Справа 1938 г. “…быў адзін, які не страляў”. Здраднік з НКВД
Асабістыя справы чэкістаў трыццатых гадоў – бясконцая галерэя спрактыкаваных садыстаў, серыйных забойцаў і проста злачынцаў супраць чалавечнасці. Гэта людзі бяздумна выконвалі відавочна людажэрскія загады і ніколі не задаваліся пытаннем пра сумленне і мараль.
Ці былі ўвогуле ў НКВД тыя, хто пытаўся сябе, хаця б у думках, – а ці не злачынствы мы тут здзяйсняем? Былі, але безумоўна, адзінкі. Такіх хуценька выкрывалі, як “ворагаў народа” ці “памагатых ворагаў народа” і вынішчалі без залішніх словаў. Нават следчыя дакументы на такіх герояў знайсці па архівах амаль немажліва.
Панцялей Энглер быў адным з нямногіх такіх людзей…
* * *
Народны Камісарыят Унутраных Спраў займаўся не толькі палітычнай выведкай і контрвыведкай. У апарат НКВД уваходзіла процьма самых розных структур, ад пажарнай аховы да ЗАГСаў. Рабоча-сялянская міліцыя таксама ўваходзіла ў склад НКВД. Міліцыянты бралі самы актыўны ўдзел у рэпрэсіях: выўялялі “ворагаў народа”, займаліся дэпартацыямі і канфіскацыямі. Міліцыя дзейнічала ў шчыльнай звязцы з ГУГБ НКВД – асабліва ў часы “Вялікага Тэрору”.
У 1937 годзе ў Рабоча-Сялянскай Міліцыі выбухнуў хаця і невялікі, але бунт. Панцялей Энглер, памочнік оперупаўнаважанага райміліцыі пасёлка Малачанск адмовіўся выконваць загады “старэйшых братоў” з Дзяржбяспекі.
Даем слова самому Панцялею Фёдаравічу Энглеру…
Областному прокурору
(…)
ЖАЛОБА
По распоряжению Вр. Начальника молочанского РО НКВД – мл. лейтенанта Наталина, я был арестован 20. 12. 1937 г. без ордера на арест и в течение 3 месяцев до 14 марта 1938 г. находился под арестом, причем в течении этих 3 месяцевя ни разу не был допрошен и до сих пор не знаю, за что арестован.
(…)
Наталин меня арестовал потому, что он в моем лице видел лишнего, опасного свидетеля, знающего о его преступной деятельности в части издевательства и избиения арестованных с целью добывания ложного обвинительного материала.
(…)
В конце октября 1937 г. нач. опергруппы УГБ НКВД Резников на закрытом совещании при Молочанском райотделе НКВД заявил о том, что до дня празднования Октябрьской революции необходимо арестовать и расстрелять из Молочанского района 360 человек. Это все – никаких указаниях о практической работе в выявлении настоящих врагов он не давал.
Наталин, как врид. нач. НКВД понял это, как вызов, и теперь начинается.
Протоколы допросов работники НКВД заполняли заранее без вызова арестованных (…) После этого вызывали арестованных и предлагали им подписывать то, что написано в их отсутствии.
Когда арестованные отказывались, их избивали пустыми бутылками пивными, куда попало, но больше всего били партучебником «Карпинского» по голове, издеваясь при этом: «Историю партии читал»?
Наталин бил арестованных носком между ногами в половые органы так, что арестованные теряли чувство, после этого наливали арестованным через воротник графин воды.
Уполномоченный Соболевский взял палку, обмотал ее газетами и этой палкой он ударял арестованных по голове, после чего последние оставались на месте без сознания
(…)
Некоторых арестованных заставляли пальцы закладывать в двери несгораемой кассы, двери закрывались и пальцы были придавлены.
(…)
Памочнік оперупаўнаважанага мясцовай міліцыі РКМ НКВД Панцелей Энглер сумленна паабяцаў “сігналізаваць пра парушэнні вышэйшаму начальству”.
Вось як ён матывае сваю абяцанку:
(…)
Я работаю в органах милиции с 1934 г. и прекрасно знаю, как партия и правительство учит нас обращаться с людьми и вести борьбу только с настоящими преступниками, а не как Наталин и его компания, путем избиения арестованных добиваются создания искуственных преступников, которые фактически никому не нужны и только настраивают честных работников враждебно против Соввласти.
Але ж за законнасцю ў тым жа ГУГБ НКВД мусіла назіраць і пракуратура. Ці звяртаўся Панцелей Энглер туды?
Вядома ж, звяртаўся…
Одновременно обращаю Ваше внимание, что бывш. Райпрокурор Шарангель (…) знал о многих случаях избиения арестованные ему об этом заявляли, но он им отвечал: «я же не видел, когда вас избивали, и кроме того, вы фашисты, и вам верить нельзя», но прокурор забыл, что часть этих фашистов была искуственно создана
(…)
Далейшы лёс прынцыповага і сапраўды сумленнага супрацоўніка РКМ НКВД па архівах не прасочваецца. Хутчэй за ўсё, ён таксама быў расстраляны, як “вораг партыі і народа”. Але не выключаецца, што Энглер усё ж дажыў да чарговай змены кіраўніцтва ў НКВД і быў вызвалены.
Прыклад Панцялея Энглера – адзін з нямногіх, калі чалавек сістэмы не збаяўся выступіць супраць пачварнай машыны Дзяржбяспекі.
* * *
У наступнай перадачы мы пазнаёмімся з кагэбэшным падручнікам, паводле якога рыхтавалі кадры “для барацьбы з нацыяналізмам”.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 505
Калаж “Рабоча-сялянская міліцыя” скарыстаны ў якасці ілюстрацыі