Справа 1940 г. “Працоўныя рэсурсы”. Заходнія беларусы на вялікіх будоўлях сацыялізму
Савецкая ўлада заўсёды ставілася да савецкага чалавека, нібы да расходнага матэрыялу, кшталту нафты, торфу ці жалезнай руды. Карысныя выкапні называліся “прыроднымі рэсурсамі”, а людзі, якія тыя выкапні здабывалі, а таксама працавалі на будоўлях народнай гаспадаркі – “працоўным рэсурсам”.
Але, здаралася, што на франтах сацыялістычнага будаўніцтва тых “працоўных рэсурсаў” бракавала, і тады іх даводзілася ўсімі праўдамі ці непраўдамі завозіць.
З канца 1939 года ў Заходняй Беларусі пачалася масавая вярбоўка людзей для працы на Данбасе, на Урале, а таксама ў Сярэдняй Азіі.
* * *
У лістападзе-снежні 1939 года ў Заходняй Беларусі (а таксама Заходняй Украіне) склалася крытычная сітуацыя на рынку працы. Гаспадарка буржуазнай Польшчы была падарваная “вызвольным паходам” Чырвонай арміі. У выніку, шмат людзей страціла працу. У Беласток, Гародню, Берасце штомесяц прарываліся сотні ўцекачоў з нямецкай акупацыйнай зоны, для якіх нацысты падавалася куды большым ліхам, чым Саветы.
Савецкая ўлада разгружала “прыяднаныя да БССР” землі рэгулярнымі дэпартацыямі ў Архангельскую вобласць і ў Сібір, але ж беспрацоўя ад гэтага не меншала.
Беспрацоўе, як вядома, было ўласціва толькі капіталістычным краінам, але ніяк не СССР. Сітуацыя моцна падрывала аўтарытэт новай улады.
Саветы хуценька знайшлі выйсце – пасылаць “працоўныя рэсурсы” на вялікія будоўлі сацыялізму. Кожны ахвочы мог падпісаць дакументы, у якім працадаўца абяцаў яму добрую працу за някепскую зарплату, а таксама жытло і бескаштоўны праезд. А працаўнік, у сваю чаргу, абяцаў не шкадаваць сілаў і здароўя на новым месцы.
Працаўладкаванне гэтае чамусці назвалі гэбэшным словам “вярбоўка”. Першыя эшалоны з “завербаванымі” пайшлі на Усход напрыканцы 1939 года. Ва Украіне заходнія беларусы працавалі пераважна на Данбасе.
Знаёмства з савецкімі рэаліямі шакавала…
СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО
28 мая 1940 г.
Из специального сообщения НКВД
(…) среди трудового контингента, завербованного для работы на шахтах и в строительстве, фиксируются высказывания антисоветского содержания
(…)
Техник-моторист Жук А. И., 1907 г. р., уроженец г. Лида, БССР, в письме брату написал: «Живем в бараках по сорок-пятьдесят человек, хотя нам обещали, что будем жить в комнатах по два-три человека. Всю весну не топили, в бараках вонь, заплесневели стены, очень холодно. Помыться и постирать свои вещи негде. Кормят так, что у нас на это свиньи смотреть не станут. Работы на дизеле для меня нет, таскаю кирпичи, хотя у меня образование. Комиссары очень высокомерные, когда их о чем-то просишь, и слушать тебя не хотят. Скажи спасибо, говорят, что мы вас от бело-поляков освободили (…) при поляках было много безобразий, но там не обманывали (…) если что-то обещали, то исполняли и за это платили. Я сильно жалею, что завербовался…»
(…)
Врач Гринберг С. И., 1902 г. р., уроженец Варшавы б. Польши, в беседе с доверенным лицом заявил: «Если бы я знал, что советская власть нас будет обманывать, я бы лучше уехал в Америку, как мой брат. Мы тут как рабы, только кандалов не носим»
(…)
Нават кваліфікаваныя кадры на тых «вялікіх будоўлях сацыялізму» выкарыстоўвлі пераважна для выкопвання канаваў і пераносу цэглы. Экскаватары і грузавікі дэманстраваліся толькі ў савецкай кінахроніцы: канавы капалі рыдлёўкамі, а цэглу насілі пры дапамозе так званых «козаў» — прымітыўных рамных заплечнікаў. У выніку “працоўныя рэсурсы” справядліва палічылі, што іх цынічна падманулі і вырашылі падацца дахаты.
Але савецкая ўлада прадбачыла і гэта. У працоўных пасёлках, дзе працавалі “завербаваныя”, увялі жорсткую прапускную сістэму. Пропуск дахаты можна было атрымаць толькі ў Менску і ў Кіеве.
І людзі з будоўляў сацыялізму проста пабеглі.
СЕКРЕТНО
21 июня 1940 г.
Народному комиссару внутренних дел, Комиссару Государственной Безопасности 3 ранга тов. Серову
Докладная записка «Об отправке вербованных беженцев в Западные области УССР и БССР»
Из Западных областей УССР и БССР в 1939 и 1940 гг. были завезены по вербовке большое количество беженцев, которые впоследствиии бросили работу на предприятиях, стремясь возвратиться обратно на жительство в Западные области (…)
Этому контингенту лиц органы РК Милиции в ряде мест СССР отказывали в выдаче пропусков, в связи с чем они съезжались в г. Киев с целью получения пропусков для въезда в Западные области.
(…)
Частку завербаваных усё ж выправілі дахаты; натоўпы галодных, апранутых у лахманы людзей у цэнтры сталіцы савецкай сацыялістычнай рэспублікі напэўна б выклікалі шмат у каго правакацыйныя пытанні. Але выбрацца атрымалася далёка не ва ўсіх. Калі “завербаванага” лавілі пры спробе выехаць з месца працы, рэакцыя “органаў” была жорсткай.
СЕКРЕТНО
Начальнику УРКМ НКВД УССР, ст. майору милиции тов. Горбенко
2 октября 1940 г.
Сообщаю для исполнения резолюцию Народного Комиссара Внутренних Дел УССР тов. Серова по Вашей докладной записке (…):
«Направить под конвоем к месту работы, судить по Указу, чтобы другие видели, что бежать нельзя»
Зам. начальника секретариата НКВД УССР, мл. лейтенант Госбезопасности ПОЛИЩУК
Тым часам эканамісты нарэшце пралічылі – ці ёсць нейкая карысць ад такой працы. Карысці было не больш, чым малака ад казлоў ці пуху ад свінняў…
СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО
Начальнику ГЭУ НКВД СССР, Комиссару Государственной Безопасности 3 ранга
тов. Кобулову
МОСКВА
Вербовка и вывоз рабочей силы из Западных областей (…) в промышленные районы Союза , на протяжении истекших месяцев 1940 г. себя не оправдала.
В своем большинстве вербуемые не имеют соответствующих квалификаций, применяемой в тяжелой промышленности, используются на второстепенных, низкооплачиваемых работах, в силу чего после непродолжительного срока бросают работу и требуют пропуска для возврата на родину.
(…)
Учитывая вышеизложенное, считаем, что дальнейший набор и вывоз рабочей силы из Западных областей (…) является нежелательным, в силу чего просим поставить вопрос перед Наркоматами о запрещении предприятиям посылки вербовщиков в эти области
(…)
Тыя “завербаваныя”, якія так і не здолелі павярнуцца дахаты, працавалі на будоўлях і шахтах ажно да чэрвеня 1941 года. Пасля нападу Трэцяга Рэйха, ва ўмовах ваеннага бардака, шмат хто з тых людзей пацягнуўся на Радзіму, але па дарогах такіх лавілі як “дэзертыраў” і “антысавецкіх асобаў, якія збіраюцца вітаць немцаў”.
* * *
У наступная перадачы я раскажу пра сціплага яўрэйскага хлопца з Бабруйска, які стаў злачынцам супраць чалавечнасці.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання “454”