Справа 1938 гг. “Лібералізацыя Лаўрэнція Берыі”
У лістападзе 1938 года ў савецкіх спецслужбах чарговы раз змянілася кіраўніцтва. Папярэдні наркам НКВД, таварыш Яжоў, быў пераведзены на пасаду наркама НКВТ – Народнага Камісарыяту Воднага Транспарту. Кіраўніцтва ў НКВД пераняў Лаўрэнцій Паўлавіч Берыя, які раней узначальваў ЦК КП (б) Грузінскай ССР.
Чаму таварыш Сталін зняў з пасады абсалютна адданага яму таварыша Яжова?
Прычына навідавоку. За два гады Вялікага Тэрору савецкі народ неверагодна стаміўся ад жахлівых рэпрэсій, якія акурат яжоўскімі рукамі і праводзіліся. Верны ленінец-сталінец таварыш Яжоў стаў скарыстаным прэзерватывам, ад якога варта было пазбавіцца.
Першыя крокі таварыша Берыі на новай пасадзе прадэманстравалі, што ён не толькі адданы прыхільнік сацыялістычнай законнасці, але, да таго ж, вялікі ліберал і гуманіст.
* * *
Лібералізацыя Лаўрэнція Паўлавіча Берыі пачалася з узорна-паказальнай чысткі апарату НКВД. Да канца 1938 года былі арыштаваныя самыя адыёзныя чэкісты-яжоўцы – і на Лубянцы, і ў тэрытарыяльных Упраўленнях, і ў Чырвонай арміі. Некаторыя, не дачакаўшыся арышту, страляліся, труціліся і вешаліся, а самыя смелыя нават уцякалі за мяжу.
Практычна ўсе арыштаваныя энкавэдэшнікі адразу ўзяліся пісаць пакаянныя лісты.
Народному Комиссару Внутренних Дел
Лаврентию Павловичу Берия
от арестованного Кораблева Ивана Михайловича,
быв. Начальника Управления НКВД по Винницкой обл.
Заявление
Обращаюсь к Вам с просьбой – рассмотреть мое дело, по которому я сижу (…) Меня обвиняют в фальсификациях следдел, необоснованных арестах и применениях физического воздействия к арестованным.
(…)
Вся моя вина состоит в том, что я слепо, беспрекословно выполнял оперативные приказы, ориентировки и указания того времени, издававшиеся врагами народа Ежовым, Фриновским и Успенским. Но я ведь считал, что делаю хорошее партийное дело, я ночами не спал, горел на работе, не щадя здоровья, в результате попал в тюрьму.
Ясно, что я наделал много ошибок, много неправильностей, а апарат – много извращений, но я никогда не думал сделать что-либо плохое, я стремился как можно активнее и добросовестнее выполнять указания того времени, ведь нельзя меня ставить в одну линию с врагами народа только потому, что я ошибался (…)
01.12.1940 г., арестованный Кораблев
Былы маёр НКВД, а цяпер вораг народа Іван Караблёў атрымаў ўсяго дзесяць гадоў лагераў, і гэта можна было лічыць падарункам лёсу. Абсалютная большасць чэкістаў яжоўскага набору была расстраляная.
Самаго таварыша Яжова арыштавалі толькі ў красавіку 1939 года. На допытах былы наркам НКВД сумленна засведчыў, што з’яўляецца фашыстам, трацкістам, шпегам некалькіх замежных выведак і нават злосным гомасексуалістам з дакастрычніцкім стажам.
Таварыша Яжова разам з усёй яго хеўрай расстралялі, але галоўным вынікам першых месяцаў працы Лаўрэнція Берыі стала не гэта, а загад, які засмуціў і нават збянтэжыў чэкістаў.
СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО
ИЗ ПРИКАЗА НАРОДНОГО КОМИССАРА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ СОЮЗА ССР
за 1938 год
№ 00762, г. Москва
Постановлением СНК СССР и ЦК ВКП (б) от 17 ноября 1938 г. «Об арестах, прокурорском надзоре и ведении следствия» вскрыты серьезные недостатки и извращения в работе органов НКВД и прокуратуры и указывает пути подъема работы нашей советской разведки в деле окончательного разгрома врагов народа и очистки нашей страны от шпионско-диверсионной агентуры иностранных разведок, от всех предателей и изменников родины.
Правильное проведение в жизнь этого постановления требует от всех работников НКВД Центра и его местных органов дружной, энергичной и самоотверженной работы, приведет к коренному улучшению агентурно-осведомительной и следственной работы, к решительному исправлению и устранению имевшихся в работе НКВД ошибок и извращений.
(…)
- Немедленно прекратить производство каких-либо массовых операций по арестам и выселению, понимая под массовыми операциями групповые аресты или выселения без дифференцированного подхода арестуемых (…)
- Аресты производить в строго индивидуальном порядке, вынося на каждое подлежащее аресту лицо специальное постановление, в котором должно быть конкретно и подробно обоснована необходимость производство ареста. Отменить практику так называемых справок и меморандумов на арест. Аресты должны быть предварительно согласованы с прокурором.
(…)
Але берыеўская лібералізацыя на гэтым не спынялася. Чэкістам загадалі перагледзець тыя справы, рашэнні па якіх ужо былі зацьверджаныя.
- Рассмотрению в установленном порядке настоящего приказа (…) надлежат также те следственные дела, которые уже были рассмотрены на Особом Совещании или на тройках при НКВД или УНКВД и милиции, но по которым приговор еще не приведен в исполнение. Дела на этих лиц возвращаются в соответствующие НКВД или УНКВД и отделы НКВД СССР для доследования (…) Гэты берыеўскі загад стаў імпульсам для першага ў гісторыі НКВД масавага вызвалення людзей. Прытым выпускалі не толькі тых, каго не паспелі расстраляць, але і некаторых “нявінна асуджаных”. У 1939 годзе з лагероў было вызвалена амаль 224 тысячы арыштантаў, з калоній і турмаў – яшчэ 104 тысячы. У газетах упершыню з’явіліся артыкулы “пра асобна бязвінна абгавораных камуністаў і беспартыйных”, а таксама ўдзячныя лісты таварышу Берыі і таварышу Сталіну “за рашучую барацьбу з ворагамі народа, якія пралезлі ў апарат НКВД”.
То хіба ў першыя месяцы таварыша Берыі на пасадзе наркама НКВД савецкія турмы сталі бязлюднымі? Хіба з лагероў павыпускалі бязвінна асуджаных, а ўсе без выключэння садысты-чэкісты былі пакараныя?
Вядома ж, не.
Рэабелітацыя 1938-1939 гг. закранула максімум 3-4 % асуджаных, а “чысткі апарата НКВД” – пераважна “клан Яжова”. “Чорныя варанкі” па-ранейшаму ездзілі па гарадах, а ў следчых кабінетах НКВД па-ранейшаму здзекваліся і катавалі. Дый турмы не абезлюднелі. Неўзабаве Чырвонае войска распачало “Вызвольны паход”, і на месца вызваленых сталі прыходзіць эшалоны з арыштаванымі заходнімі беларусамі, заходнімі ўкараінцамі, а таксама палякамі, латышамі, эстонцамі і літоўцамі.
Ніводная “лібералізацыя” і “дэмакратызацыя”, абвешчаныя зверху, не ставілі за мэту рэформу грамадства, аднаўленне законнасці ці хаця б змягчэнне нораваў.
[Not a valid template]
* * *
У наступнай перадачы вы дазнаецеся, як спецслужбы за часамі Лаўрэнція Берыі адсочвалі грамадскія настроі і як гэта ўплывала на ўнутруную палітыку СССР.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 5, вопіс 1, адзінка захавання 66927, архіўную справу Фонд 9, вопіс 1, адзінка захавання 8, Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 381