Справа 1939 г. Бляск і нікчэмнасць польскай выведкі
Цяпер ужо далёка не кожны можа стлумачыць, што азначаюць словы “Афензіва” і “Дэфензіва”. У Заходняй Беларусі хіба што старэйшыя людзі ведаюць, што за часамі міжваеннай Польшчы так называліся польскія выведка і контрвыведка. Афіцыйна “Афензіва” і “Дэфензіва” называліся Другім аддзелам Польскага Генеральнага штаба, неафіцыйна – “двуйкай”.
І польскія, і савецкія, і постсавецкія гісторыкі напалягаюць, што “двуйка” была ці не самай эфектыўнай спецслужбай у міжваеннай Еўропе: і па агентурных мажлівасцях, і па важнасці здабываемай інфармацыі.
Міжволі ўзнікае пытанне: як жа адна з самых эфектыўных спецслужбаў праспала і нацысцкае ўварванне 1 верасня 1939 года, і савецкае ўварванне 17 верасня?
* * *
У ноч з 30 верасня на 1 кастрычніка1939 года польскага консула ў Кіеве Ежы Матусінскі тэрмінова выклікалі ў Наркамат замежных спраў, і арыштавалі проста ў машыне. Пра арышт Матусінскага, санкцыйнаванага непасрэдна Мікітам Хрушчовым, мы падрабязна распавядалі ў адной з перадач.
Допыты Матусінскага і ўсіх, хто быў затрыманы разам з ім, пачалі адразу пасля арышту. Чэкістаў найперш цікавіла польская агентура ў СССР.
Але польскі дыпламат трымаўся. Першыя сведчанні ён пачаў даваць толькі праз два тыдні пасля арышту.
ТРЕТИЙ ОТДЕЛ ГУГБ НКВД
СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО
Из протокола допроса Матусинского Ежи Игнатьевича, бывш. советника польского посольства в Москве – управляющего польским генеральным консульством в Киеве
ВОПРОС: На допросе 13 октября 1939 г. Вы показали, что перед своим отъездом из Варшавы с Советский Союз имели специального порядка беседу с офицерами разведки (…) Изложите подробно (…) какие вопросы при этих встречах обсуждались?
ОТВЕТ: С работниками 2-го Отдела Польгенштаба я действительно имел и последующие встречи (…) Незбжицкий (капітан польскай выведкі – “РР”) попросил меня рассказать об обстановке и условиях моей работы в Киеве и по ходу беседы поставил мне целый ряд вопросов. В частности, его интересовала: какова возможная позиция Советского Союза в случае военного столкновения Польши с Германией, можно ли рассчитывать, что СССР пойдет на войну с Германией? (…)
(…)
ВОПРОС: Продолжайте показания о Ваших варшавских встречах с работниками 2-го Отдела Польгенштаба.
ОТВЕТ: (…) Во время беседы, которой руководил Незбжицкий, обсуждались три вопроса. 1. Судетские события и возможности вступления СССР для оказания вооруженной поддержке Чехо-Словакии; 2. Мероприятия советской контрразведки в отношении польского консульства в Киеве; 3. О намечаемых ответных репрессивных мерах в отношении Советского полпредства в Варшаве и Советского Консульства в Львове. (…) Говорили, что основной разведывательной задачей (…) является выяснение, производится ли концентрация Красной армии на советско-польской границе (…) Об этом поручении я всегда ориентировал одного из прикомандированных ко мне шоферов 2-го Отдела, который (…) выезжал по железной дороге для личных наблюдений за воинскими эшалонами (…)
Спецслужбы заўсёды дзейнічалі, дзейнічаюць і будуць дзейнічаць пад дыпламатычным прыкрыццём. Але звяртае на сябе ўвагу іншае: афіцэр выведкі асабіста сядае ў цягнік і едзе ў бок савецка-польскай мяжы, каб з акна вагона парахаваць колькасць вайсковых эшалонаў. Хаця напэўна ведае, што кожны яго крок пільна адсочваецца чэкістамі.
Зборам інфармацыі пра эшалоны, канцэнтрацыі войскаў на мяжы мусі займацца агентура – напрыклад, сярод чыгуначнікаў і вайскоўцаў. Ці была агентура ў “двуйкі” на тэрыторыі СССР?
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ЕЖИ МАТУСИНСКОГО
от 9-10 декабря 1939 г.
ВОПРОС: Приступайте к показаниям о польской радведывательной агентуре в СССР.
ОТВЕТ: Мне известны следующие агенты польской разведки, занимавшиеся шпионажем на территории СССР.
Петровский – бывший уполномоченный НКВД в Киеве
(…)
Юшкевич – бывший уполномоченный НКВД в Киеве
(…)
Донец – артист в Киеве (певец)
Петрусенко – артистка (певица)
Зарембовская – проживает в Киеве. Лет около 80-ти (…)
Гербих Ванда – проживает в Киеве, кажется, ассистентка у врача.
Франко Петр – сын известного украинского писателя Франка Ивана (…)
Тененвурцель – пожилая женщина, еврейка, проживает в Харькове
(…)
Карпович, лет 13-ти, белорус. В июле 1939 г. Карпович явился в консульство, сказал, что он бежал из детского дома в связи с тем, что его обвинили в краже белья. Карпович объяснил, что в консульство он пришел потому, что когда-то он уже был тут с матерью, которая возбуждала ходатайство о выезде в Польшу, где у них в Западной Белоруссии имеются какие-то родственники. На вопрос к Карповичу, хочет ли он ехать в Польшу, он ответил отрицательно. Когда я спросил, чего он хочет, он ответил «Дайте немного денег».
(…)
У НКВД СССР у 1939 годзе працавала семнаццаць супрацоўнікаў з прозвішчам “Пятроўскі”, з каторых адзін – у Кіеве, і адзін з прозвішчам “Юшкевіч”. Прытым ніводны з іх не быў працягнуты па справе “шпегунства на карысць Польшчы”. Мажліва, “Пятроўскі” і “Юшкевіч” – аператыўныя псеўданімы, але цягам 1939-1940 гадоў ніякіх крымінальных спраў супраць чэкістаў, якія б падыходзілі пад сведчанні Ежы Матусінскага, не зафіксавана.
Што тычыццца астатняй агентуры, то яна смеху вартая. Агентурная каштоўнасць спевакоў, васьмідзесяцігадовай жанчыны, асістенткі доктара і сына Івана Франка вельмі сумнеўная, не кажучы ўжо пра трынаццацігадовага падлетка, які ўцёк з дзіцячага прытулку.
Не выключаецца, што ўсе гэтыя прозвішчы Ежы Матусінскі прыдумаў непасрэдна на допыце толькі з адной мэтай – каб яго больш не катавалі.
Аднак вось гэтыя радкі з пратаколаў допытаў былога польскага консула даюць падставы для роздумаў:
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ЕЖИ МАТУСИНСКОГО
от 22 ноября 1939 г.
(…)
Пеньковский (капітан польскай выведкі – “РР”) сразу после своего приезда в Киев назвал своих коллег по разведывательной работе трусами, упрекая их, что они даром едят хлеб. (…) Пеньковский работал в Киеве вплоть до ликвидации консульства.
Можна колькі заўгодна называць “двуйку” адной з самых эфектыўных спецслужб міжваеннай Еўропы, але факт застаецца фактам: польскія спецслужбы выявілі поўную некампетэнтнасць. Агентура ў СССР была нікчэмнай, ніякай асаблівай інфармацыі выведка і контрвыведка ад яе не атрымлівала, а афіцэры выведкі вандравалі цягнікамі, каб падрахаваць колькасць вагонаў з чырвонаармейцамі.
Да чаго гэта прывяло, ведаюць усе, хто цікавіцца падзеямі верасня 1939 года.
[Not a valid template]
* * *
З наступнай перадачы вы дазнаецеся, як у НКВД, МГБ і КГБ фальсіфікавалі дакументы, якія тычыліся расстрэлаў “ворагаў народа”.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, адзінка захавання 481