, патрабаваў даць яму нумар службовага тэлефона першага сакратара кампартыі Украіны таварыша Хрушчова. Але пры гэтым не тлумачыў, пра што хоча з Мікітам Сяргеевічам паразмаўляць.
СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО
НАРОДНОМУ КОМИССАРУ ВНУТРЕННИХ ДЕЛ СОЮЗА ССР КОМИССАРУ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ 1-ГО РАНГА
тов. Л. П. Берия
(…)
Настойчивость и нервозность Силакова, с которой он пытался добиться встречи с тов. Хрущевым, дежурному показалась подозрительной, и он предпринял меры к его задержанию.
При задержании у Силакова был обнаружен револьвер системы «Наган» с 6-ю боевыми патронами (…)
Наркамам унутраных спраў Украіны ў той момант быў таварыш Аляксандр Іванавіч Успенскі, які меў рэпутацыю вылюдка нават сярод калегаў-чэкістаў. Успенскі хуценька скеміў, што з затрымання падазронага, які прыехаў з наганам з Мінска, можна раскруціць сімпатычную антысавецкую змову.
Таварыш Успенскі перагаварыў з арыштаваным, і той наркаму спадабаўся…
ИЗ ДОКЛАДНОЙ НКВД
(…)
Не проверив тщательно Силакова и не собрав необходимого количества уликовых данных (…) к Силакову применили физический метод допроса, в результате чего Силаков показал, что в Белорусском Военном Округе якобы, существует подпольная антисоветская организация, именующая себя «народно-революционной освободительной партией», которая преследует цели реставрации капитализма в СССР.
Одновременно Силаков показал, что в марте месяце 1938 г. он (Силаков) был завербован в террористическую группу и, якобы по заданию этой группы, был направлен из Белоруссии в г. Киев для совершения террористического акта над Секретарем ЦК КП (б) У тов. Хрущевым.
(…)
На основании показаний Силакова в Белоруссии 5 июля 1938 г. были арестованы и доставлены в г. Киев семь человек (…)
Тое, што да арыштаваных таксама ўжывалі катаванні, сумневу не падлягае: у следстве фігуруюць дзясяткі прозвішчаў іншых камандзіраў Беларускай Вайсковай Акругі, якіх таксама мелася арыштаваць.
Але следства нечакана спынілася…
На Лубянцы пачалася чарговая хваля арыштаў – гэтым разам раскручвалася “фашысцкая змова ў НКВД”. Наркам Успенскі выдатна разумеў, што і яго арышт – справа найбліжэйшага часу. А таму, зымітаваўшы самагубства, уцёк па сфальшаванаму пашпарту ў Расею.
Пакуль уцекача-наркама шукалі ўсе чэкісты СССР, на вайскоўцаў з Беларускай Вайсковай Акругі забыліся. Справы, заведзеныя на мх, засталіся закансерваванымі, але ў гэтых справах расейскім па беламу было напісана: “тэрарызм” і “антысавецкая змова”. Раскручваць “змову” было немэтазгодна: ініцыяваў яе “фашысцкі шпегун і агент нямецкай выведкі Успенскі”, і кожная следчая дзея па відавочна сфальшаваных абвінавачваннях аўтаматычна азначала “працяг справы выкрытага ворага народа”.
Пра Сілакова і астатніх згадалі толькі толькі ў лютым 1939 года. Гэтым разам чэкісты вырашылі дзейнічаць выключна ў межах закона. У Мінск выправілі аператыўную групу, а арыштантамі занялася новая брыгада следчых…
ИЗ ДОКЛАДНОЙ НКВД
(…)
Проверкой установлено, что Силаков (…) 8 июня получил кратковременный отпуск, после чего в часть не возвратился. Силаков факт дезертирства из РККА подтверждает, но отрицает свое участие в террористической группе (…)
Силаков, находясь в РККА, занимался описанием своей беспризорной жизни и писал заявления в советские организации якобы о фактах вредительства (…) В марте месяце одно из таких заявлений Силаков написал в ЦК ВКП (б). В этому времени Сиваков узнал, что его жена, проживающая на ст. Суходрев, вышла замуж за другого. Это обстоятельство, как он заявляет, подействовало на него крайне болезненно, и он решил дезертировать из РККА и возвратиться к прежней воровской жизни (ранее Силаков был беспризорником и занимался кражами).
20 июня 1938 г. прибыв к себе на родину на ст. Суходрев, Тульской обл., Силаков связался со своими бывшими товарищами (…) и предложил последним принять участие в ограблении банка. При обсуждении плана ограбления банка Силаков взял на себя обязательство добыть оружие (…)
Став на путь уголовных преступлений, Силаков 1 июля 1938 г. Киевским поездом выехал в Одессу. В Киеве сделал остановку с целью установить связь с бывшими уголовниками.
В г. Киеве Силакову установить связь с бывшими уголовниками не удалось, а один на уголовное преступление он, якобы, идти не решился.
Желая вернуться обратно к полезной трудовой деятельности, Силаков решил просить прощения у секретаря ЦК КП (б) У тов. Хрущева.
(…)
Это дает возможность утверждать, что террористическая группа народно-революционно освободительной партии в военных частях БВО не существовало и на самом деле является результатом фантазии врагов Успенского и Троицкого.
Праверка выявіла, што арыштаваныя па справе “тэрарыстычнай змовы” стоадсоткава савецкія людзі, адзін з каторых нава рэгулярна выкрываў на партсходах “ворагаў народа”, а шасцёра іншых яшчэ нікога не выкрылі, але гатовыя даць сведчанні супраць каго заўгодна – калі іх папросяць у НКВД.
У выніку арыштантаў, на які паказаў Сілакоў, давялося выпускаць. Сам Сілакоў атрымаў лагерны тэрмін, але не як удзельнік антысавецкай тэрарыстычнай змовы, а як дэзерцір і крымінальнік.
Што тычыцца былога наркама НКВД Аляксандра Іванавіча Успенскага, які выявіўся подлым ворагам народа, то пасля доўгіх пошукаў яго знайшлі ў рэстарацыі ўральскага горада Міаса за пляшкай гарэлкі, дзе неадкладна арыштавалі.
У турме вораг народа Успенскі і яго былы патрон, вораг народа Яжоў, сядзелі ў суседніх камерах. На допытах яны палівалі адзін аднаго брудам і прызнаваліся ў самых фантастычных злачынствах, у тым ліку – і ў арганізацыі антысавецкай тэрарыстычнай змовы…
* * *
У наступнай перадачы вы дазнаецеся, як чэкісты чыталі нашыя лісты.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінкі захавання 367