Справа 1938 г. “Латэрэя ў НКВД. Шчаслівы білет”
Следчыя справы другой паловы трыццатых гадоў нагадваюць латэрэю, дзе на абсалютнай большасці білетаў, прызначаных для падследных, стаялі расстрэльныя артыкулы. Некаторыя шчасліўцы атрымлівалі дзесяці- і нават пяцігадовыя тэрміны лагераў.
Але знаходзіліся і такія, якія пасля зверскіх катаванняў і вызнанняў сваёй злачыннай контрэвалюцыйнай сутнасці нечакана атрымлівалі і апраўдальныя прысуды. Чым матывавалі суддзі падобныя пастановы – няўжо савецкім гуманізмам?
Логіка масавых арыштаў часоў “Вялікага Тэрора” палягала ў адсутнасці ўсялякай логікі. Рэспубліканскія Упраўленні НКВД кожныя дзесяць дзён атрымлівалі планы з Лубянкі: арыштаваць па “тэрарыстычных справах” столькі людзей, па “шпегунскіх” – столькі людзей, па “нацыяналістычных” – столькі, і гэтак далей.
Рэспубліканскія Упраўленні вызначалі квоты арыштаў для абласных, абласныя – для раённых. Але ж паміж тэрытарыяльнымі структурамі НКВД адбываліся сацыялістычныя спаборніцтвы – хто з іх зможа выкрыць больш тых ворагаў народа, хто з іх больш пільны? Асабліва заўзятыя чэкісты бралі на сябе падвышаныя сацыялістычныя абавязкі, і тады даводзілася рабіць “замежнымі шпегунамі” і “тэрарыстамі-нацыяналістамі” абсалютна выпадковых людзей…
Менавіта так арыштавалі сціплага ахоўніка склада Івана Краўцова з Гомельшчыны.
ИЗ АНКЕТЫ АРЕСТОВАННОГО (ПРИВЛЕЧЕННОГО)
22 июля 1938 г.
Кравцов Иван Ефимович,
Дата рождения: 1881 г. р.
Место рождения: село Песочная-Буда Тереховского р-на Гомельской области, Белоруссия
Профессия: кузнец
Место работы: «Заготзерно», охранник
(…)
Образование: 2 класса сельской школы
Национальность: белорус
Судимость: судился за оскорбление, год принудительных работ,
(…)
Где содержится под стражей: г. Чернигов, тюрьма
Нават па пратаколах допытаў відно, што чэкісты і самі не ведалі, што прад’явіть арыштанту. Спярша следчы дбайна распытваў Краўцова пра ўсіх ягоных знаёмых і сваякоў, якія пераважна засталіся ў Гомелі. Не выключаецца, што такім чынам чэкіст зандаваў сітуацыю: а, можа, пашчасціць знайсці сярод тых знаёмых якіх ворагаў народа?
Канкрэтнае абвінавачванне прагучала толькі на другім допыце.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО КРАВЦОВА ИВАНА ЕФИМОВИЧА
1938 г. июля 22 дня
(…)
ВОПРОС: Следствие располагает материалами о том, что вы являетесь членом контрреволюционной организации. Требуем давать правдивые показания по существу заданного вопроса!
ОТВЕТ: Я ничего не знаю о контрреволюционной организации, мне никто ничего никогда не говорил.
ВОПРОС: Вы не искренны! Бросьте упираться, оно ни к чему! Требую конкретных показаний.
ОТВЕТ: Я еще раз повторяю, что ни в какой организации не состою.
Протокол: допрос прерван, мною прочитано, записано с моих слов, в чем и расписываюсь.
То, што допыт быў спынены на самым драматычным месцы, можа азначаць толькі адно: Краўцоў фізічна быў не ў стане адказваць на пытанні следчага Селіванава. Прозвішча гэтага чэкіста варта запомніць, бо яно яшчэ раз з’явіцца ў даволі нечаканым кантэксце.
На наступным допыце следчы зайшоў з іншага боку: маўляў, а можа сярод гомельскіх сваякоў Краўцова ёсць рэпрэсаваныя? Зрэшты, падобныя пытанні чэкіст Селіванаў, паводле гэбэшных інструкцый, павінен быў высвятліць самастойна, але, відаць, проста паленаваўся…
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО КРАВЦОВА ИВАНА ЕФИМОВИЧА
1938 г. августа 13 дня.
(…)
ВОПРОС: Обвиняемый Кравцов, расскажите следствию, кто из ваших родственников и близких знакомых репрессирован?
ОТВЕТ: За родственников я не знаю, так как живу и работаю в Корюковском районе, а по вопросу знакомых точно утверждать не могу, так как я арестован больше месяца, но до того, как я был на свободе, все мои знакомые (…) арестованы не были.
ВОПРОС: С родственниками, которые живут в Гомеле, вы переписку имели?
ОТВЕТ: (…) я к ним писем не пишу, я к ним езжу (…)
ВОПРОС: Расскажите подробно, как вы там занимались вербовкой людей в контрреволюционную организацию.
ОТВЕТ: Я, будучи в Гомеле, этим вопросом не занимался, так как никакой контрреволюционной организации не знаю и членом таковой не был.
Протокол: допрос прерван, мною прочитано, записано с моих слов, в чем и расписываюсь.
Усяго ў следчай справе чатыры пратаколы допытаў арыштанта, і ўсе спыняюцца практычна пасярэдзіне…
Безумоўна, Івана Краўцова катавалі, але яго адмова падпісваць відавочна бязглуздыя абвінавачванні не спыніла чэкістаў. Для асабліва ўпартых былі прадугледжаныя адмысловыя сведкі, згодныя пацьвердзіць што заўгодна і на каго заўгодна.
Напрыканцы 1938 г. з’явіўся “абвінаваўчы акт”, прытым аргументаў НКВД хапіла б на колькі смяротных прысудаў.
ОБВИНИТЕЛЬНОЕ ЗАКЛЮЧЕНИЕ
(…)
Черниговским областным облуправлением НКВД арестован и привлекается к уголовной ответственности за проводимую антисоветскую агитацию гр. Кравцов Иван Ефимович.
Следствием установлено
а) обвиняемый Кравцов (…) проводил резкую антисоветскую агитацию.
б) в июле 1938 г. он, в процессе контрреволюционных разговоров, клеветал по адресу Коммунистической партии и дискредитировал существующий строй в СССР.
г) в ноябре 1938 г. Кравцов восхвалял жизнь в капиталистических странах и высказывал свое желание выехать за границу.
(…)
Старший уполномоченный 3-го отдела УГБ
Сержант Госбезопасности Селиванов
“СОГЛАСЕН” Зам. начальника 3-го отдела УГБ НКВД
лейтенант Госбезопасности Уралов
“УТВЕРЖДАЮ” Зам. начальника Управления НКВД
ст. лейтенант Госбезопасности Синицин.
составлено 28. 12. 1938 г.
У канцы 30-х гадоў трыбуналы па падобных “абвінаваўчых актах” праходзілі на наступны дзень пасля іх складання. Але ж суд па справе Івана Краўцова адбыўся толькі праз месяц, прытым прысуд быў проста неверагодным…
ПРИГОВОР
Именем Украинской Социалистической Советской Республики
1939 г. января 29 дня
Черниговский Областной суд в закрытом судебном заседании (…)
ПРИГОВОРИЛ
Кравцова Ивана Ефимовича за недоказанностью предъявленного обвинения (…) считать оправданным и немедленно освободить из-под стражи.
Судебные издержки по делу отнести за счет государства
(…)
Што здарылася? Чаму прынцыповы савецкі суд, які яшчэ нядаўна тысячамі выносіў смяротныя прысуды па куды больш нікчэмна аргументаваных абвінавачваннях, праявіў неўласцівую яму буржуазную кволасць?
А здарылася вось што… Літаральна за тыдзень да судовага паседжання сяржант Дзяржбяспекі Селіванаў, лейтэнант Дзяржбяспекі Уралаў і старшы лейтэнант Дзяржбяспекі Сініцын былі выкрытыя як “ворагі народа і агентура фашыста і шпегуна замежных выведак, былога наркама НКВД Украіны Аляксандра Успенскага”.
А таму абвінаваўчы прысуд Івану Краўцову быў бы палітычна недарэчным: суддзяў бы напэўна абвінавацілі ў тым, што яны выконваюць волю “арыштаваных ворагаў народа”…
…Былы наркам НКВД УССР Аляксандр Успенскі нават паспеў уцячы перад арыштам, зымітаваўшы ўласную смерць, некаторы час жыў па падробных дакументах, але наўзабаве быў злоўлены і расстраляны. А вось Селіванава, Уралава і Сініцына арыштавалі адразу, проста ў кабінетах Упраўлення НКВД.
Цікава, ці вызнавалі яны свой удзел у “антысавецкіх арганізацыях”, калі нядаўнія калегі катавалі іх падчас допытаў?
[Not a valid template]
* * *
Наступным разам я раскажу, як склаліся лёсы людзей з “чэхаславацкага корпуса”, якія засталіся ў СССР.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-144”