Справа 1939 г. “Псіхалагічны гвалт як найэфектыўнейшы сродак НКВД”
Савецкія чакісты выпрацавалі спраўны арсенал спосабаў уздзеяння на падследных. Самымі папулярным сродкамі, былі, безумоўна, біццё і катаванні. Гумовыя палкі, зацісканне пазногцяў, катаванне электрычнасцю і яшчэ сотні падобных методык вымушалі прызнавацца абсалютную большасць. Для надта ўпартых прадугледжваліся выпрабаванні голадам і смагай. Некаторыя не зносілі камер з пацукамі, некаторыя хваравіта рэагавалі на катаванне гукам, некаторыя былі згодныя падпісваць якія заўгодна сведчанні пасля сутак, праведзеных у камеры з крымінальнікамі.
Але ж найбольш эфектыўным быў псіхалагічны гвалт.
У верасні 1939 г. райаддзел НКВД мястэчка Дабранка, што зусім блізка беларускай мяжы, арыштаваў калгаснага брыгадзіра Сцяпана Гулака.
ПОСТАНОВЛЕНИЕ
1939 г. 5 сентября м. Добрянка
Я, оперуполномоченный УГБ (…) сержант Госбезопасности Рубин, рассмотрев материал (…) на Гулака Степана Тимофеевича, уроженца и жителя села Ильмовки, Добрянского р-на Черниговской области (…)
НАШЕЛ
Что Гулак Степан Тимофеевич, будучи враждебно настроенным по отношению к Советской власти, проводил антисоветскую агитацию, направленную на дискредитацию мероприятий партии и Советской власти, высказывал террористические тенденции по адресу тов. Сталина, что подтверждается следующим:
Свидетель Никитченко Иван Игнатович, будучи допрошен, сообщил:
«25 июня 1939 г. по распоряжению райвоенкома призвали шесть человек военнообязанных, в том числе был призван и бригадир колхоза Гулак (…)Гулак сказал потом, что будут еще брать солдат и выразился площадной руганью в адрес товарища Сталина.
(…)
«В 1939 году, с целью сорвать митинг, Гулак, используя свое положение бригадира полевой бригады, всех женщин и частично мужчин определил на поле»
ПОСТАНОВИЛ
Гулака Степана Тимофеевича – арестовать.
Оперуполномоченный УГБ – РУБИН
Па сутнасці, Сцяпана Цімафеевіча вінавацілі ў тым, што ён адправіў сваю брыгаду на поле, выконваць и перавыконваць сацыялістычныя абавязацельствы. “Вулічную лаянку” на адрас таварыша Сталіна, якую ў НКВД трактавалі, як “тэрарыстычныя тэндэнцыі”, варта пакінуць на сумленні даносчыка Нікітчанкі і оперупаўнаважанага УГБ Рубіна.
Следства раскручвалася па спіралі: у той жа дзень у Дабранскае НКВД выклікалі кума Сцяпана Гулака – Іллю Серанка. Той павёў сябе вельмі годна, за што і паплаціўся.
ПОСТАНОВЛЕНИЕ
1939 г. сентября 16 дня, м. Добрянка
Я, оперуполномоченный УГБ (…) сержант Госбезопасности Рубин, рассмотрев материалы (…) по обвинению Серенка Ильи Евсеевича (…)
НАШЕЛ
Что Серенок Илья Евсеевич, имел тесную связь с антисоветским элементом (…) Гулаком Степаном Тимофеевичем, вдвоем высказывали террористические тенденции по отношению к тов. Сталину. Будучи вызыванным в Добрянское НКВД по делу террористического высказывания Гулака около скирды (…) террористические высказывания Гулака около скирды Серенок скрыл (…) будучи обовязанный подпиской о неразглашении, на обратном пути зашел к Гулаку на квартиру, которого поставил в известность…
ПОСТАНОВИЛ
Следственное дело по обвинению Серенка (…) приобщить к следственному делу по обвинению Гулака
(…)
Кума Іллю Серанка здала ў НКВД жонка ягонага кума Сцяпана Гулакі і, адпаведна, ягоная ж кума. Такім чынам жанчына і купіла сабе спакойнае жыццё – прынамсі, надалей яна ў следчай справе не фігуруе.
Тым часам Сцяпан Цімафеевіч і Ілля Яўсеевіч сядзелі ў турме і ўсяляк адмаўляліся прызнавацца ў “тэрарыстычных тэндэнцыях адносна таварыша Сталіна”.
[Not a valid template]
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Гулака С. Т. от 2 октября 1939 г.
ВОПРОС: Давайте, начинайте рассказывать о своей антисоветской группировке (…)
ОТВЕТ: К антисоветской группировке я никогда не принадлежал (…)
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Серенка И. Е. от 17 сентября 1939 г.
ВОПРОС: Расскажите о своих антисоветских тенденциях и о заговоре против тов. Сталина, который вы организовали вместе с Гулаком.
ОТВЕТ: Ни в каких заговорах с Гулаком против тов. Сталина мы не состояли.
Нельга напэўна сцвярджаць, што Сцяпана Цімафеевіча і Іллю Яўсеевіча на следстве катавалі, але ж і на наступных допытах абодва яны катэгарычна адмаўлялі сваю вінаватасць.
І тут оперупаўнаважаны Рубін вельмі дарэчна згадаў пра Івана Нікітчанку, з даноса якога ўсё і пачалося…
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
свидетеля Никитченко Ивана Игнатовича от 11 октября 1939 г.
ВОПРОС: Свидетель, расскажите, что говорят колхозники об аресте Гулака и Серенка?
ОТВЕТ: Антисоветские и террористические разговоры Гулака и Серенка подрывают обороноспособность Советского государства. Колхозники горячо осуждают антисоветскую деятельность (…) считают, что Гулака и Серенка следует расстрелять, как бешеных собак и (…) составляют соответствующее письмо (…) в Верховный Совет.
Фразеалагізм “расстраляць, як шалёных сабакаў” увайшоў ва ўжытак яшчэ з часоў гучных працэсаў супраць “зіноўеўцаў” і “бухарынцаў” і, напэўна, быў добра вядомы і Сцяпану Цімафеевічу, і Іллі Яўсеевічу па абавязковых палітінфармацыях. Можна было не сумнявацца, што дазнаўшыся пра “патрабаванне расстрэлу”, абодва яны моцна задумаліся – а ці не лепш прызнацца ў тым, чаго ад іх вымагаюць і атрымаць лагерныя тэрміны, чым быць расстраляным “паводле патрабаванняў калгаснікаў”?
А ўжо ў тым, што оперупаўнаважаны Рубін паказаў гэты пратакол допыту абодвум арыштантам, можна было і не сумнявацца: такі спосаб псіхалагічнага гвалту быў бяспройграшным.
Так ці інакш, але ўжо з сярэдзіны кастрычніка 1939 г. абодва яны кардынальна змянілі свае сведчанні.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Гулака С. Т. от 14 октября 1939 г.
ВОПРОС: Обвиняемый Гулак, предлагаю вам прекратить свое бесполезное упорство и дать справедливое показание о своей антисоветской принадлежности!
ОТВЕТ: Да, давно я упорствовал и отрицал свою антисоветскую работу, которую я проводил, будучи настроен против Советской власти (…)
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Серенка И. Е. от 17 октября 1939 г.
ВОПРОС: Предлагаю облегчить совесть и рассказать о своем антисоветском и террористическом отношении к мероприятиям Соввласти!
ОТВЕТ: Я действительно скрывал от следствия антисоветские тенденции (…)
Суд над Гулакам і Серанком адбыўся ажно праз шэсць месяцаў пасля арышту фігурантаў – справа абрастала новымі падрабязнасцямі, сведкамі і акалічнасцямі.
Сцяпан Гулак вінаватым сябе катэгарычна не прызнаў, а вось Ілля Серанок – прызнаўся ва ўсім, што ад яго хацелі. Іван Нікітчанка паўтарыў на працэсе практычна ўсё, што пісаў у даносе.
І прысуд мог быць толькі адным…
ПРИГОВОР
Именем Союза Советских Социалистических Республик
1940 г., марта 8 дня, Военный трибунал в закрытом судебном заседании (…)
ПРИГОВОРИЛ
Гулака Степана Тимофеевича подвергнуть лишению свободы в исправительно-трудовых лагерях сроком на 7 (семь) лет (…)
Серенок Илью Евсеевича подвергнуть лишению свободы в исправительно-трудовых лагерях сроком на 3 (три) года (…)
Як надалей склаліся лёсы Сцяпана Цімафеевіча і Іллі Яўсеевіча, невядомы. Як, зрэшты, няма інфармацыі і пра далейшы жыццёвы шлях даносчыка Івана Нікітчанкі.
А вось оперупаўнаважаны Рубін пайшоў на падвышэнне ў Маскву, дзе даслужыўся да падпалкоўніка. У 1946 годзе яго прозвішча фігуруе сярод выкладчыкаў Цэнтральнай школы ГУГБ. Дасведчанаму оперупаўнаважанаму было што расказаць маладому пакаленню чакістаў пра спосабы выбівання патрэбных сведчанняў з падследных. І, напэўна, методыкі псіхалагічнага гвалту займалі ў ягоных лекцыях годнае месца.
* * *
У наступнай перадачы вы дазнаецеся пра фантастычную антысавецкую арганізацыю, якая ў 1939 годзе нібыта ставіла за мэту шалёную бактэрэалагічную дыверсію ва ўкраінска-беларускім сумежжы.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-15862”