Справа 1938 г. “Чэкіст на допыце ў чэкістаў”
Падчас “Вялікага Тэрору” 1937-1938 гадоў толькі адзінкі трымаліся на допытах да апошняга: адмаўляліся сведчыць супраць сябе, не падпісвалі пратаколы і не абгаворвалі блізкіх. Больш за ўсё такіх непадатлівых арыштантаў было сярод сялянаў і местачковай інтэлігенцыі.
А вось арыштаваныя камуністы, савецкія начальнікі і, асабліва чэкісты, навыперадкі прызнаваліся ў самых абсурдных злачынствах і з радасцю давалі сведчанні супраць усіх, каго ім прапаноўвалі ў якасці саўдзельнікаў. Характэрна, што тых камуністаў і чэкістаў нават ніхто і не катаваў. Абсалютная большасць іх ішла на супрацоўніцтва са следствам нават яшчэ да таго, як тое следства распачыналася.
* * *
Старшага лейтэнанта Дзяржаўнай бяспекі Лазара Міхайлавіча Тэйтэля арыштавалі ў ноч з 12 на 13 сакавіка 1938 года. У генерацыі чэкістаў другой паловы трыццатых гадоў Лазарь Тэйтэль нічым асаблівым не вылучаўся…
ИЗ АНКЕТЫ АРЕСТОВАННОГО
(…)
Тейтель Лазарь Михайлович
Дата рождения: 14 апреля 1902 г.
Место рождения: г. Остров, Ломжинской губ.
Место службы и должность: Черниговское областное управление НКВД, начальник IV отдела
Происхождение: из служащих
Национальность: еврей
Образование: среднее
Партийность: член ВКП (б) с 1929 г.
(…)
Прычынай арышту стала чарговая чыстка апарату НКВД “ад контррэвалюцыянераў, якія пракраліся на кіруючыя пасады ў Дзяржбяспеку”. У НКВД рэгулярна выкрывалі розныя контррэвалюцыйныя змовы – “фашысцкія”, “трацкісцкія”, “нацыяналістычныя”… Старшы лейтэнант Тэйтэль быў яўрэем, што і вызначыла абвінавачванне: “удзел у антысавецкай сіянісцкая змове”. З тым жа поспехам арыштаванага маглі звінаваціць у шкодніцтве, падрыхтоўцы замаху на жыццё якога правадыра ці ва ўдзеле ў якой-небудзь эстонска-японскай шпегунскай арганізацыі.
Лазар Міхайлавіч працаваў у “органах” ажно з 1921 года, і правілы гульні разумеў вельмі добра. А таму, яшчэ да першага допыту, напісаў у турэмнай камеры пакаянны ліст…
ИЗ ЗАЯВЛЕНИЯ ТЕЙТЕЛЯ Л. М.
Я был арестован в ночь на 13. 03. До этого работал и. о. начальника IV отдела Управления НКВД. Я пытался уйти от ответственности, заявив, что я невиновен и меня оговорили. Я арестован, безусловно, правильно.
(…)
Работая в ЧК я, как сионист, направлял работу по такому руслу, чтобы была видимость работы, в действительности я старался, чтобы удар прошел по не руководящему составу сионистского подполья.
(…)
В последнее время, работая и. о. начальника IV отдела, несмотря на неоднократные, даже телеграфные требования развернуть работу по сионистам, я всячески это тормозил, прикрываясь загруженностью аппарата целями по право-троцкистскому и украинскому подполью.
Только под нажимом центрального аппарата НКВД УССР я вынужден был начать производить аресты, но следствие я не организовал так, как оно должно было быть организовано
(…)
Былы чэкіст Тэйтэль заняўся не толькі самаагаворам па відавочна бязглуздаму абвінавачванню, але і паклёпам на таварышаў-чэкістаў. Безумоўна, тыя чэкісты былі шмат у чым вінаватымі, але ж толькі не ў стварэнні “контрэвалюцыйнай сіянісцкай арганізацыі ў НКВД”.
ИЗ ЗАЯВЛЕНИЯ ТЕЙТЕЛЯ Л. М.
(…)
Работая в аппарате НКВД я, понимая всю важность кристаллической чистоты его состава, рекомендую на работу ряд лиц, явно враждебно настроенных к советской власти – засорял этот аппарат.
(…)
Я продвинул на должность Нач. РО бывш. сиониста Векслера и создал о нем мнение как об очень хорошем работнике.
(…)
Цукерт Лев – сионист, вошедший в комсомол, не порвал с сионистами.
(…)
В 1934 году я восстановил связь (…) с Эркесом (…) Из бесед с ним я установил, что он по-прежнему враждебно настроен к политике партии и советской власти.
Але ж былы чэкіст здаў следству не толькі паплечнікаў па свайму малашаноўнаму рамяству. У Лазара Міхайлавіча былі блізкія сваякі, якіх ён таксама запісаў ў “антысаветчыкі” і “сіяністы”.
ИЗ ЗАЯВЛЕНИЯ ТЕЙТЕЛЯ Л. М.
(…)
Должен заявить, что от органов я скрыл в отношении себя такой факт.
В 1930 или в 1931 году из Польши в Союз легально приезжала родная сестра моего отца Сарра Тейтель, она ездила в Мариуполь для встречи со своей дочерью Геней Тейтель.
Я для свидания с Тейтель Саррой и получения сведений о моих родных (…) ездил в Полтаву. Свидание состоялось на квартире моего родного брата Тейтеля Менахема.
В беседе с Саррой Тейтель она, зная, что я работаю в НКВД (…) затеяла беседу о политике Советской власти и положении в стране.
(…)
Обещаю свою гнусную предательскую деятельность вскрыть до конца.
Лазар Міхайлавіч выдатна разумеў, што пасля гэтай заявы ягоны родны брат Менахем Міхайлавіч Тэйтэль таксама будзе арыштаваны, як “контрэвалюцыянер” і “сіяніст”, а дзеці Менахема Міхайлавіча, адпаведна пляменнікі і пляменніцы Лазара Міхайлавіча, будуць выпраўленыя ў дзіцячыя дамы НКВД.
Разумеў Лазар Міхайлавіч і іншае: той інфармацыі пра “ворагаў народа ў НКВД”, якую ён даў, цалкам дастаткова для дэманстрацыі пакаяння. Чаму ж ён назваў следству і бліжэйшых сваякоў?
Адказ відавочны: Лазару Міхайлавічу вельмі хацелася ўратаваць сваю скуру і абмежавацца хаця б калымскім лагерам… Толькі б не расстралялі!
Пратаколы допытаў былога старшага лейтэнанта Дзяржаўнай бяспекі напісаныя, бы пад капірку: следчы просіць называць усё новых і новых саўдзельнікаў, а падследны іх і называе ў стылістыцы класічнага даносу. Прытым называе не толькі сучаснікаў.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ТЕЙТЕЛЯ ЛАЗАРЯ МИХАЙЛОВИЧА
От 20 мая 1938 года.
(…)
ВОПРОС: (…) Следствие располагает данными, что вы являетесь активным участником антисоветской организации. Вы это подтверждаете?
ОТВЕТ: (…) В 1920 и 1921 годах ряд участников сионистской организации, в том числе и я, оставаясь сионистами, с двурушнической целью вступили в комсомол, а затем в ВКП (б).
Из таких двурушников (помимо меня) знаю следующих лиц:
Телешевский-Правдин Янкель (в быту звали Левой), кадровый сионист, впоследствии внедрился в органы (…)
Лившиц-Черный Эся, активный участник нашей сионистской организации (…) ныне, насколько мне известно, работает председателем трибунала в Крыму.
Гершович Венимаин, выходец из буржуазной семьи
(…)
Усяго ў пратаколах допыту фігуруе дваццаць чатыры прозвішчы “саўдзельнікаў, чальцоў контрэвалюцыйнай арганізацыі сіяністаў”.
Але ж Лазара Міхайлавіча такая шчырасць не ўратавала; праз поўгады пасля арышту ён выслухаў прысуд…
ПРИГОВОР
Именем Союза Советских Социалистических Республик Выездная сессия Военной Коллегии Верховного Суда СССР (…)
В закрытом судебном заседании 23 сентября 1938 года (…)
ПРИГОВОРИЛА
Тейтеля Лазаря Михайловича лишить звания ст. лейтенанта Государственной Безопасности (…) и подвергнуть мере уголовного наказания – расстрелу, с конфискацией всего лично принадлежащего ему имущества.
Приговор окончательный и обжалованию не подлежит.
Немедленно исполнить.
Згодна з “Законам пра рэабелітацыю ахвяр палітычных рэпрэсій” ад 17 красавіка 1991 года Лазар Міхайлавіч Тэйтэль быў рэабелітаваны; у злачынствах, якія яму інкрымінавалі, Тэйтэль вінаватым не быў. Але ніякіх сімпатый гэтая ахвяра палітычных рэпрэсій не выклікае…
[Not a valid template]
* * *
У наступнай перадачы вы дазнаецеся пра шалёную антысаветчыну, якую экспартавалі ў СССР польскія студэнты, што вучыліся ў савецкіх ВНУ ў сямідзесятых гадах.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-17741”