Справа 1939 г. “Як варажбітка-беларуска агітавала супраць савецкай улады”
У трыццатыя гады ў “антысавецкай агітацыі” маглі абвінаваціць практычна кожнага: калгасніка і акадэміка, камісара і сантэхніка, героя Грамадзянскай вайны і былога белагвардзейца.
Але нават у багацейшых архівах былога КГБ амаль не сустракаюцца справы на антысавецкіх варажбітак, вядзьмарак, калдуноў і ўсіх тых, каго народная традыцыя звязвае з нячысцікамі. Можа таму, што матэрыялістычная савецкая ўлада не верыла ў народную містыку і фальклорныя забабоны? А, можа, таму, што савецкая ўлада і сама была звязаная з нячыстай сілай?
Пасля прыяднання да СССР Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны з новадалучаных савецкіх земляў пачалася дэпартацыя найбольш заможных сялянаў. Самымі прыдатнымі тэрыторыямі для новых грамадзянаў СССР палічылі Сібір, Казахстан і Поўнач, але ж колькім сотням заходніх беларусаў і ўкраінцаў пашэнціла: іх перасялілі на Сівершчыну.
Як і мае быць, дэпартаваным абяцалі на новых месцах “шчаслівае савецкае жыццё” пераважна ў калгасах. Большасць дэпартаваных гэтым абяцанкам верыла…
ЗАКЛЮЧЕНИЕ
гор. Чернигов, ноября 25 дня 1939 г.
Я, врио Зам. Начальника Следственной части НКВД по Черниговской области – ПОПОВ, рассмотрев материалы Корюковского РО НКВД об антисоветской агитации
(…)
НАШЕЛ
В село Тихановичи прибыли и поселились на квартире переселенцы из Западной Украины. Концевая Вера среди поселенцев проводила антисоветскую агитацию, а именно: 20 ноября КОНЦЕВАЯ В. А. (…) заявила: «Нас Советская власть ограбила, у нас были лошади и коровы, у нас их забрали»
Расстегивая на себе пальто, Концевая далее заявила: «Смотрите, я голая, я осталась без ничего (…) зачем вы приехали сюда, вам будет плохо»
После такой антисоветской агитации некоторые переселенцы начали плакать (…)
ПОЛАГАЛ БЫ
Дать санкцию на арест Концевой (…)
У НКВД хутка высвятлілі, што пяцідзесяцівасьмігадовая Вера Канцавая сама паходзіць з перасяленцаў часоў Першай сусветнай вайны: у 1915 годзе яна з бацькамі пераехала на Сівершчыну з Магілёўшчыны. Але ж ніякай іншай інфармацыі на яе не было. Чэкісты зрабілі запыт калгаснаму кіраўніцтву – а хто такая тая Вера Аляксееўна і чым яна дыхае?
Адказ быў даволі нечаканым.
Довідка
Видана ця гр-ці в. Тихонович Корюківського р-ну Концева Віра Олексиївна. По соцстану личится колгоспниці, виборчих прав користуеться (…)
В колгоспе не працює. Занимаєтся (…) ворожінням і т. д., що і свідчиться.
Голова сельской ради
Відавочна, у НКВД гэтую даведку перачытвалі шмат разоў… Яшчэ толькі варажбіткі з вядзьмаркамі не займаліся антысаветчынай!
Там часам Веру Аляксееўну арыштавалі і, згодна з завядзёнкамі НКВД, пачалі афармляць на арыштантку адпаведныя дакументы.
АНКЕТА НА ПРИВЛЕЧЕННОГО (АРЕСТОВАННОГО)
Концевая Вера Алексеевна
1881 г. р.,
Место рождения: дер. Малая Лещинка Могилевской губернии
Место жительства: с. Тихоновичи Корюковского р-на Черниговской области
Профессия и специальность: домохозяйка
Место службы: колхозница колхоза им. Чапаева
Паспорт: не имеет
Партийность: беспартийная, как в прошлое, так и в настоящее время
Першыя допыты пачаліся толькі праз чатыры дні пасля арышту: ці то ў чакістаў проста бракавала часу, ці то яны не ведалі, як да тае варажбіткі падступіцца.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
обвиняемой Концевой Веры Алексеевны
от 30 ноября 1939 г.
ВОПРОС: Вы занимались антисоветской деятельностью. Признаете себя виновной?
ОТВЕТ: Виновной себя не признаю, так как антисоветской агитацией никогда не занималась.
(…)
Відавочна, чэкістам вельмі хацелася прышчапіць да “антысавецкай агітацыі сярод перасяленцаў” і “антысавецкую варажбу”, і таму наступным дапытаным стаў старшыня сельсавета, які і выдаў Канцавой дзіўную даведку.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
свидетеля Гречаного Прохора Ивановича
от 3 декабря 1939 г.
(…)
ВОПРОС: Вы подтверждаете, что гражданка Концевая Вера Алексеевна занималась ворожбой?
ОТВЕТ: У нас все девки и бабы к ней ходили, чтобы она им погадала и сняла сглаз.
ВОПРОС: В чем заключалась ворожба гражданки Концевой Веры Алексеевны?
ОТВЕТ: (…) гадала на зеркалах, гадала на свечках, заговаривала иголки, выкатывала заикание яйцом.
ВОПРОС: Это была антисоветская ворожба?
ОТВЕТ: Я к ней не ходил, но она могла ворожить и антисоветски
(…)
Са следчай справы невядома, з якой мэтай Вера Аляксееўна прыйшла ў хату, у якой жылі перасяленцы з Заходняй Беларусі і з Заходняй Украіны: паваражыць, пазнаёміцца ці проста пагаварыць. Але ж гаспадыня тае хаты, суседка і сяброўка Канцавой, дала чэкістам менавіта тыя сведчанні, якія ад яе і патрабаваліся.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
свидетеля Бебех Матрёны Ивановны
от 4 декабря 1939 г.
(…)
ВОПРОС: Расскажите, что вам известно об антисоветской деятельности со стороны Концевой Веры Алексеевны?
ОТВЕТ: В моем доме поселились беженцы (…) Тогда также зашла Концевая Вера Алексеевна, которая начала свой разговор, что она также с территории Польши. Далее в своем разговоре Концевая Вера Алексеевна начала наносить клевету на Советскую власть, при этом заявила: «зачем вы сюда приехали, вам здесь также будет плохо, нас Советская власть ограбила…» (…)
Концевая Вера Алексеевна своими антисоветскими разговорами привела беженцев в такое состояние, что они плакали и бросили завтрак (…)
Больш ніякіх сведчанняў наконт антысавецкай агітацыі ў следчай справе няма. Характэрна, што ўцекачы, сярод якіх Канцавая нібыта і вяла “антысавецкую агітацыю”, ніякім чынам супраць яе не сведчылі – у адрозненне ад суседкі, якую Вера Аляксееўна ведала шмат гадоў.
Следства скончылася ў рэкордныя тэрміны – у лютым 1940 года справу перадалі ў суд, а ў сакавіку прагучаў і прысуд для варажбіткі-антысаветчыцы:
ВИРОК КРИМІНАЛЬНИЙ
Іменем Української Радянської Соціалістичної Республіки
1940 року, березня 9 дня, Чернігівський облсуд
(…)
ЗАСУДИВ:
Концеву Віру Олексіївну позбавити волі в поправно-трудових таборах далеких місцях СРСР терміном на 3 роки.
Веры Аляксееўне проста казачна пашэнціла: тры гады лагероў за “антысавецкую агітацыю” не давалі практычна нікому. Мажліва, чэкісты палічылі, што яе віна не вартая дзесяцігадовага тэрміна, які ў тыя часы за “антысаветчыну” звычайна давалі. А, можа, яны ўсё-такі збаяліся помсты варажбіткі-антысаветчыцы?
* * *
У наступнай перадачы вы дазнаецеся, як скаргі на кепскае харчаванне на фронце ў 1942 годзе прыраўнівалася да агітацыі на карысць Гітлера.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-828”