Справа 1938 г. “Антысавецкая бактэрыялагічная арганізацыя”
Напрыканцы 30-х гадоў Лубянка вычваралася ў стварэнні самых неверагодных антысавецкіх арганізацый. Напрыклад, выкрытыя шпіёнскія цэнтры, паводле чэкісцкіх справаздачаў, былі не толькі “ангельскія”, “польскія” ці “нямецкія”. Сустракаліся і ненатуральныя спалучэнні кшталту “румынска-японскіх” ці “фінска-турэцкіх” шпіёнаў. Сярод не менш фантастычных структур – “Антысавецкая арганізацыя супрацоўніц пральні”, якая займалася шкодніцтвам супраць Чырвонай арміі, “Тэрарыстычны цэнтр у харчовай прамысловасці”, які па заданні фінскай выведкі труціў савецкіх грамадзянаў пракіслым ліманадам і нават кампанія сельскіх п’янтосаў, якая, паводле НКВД, “ставіла за мэту схіленне белапанскай Польшчы на агрэсію супраць СССР”.
Такія бязглуздыя справы сотнямі і тысячамі штампаваліся ў Маскве. Не адставалі ад Лубянкі і таварышы з тэрытарыяльных упраўленняў НКВД, прытым плён іх працы іншым разам выглядаў абсурдным нават па мерках трыццатых гадоў.
Напрыканцы траўня 1938 г. чарнігаўскае НКВД арыштавала загадчыка мясцовага хірургічнага аддзялення вайсковага шпіталю Станіслава Язэпавіча Чарномскага. Абвінавачванні для 1938-га года выглядалі даволі звыкла.
ПОСТАНОВЛЕНИЕ О ПРЕДЪЯВЛЕНИИ ОБВИНЕНИЯ
г. Чернигов, 22 мая 1938 г. я, полковой оперуполномоченный 5-ого отдела УГБ НКВД Котик, рассмотрев следственные материалы по обвинении Чарномского Станислава Иосифовича, 1887 г. р., уроженец с. Чеховцы Варшавской губернии /Польша/, поляк, зав. хирургическим отделением Черниговского военного госпиталя, в преступлениях, предусмотренными ст. 54-1, 54-8, 54-11 УК УССР, нашел, что Чарномский проводил шпионскую деятельность в пользу одного из иностранных государств.
Надалей у матэрыялах следчай справы няма аніводнай згадкі пра “шпегунства” Станіслава Чарномаскага. Магчыма, чэкісты не знайшлі вартых фігурантаў, якіх можна было б пад тое “шпегунства” падвярстаць. Магчыма, у чарнігаўскім НКВД і так быў перабор выкрытых “агентаў замежных выведак”. Але ж абвінавачванне, якое высунулі хірургу Станіславу Чарномскаму і яго калегам, выглядала нават куды жахлівейшым за банальны шпіянаж.
27 июня 1938 г.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
обвиняемого Чарномского Станислава Иосифовича
ВОПРОС: Когда впервые вы встали на путь борьбы с Советской властью?
ОТВЕТ: На путь борьбы с Советской властью я встал с тех пор, как был вовлечен в антисоветскую диверсионно-бактериологическую организацию.
(…)
ВОПРОС: Какие конкретно цели ставились организации, членом которой вы являлись?
ОТВЕТ: (…) Основной удар – в военное время для подрыва боеспособности Красной армии среди бойцов средство вплоть до применения бактериальных средств. Неправильное комиссование бойцов, с целью оставления в армии заведомо больных, и отказ от лечения тех больных, которые могут после непродолжительного лечения выздороветь и вступить здоровыми в строй. Неправильное лечение с целью повысить инвалидность (…) Вредительские действия в процессе лечения – например, «ошибка» при переливании крови, порча инструментов и аппаратов и так далее.
Не варта сувора судзіць хірурга Чарномаскага за сведчанні супраць сябе і калегаў. Гэтыя сведчанні ён даваў на трыццаць восьмы дзень знаходжання ў НКВД. Што за гэты час маглі рабіць з гэтым чалавекам, якому на момант арышту было пяцьдзесят адзін год, у якія спосабы катаваць і чым шантажаваць, са следчай справы невядома.
Але вядома іншае: ужо праз колькі дзён чакісты перастаюць цікавіцца і “няправільныя хірургічныя аперацыі”, якія, нібыта, планаваў Чарномскі. Тлумачыцца гэта даволі проста: для падобных абвінавачванняў патрабаваўся спецыяліст з адмысловай хірургічнай адукацыяй, а ў чарнігаўскім упраўленні НКВД такога відавочна не было. Цяпер следства засяродзілася выключна на “бактэрыялагічным тэрарызме”. Слова “бактэрыялагічны” у трыццатыя гады гучала цмяна, загадкава і пагрозліва, і таму павінна было ўразіць і высокае чэкісцкае начальства, і суд, і “абураную савецкую грамадскасць”.
7 июля 1938 г.
ИЗ ПОТОКОЛА ДОПРОСА
Обвиняемого Чарномского Станислава Иосифовича
ВОПРОС: Расскажите, каким образом вы собирались осуществлять бактериологический терроризм?
ОТВЕТ: Мною с антисоветскими целями была создана специальная террористическая бактериологическая лаборатория.
ВОПРОС: Какие цели ставила ваша бактериологическая лаборатория?
ОТВЕТ: Цели наша антисоветская бактериологическая лаборатория ставила следующие. Взятие у красноармейцев крови для последующей ее отравления и переливки ее другим красноармейцам. Разведение вредных микробов и отравление ими пищеблоков, где готовят пайку для бойцов и командиров Красной армии. В военное время – отравление микробами колодцев и источников в г. Чернигове и окрестностях с целью посеять антисоветские настроения у населения.
Оперупаўнаважаны НКВД, малодшы лейтэнант Куцаў, які праводзіў допыты, відавочна не разумеў розніцы паміж хірургіяй і бактэрыялогіяй, як часткай мікрабіялогіі. Датаго ж, з усяго курсу бактэрыялогіі гэты чэкіст ведаў толькі адно слова — “мікробы”. Што не зашкодзіла яму выкрыць разгалінаваную дыверсійна-бактэрыялагічную арганізацыю.
25 июня 1938 г.
ИЗ ПРОТОКОЛА ОЧНОЙ СТАВКИ
между обвиняемыми Мельниковым Иваном Николаевичем и Чарномским Станиславом Иосифовичем.
(…)
ВОПРОС К ОБВИНЯЕМОМУ МЕЛЬНИКОВУ: Какие задания вы давали Чарномскому после того, как последнего завербовали в антисоветскую бактериологическую диверсионную организацию?
ОТВЕТ: После того, как мною был завербован в антисоветскую бактериологическую диверсионную организацию Чарномский, я дал ему следующие задания. Заниматься подбором и вербовкой новых участников организации и второе – проводить вредительство в своей работе.
ВОПРОС К ОБВИНЯЕМОМУ ЧАРНОМСКОМУ: Вы подтверждаете показания Мельникова?
ОТВЕТ: Показания обвиняемого Мельникова я подтверждаю только в том отношении, что я от него принял задания, только чтобы заниматься подбором и вербовкой новых участников организации, в отношении же вредительства, то такого задания от Мельникова я не получал.
Справа “дыверсантаў-бактэрыёлагаў” раскручвалася шалёным вірам і за якія два месяцы ўсмактала колькі дзясяткаў людзей, прытым не толькі з Чарнігаўшчыны, але і з Кіева і Гомеля. Усе яны, бы пад капірку, паказвалі адно і тое ж: “былі завербаваныя”, “вербавалі новых шкоднікаў”, “збіраліся атручваць студні і рэчкі”, “рыхтавалі масавыя атручванні ў Чырвонай арміі”.
Пакуль НКВД раскручвала новых фігурантаў, Станіслава Чарномскага, як адпрацаваны следчы матэрыял, скінулі на судовы канвеер.
Прысуд быў агалошаны праз чатыры месяцы пасля арышту.
ПРИГОВОР
Именем Союза Советских Социалистических Республик
Выездная сессия Военной Коллегии Верховного Суда
(…)
29 сентября 1938 г., рассмотрев дело Чарномского Станислава Иосифовича, 1887 г. р., бывшего врача-хирурга Черниговского военного госпиталя, военврача 1 ранга, в преступлениях, предусмотренных ст. ст. 54-1, 54-8, 54-11 УК УССР,
(…)
Чарномского Станислава Иосифовича лишить военного звания военврача 1 ранга и подвергнуть высшей мере уголовного наказания – расстрелу. Приговор окончательный и на основании постановления Президиума ЦИК СССР от 1 декабря 1934 г. подлежит немедленному исполнению.
Астатніх фігурантаў гэтай справы асудзілі да канца 1938 года. Усе яны без выключэння былі атрымалі вышэйшую меру пакарання, прытым выкананне прысуду, згодна тагачаснага савецкага заканадаўства, адбылася ў дзень яго абвяшчэння.
* * *
У наступнай перадачы вы дазнаецеся пра супрацьстаянне савецкай і нямецкай прапаганды ў верасні 1941 года.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-2922”