Справа 1939 г. Як рыхтаваліся да “Вызвольнага паходу” ў НКВД
23 жніўня 1939 года Савецкі Саюз і Трэці Рэйх падпісалі “Дамову аб ненападзе”. Ключавым дакументам “Дамовы” стаў “Сакрэтны дадатковы пратакол”, паводле якога хаўруснікі дзялілі Польшчу. “Сакрэтны дадатковы пратакол”, які ўвайшоў у гісторыю як “Пакт Рыбентропа-Молатава”, быў апублікаваны ў Савецкім Саюзе толькі ў 1989 годзе; да таго часу крамлёўскае кіраўніцтва ўвогуле адмаўляла яго існаванне.
Ва ўсіх савецкіх падручніках пра тыя падзеі пісалася прыблізна наступнае: маўляў, пасля нападу гітлераўскай Нямеччыны на Польшчу і ўсяго, што з гэтага вынікала, Чырвоная Армія проста змушаная была ўзяць пад абарону заходнебеларускіх і заходнеўкраінскіх братоў. Беларускія гісторыкі савецкай і прарасейскай школы прытрымліваюцца падобнага меркавання і пагэтуль. Маўляў, глядзелі-глядзелі з Крамля на фашысцкую навалу ў суседняй дзяржаве, і не стрымаліся, вырашылі абараніць братоў па класе і крыві.
Дакументы з архіваў савецкіх спецслужбаў сведчаць: “Вызвольны паход” рыхтаваўся дбайна і ўдумліва ўсю першую палову верасня 1939 года. Ударная роля ў ім адводзілася структурам НКВД…
* * *
“Мабілізацыя ёсць вайна”, і гэта аксіёма, вядомая ад раённых ваенкамаў і да маршалаў.
У НКВД мабілізацыйныя захады распачаліся як мінімум за дзесяць дзён да пачатку “Вызвольнага паходу”…
СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО
Приказ Народного Комиссара Внутренних Дел СССР
(…)
8 сентября 1939 г. Москва
Для проведения оперативно-чекистской работы в соответствии с ранее данными указаниями приказываю:
(…)
Народному Комиссару внутренних дел тов. Цанава выделить 50 чел. оперативных работников НКВД БССР и 150 человек оперативно-политических работников погранвойск, стянуть их в г. Минск к 22 часам 9 сентября
(…)
Зам. Наркомов внутренних дел СССР т. т. Круглову и Масленникову выделить 25 человек оперативных работников НКВД СССР и 9 сентября направить: 10 человек в Киев, в распоряжение НКВД УССР тов. Серова, и 15 человек в Минск, в распоряжение НКВД БССР тов. Цанава
(…)
Тов. тов. Серову и Цанава:
а) тщательно проинструктировать чекистские группы в соответствии с полученными указаниями;
б) подготовить организацию отправки и использования выделенных товарищей для оперативно-чекистской работы;
в) принять меры к вооружению личного состава групп наганами с соответствующим количеством патронов;
г) выделенные оперативно-чекистские группы распределить в соответствии с планами Наркома Обороны по армейским группам;
(…)
Народный Комиссар Внутренних Дел СССР
Комиссар Государственной безопасности 1 ранга Л. Берия
Чэкісцкія групы, якія паспешна выклікаліся ў Менск і Кіеў напачатку верасня 1939 года, камандаваліся ў войскі, якія ўжо стаялі блізка тагачаснай савецка-польскай мяжы. Частка чэкістаў улілася ў палкі і дывізіі, для кантролю настрояў чырвонаармейцаў, а частка сфармавалася ў апергрупы для зачысткі “вызваленых тэрыторый” ад варожых элементаў.
Тое, што чэкістаў нібыта выпраўлялі на “вучэбныя зборы”, не павінна ўводзіць у зман: апергрупам шчодра выдаткоўваліся не толькі набоі, але і польскія грошы.
Зрэшты, у наступных дакументах “вучэбныя зборы” нават і не згадваюцца…
ШИФРОВКА
Расшифровать немедленно
- 09. 1939 г.
(…)
Наркому внутренних дел БССР,
Нач. особотдела Бочкову
Наркому внутренних дел Цанава
Обязываю Вас лично ознакомить руководителей групп с настоящей директивой и тщательно их проинструктировать вместе с руководителями групп НКВД
(…)
Опергруппы НКВД должны провести следующие мероприятия:
- Немедленно занять все учреждения связи: телеграф, телефон, радиостанции и радиоузлы, почты, поставить во главе организаций связи надежных людей.
- Немедленно занять помещения государственных и частных банков, казначейств, всех хранилищ
(…)
- Немедленно занять все государственные архивы и в первую очередь архив жандармерии и филиалов 2 отдела Генштаба
- В целях предотвращения заговорщицкой предательской работы – арестуйте и объявите заложниками крупнейших представителей помещиков, князей, дворян и капиталистов
- Арестуйте наиболее реакционных представителей правительственной администрации (…), руководителе к/р партий: (…) БНСО – Белорусская национальная социалистическая организация (…) БНО – Белорусское национальное объединение (до 1934 г. именовалась Белорусской Христианской Демократией) Аресты духовных лиц пока не производить, особенно католиков (…)
- Занять тюрьмы, проверить весь состав заключенных (…)
(…)
- Приступить к созданию агентурно-осведомительной сети
(…)
- Опергруппам НКВД необходимо занять помещения, соответствующие требованиям работы НКВД
(…)
- Работникам НКВД принять активное участие в подготовке и проведению временных Управлений народных собраний – украинского, белорусского и польского.
(…)
Л. Берия
Фактычна, гэты загад Лаўрэнція Берыі – нішто іншае, як універсальная інструкцыя спецслужбам “як праводзіць анэксіі”, актуальная не толькі для верасня 1939 г., і не толькі для Польшчы. Аднак нават гэтая дасканалая распрацоўка не выконвалася, як след.
Вось што паведамляў на Лубянку начальнік ГУГБ НКВД Усевалад Меркулаў, які на свае вочы бачыў першыя дні “вызвольнага паходу”:
СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО
ШИФРОВКА
МОСКВА, НКВД СССР, тов. Берия
(…)
Дорога забита частями войск, часто образовывались пробки (…) Первая часть РККА вошла в город 17 сентября, вечером разбила тюрьму и уничтожила тюремные документы. Часть бывших заключенных, в частности, уголовников, удалось задержать (…) Армейского командования в городе нет, наблюдаются беспорядки: части не знают, где находятся их штабы.
(…)
Стрельба велась частями РККА. Какой-то танкист залез под свой танк и стрелял до тех пор, пока пограничники не подползли к нему и не обезоружили его. В результате стрельбы ранено два пограничника
(…)
Приходили к нам в штаб (…) работники армии, военной прокуратуры и суда, возмущались бездеятельностью армейских частей, беспорядками среди них (…)
Парадак на “вызваленых тэрыторыях”, аднак, наводзіўся хутка і вельмі жорстка – як і патрабавалі з Масквы.
ИЗ ШИФРОВКИ НАЧАЛЬНИКА ГУГБ НКВД СССР ВСЕВОЛОДА МЕРКУЛОВА
(…)
С наступлением рассвета приступили к наведению порядка: арестованных перевели в тюрьму, исправив повреждения. Арестовали ряд подозрительных лиц, провели облавы в домах (…)
Чым скончыўся “вызвольны паход”, ведаюць усе, хто хоць крыху цікавіцца гісторыяй Беларусі і Польшчы.
14 кастрычніка 1939 года Вярхоўны Савет БССР пастанавіў прыняць Заходняю Беларусь у склад БССР. “Улада белапольскіх паноў і капіталістаў” змянілася такой жа чужынскай для беларусаў уладай маскоўскіх камуністаў, маскоўскіх ідэолагаў і маскоўскіх чэкістаў.
[Not a valid template]
* * *
У наступнай перадачы я распавяду, як савецкая выведка ўвесну 1941 года пільнавала настроі ў гітлераўскай Нямеччыне, хаўруснай СССР, і што з гэтага атрымалася.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 370