Справа 1939 г. “Выкраданне польскага консула. Спецаперацыя НКВД па загаду Мікіты Хрушчова”
Адным з першых крокаў Мікіты Сяргеевіча Хрушчова пасля прыходу яго да ўлады стала зачыстка архіваў спецслужбаў. Так, у 1954 годзе выйшаў загад № 00511 старшыні КГБ Івана Сярова з патрабаваннем “канчаткова вызваліцца ад кампраметарных матэрыялаў на сумленных савецкіх грамадзянаў”.
Прычына такога дбайнага стаўлення да сталінскай спадчыны тлумачылася проста. І ў Хрушчова, і ў ягоных паплечнікаў кшталту Мікаяна, Варашылава, Молатава, Кагановіча і таго ж Сярова рукі былі ў крыві нават не па локаць, а па самыя плечы.
Але вычысціць усе архівы Дзяржбяспекі не выпадала, бо сведчанняў тых злачынстваў было вельмі і вельмі багата. Адным з такіх злачынстваў, якое непасрэдна планаваў Мікіта Сяргеевіч, быў арышт Ежы Матусінскага, польскага консула ў Кіеве.
* * *
17 верасня 1939 года Чырвоная армія перайшла савецка-польскую мяжу па ўсёй яе працягласці. Тым самым СССР парушыў дамову з Польшчай ад 1935 года і ў хаўрусе з гітлераўскай Нямеччынай развязаў Другую сусветную вайну. Неўзабаве Польшча была падзеленая паміж Трэцім Рэйхам і СССР. Заходнебеларускія і заходнеўкраінскія землі, якія Польшча атрымала паводле Рыжскай дамовы 1921 года, былі далучаныя да БССР і УССР. У савецкім друку ўпершыню з’явілася дзіўная словазлучэнне: “былая Польшча”.
Але ж у Маскве, Ленінградзе, Кіеве і Менску заставаліся дыпламатычныя прадстаўніцтвы тае “былой Польшчы”. Саветы вырашылі не цырымоніцца – яны папросту наплявалі і на дыпламатычны пратакол, і на ўсе магчымыя міжнародныя канвенцыі. Так, напрыклад, у Менску супрацоўнікамі НКВД была арганізаваная “дэманстрацыя абураных савецкіх грамадзянаў”, пасля якой польскія дыпламаты былі збітыя і абрабаваныя. А польскі консул у Кіеве, як пішацца ва ўсіх даведніках, і ўвогуле нібыта “бязвестна знік”.
Дакументы з архіваў былога КГБ УССР сведчаць – як, калі і кім было арганізаванае гэтае знікненне.
НАРОДНЫЙ КОМИССАРИАТ ВНУТРЕННИХ ДЕЛ
СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО
ШИФР-ТЕЛЕГРАММА № 3149
Откуда: Киев, НКВД УССР
Куда и кому: Москва, НКВД СССР, тов. Берия
Распоряжению ЦК КП(б)У – тов. Хрущева мною сегодня, 1 час 30 минут ночи арестован польский консул Матусинский и находившиеся при нем шофера Лычек и Оршинский.
Прошу указаний отношении остального состава консульства.
Горлинский
Паводле ацалелых дакументаў, выкраданне Ежы Матусінскага планавалася ў НКВД дбайна і прадумана, прытым – мінімум за колькі тыдняў да так званага “вызвольнага пахода Чырвонай Арміі”.
У архівах захаваўся і поўны спіс чэкістаў, якія ўдзельнічалі ў гэтым злачынстве.
СПРАВКА
В операции в ночь с 30 сентября с. г. приняли участие или знали о ней следующие товарищи:
- Громовенко – нач. 3 отдела
- Завгородный – нач. 3 спецотдела
(…)
- Королев – ст. оперуполномоченный 3 отдела
(…)
- Маслов – шофер-разведчик
- Онищенко – шофер-разведчик
- Малышев – разведчик
- Полищук – шофер-разведчик
(…)
- Ивановский – нач. группы разведчиков
- Соколова – разведчица
(…)
Нач. 3 отдела УГБ НКВД ст. лейтенант Госбезопасности Громовенко
Усяго ў спісе пазначана 26 чэкістаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў захопе Ежы Матусінскага ці планавалі яго. Прытым па колькасці кіроўцаў-выведнікаў НКВД можна меркаваць, што ў спецаперацыі было задзейнічана як мінімум чатыры аператыўных аўтамабілі.
Усе ўдзельнікі выкрадання польскага консула адразу пасля заканчэння аперацыі далі адпаведныя распіскі.
ПОДПИСКА
Даю настоящую подписку начальнику 3-го Спецотдела НКВД УССР капитану Госбезопасности тов. Завгороднему в том, что я обязуюсь о проведенной операции в ночь 30. 09. 1939 на 01. 10. 1939 никому ни при каких обстоятельствах не рассказывать.
В противном случае несу ответственность по всей строгости закона.
Зам. начальника 3-го спецотдела НКВД УССР
Ст. лейтенант Госбезопасности – ЖЕЛАЙ
ПОДПИСКА
1 октября 1939 г., г. Киев.
Я, зам. начальника 1-го отделения 3-го отдела УГБ НКВД УССР Фальковский, даю настоящую расписку в том, что не буду разглашать известные мне данные о проведении операции в ночь на 1 октября 1939 г. по киевскому польскому консулу.
Акалічнасці выкрадання чэкістамі Ежы Матусінскага невядомыя. Вядома толькі, што польскі дыпламат быў затрыманы ўначы, ў службовай машыне на адной з кіеўскіх вуліц, куды яго выманілі тэлфонным званком. Вядомая таксама, хто даў загад на арышт – Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў, тагачасны першы сакратар ЦК Кампартыі УССР.
РАСШИФРОВАТЬ НЕМЕДЛЕННО
Москва, НКВД СССР
тов. Берия
30 сентября 24 часа меня вызвал к себе в ЦК тов. Бурмистренко и объявил, что из Москвы тов. Хрущев передал распоряжение ЦК ВКП (б) арестовать вне помещения быв. консульства – быв. консула Польши Матусинского. Я этот вопрос согласовал с тов. Мамуловым, после чего в 2 часа 1 октября арестовал на улице в машине бывшего польского консула и двух шоферов, предварительно организовав вызов Матусинского (…) по телефону из консульства. Арестованные заключены под стражу.
В помещении бывшего консульства находится 17 человек быв. служащих консульства и членов их семей.
Прошу ваших указаний
ГОРЛИНСКИЙ
- 1939 г.
5 часов.
Пасля допытаў і афармлення следчай справы і Ежы Матусінскі, і астатнія арыштаваныя польскія дыпламаты былі этапаваныя ў Маскву. Надалей іх след губляецца – абсалютная большасць дакументаў, якія тычыцца гэтай ганебнай для СССР справы, была знішчаная па загаду Мікіты Сяргеевіча Хрушчова.
Але ўсё ж цікава, які менавіта артыкул савецкага крымінальнага кодэкса тым польскім дыпламатам інкрымінавалі. Няўжо “антысавецкую дзейнасць”?
[Not a valid template]
* * *
У наступнай перадачы я раскажу пра берыеўскую амністыю, пра якую старэйшае пакаленна нашых слухачоў напэўна ведае з аповядаў бацькоў, а таксама з савецкага фільма “Халоднае лета пяьдзясят трэцяга года”.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 368