Справа 1941 г. “Аповеды пра фронт як антысавецкая агітацыя”



Лета 1941 года стала для Чырвонай арміі катастрафічным. За першыя месяцы вайны Заходні фронт быў знішчаны ўшчэнт. Сотні тысяч савецкіх салдат патрапілі ў палон, Вермахт захапіў найбольш эканамічна і культурна развітыя тэрыторыі СССР – Беларусь, Украіну і тры новаствораныя рэспублікі ў Прыбалтыцы.

_kdb_61_01

Вышэйшаму кіраўніцтву СССР трэба было неадкладна прызначыць вінаватых, на якіх можна было спісаць уласныя памылкі. І яны былі знойдзеныя. Ужо праз месяц пасля пачатку вайны, 22 ліпеня, быў расстраляны камандуючы Заходнім фронтам генерал Паўлаў разам з усім сваім штабам. Тыя чырвонаармейцы, якія нейкім цудам ацалелі ў летніх баях, былі перадыслакаваныя ў глыбіню СССР і ўзятыя Асобымі аддзеламі на суворы ўлік…

4 кастрычніка 1941 года Асобы аддзел 5-й запасной стралковай брыгады, што базавалася ў Барысаглебску, што ў Варонежскай вобласці, арыштаваў чырвонаармейца Аляксея Рыгоравіча Акулава, нашага земляка.

АНКЕТА АРЕСТОВАННОГО

Акулов Алексей Григорьевич, 1907 г. р., родился в Полесской области, Домановическом р-не, село Давидовичи.

Белорус, беспартийный, из крестьян, последнее место работы – молотобоец МТС.

Жена – Арина Антоновна, сын Владимир – 13 лет, дочь Инна – 6 лет.

З першага дня вайны Аляксей Акулаў  быў на фронце, прытым частка яго была часткова знішчаная, часткова рассеяная, часткова ўзятая ў палон. Сам Аляксей Рыгоравіч выжыў выпадкова: падчас абароны Гомеля ён быў моцна кантужаны, і толькі пахавальная каманда высвятліла, што ён жывы.

З Гомеля ацалелых чырвонаармейцаў адправілі ў Арол, а адтуль – у запасную частку Барысалглебска.

Разам з Акулавым былі арышаваныя Іван Бабыр з Чарнігаўскай вобласці і Іван Мягкоў з-пад Арла.

Усім траім высунулі абвінавачванне ў “антысавецкай агітацыі”.

Прычынай для ўзбуджэння крымінальнай справы стала выказванне Аляксея Акулава, што падчас абароны Гомеля, маўляў, чырвонаармейцаў зусім не кармілі і амаль не аказвалі медычнай дапамогі параненым.

Як і мае быць, усе трое былі арыштаваныя па даносу іншага чырвонаармейца – кухара вайсковай часткі, куды Акулаў,  Бабыр і Мягкоў былі напраўленыя ў нарад.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

свидетеля Исламова Абдарсена, 1919 г. р., повара распред-батальена 43-го стрелкового полка.

28 сентября 1941 г.

(…)

ВОПРОС: Что именно рассказывал красноармеец Акулов о фронте?

ОТВЕТ: Он сказал, что во время обороны Гомеля было очень плохое снабжение. Акулов говорил: “Все эти полевые кухни, которые на учениях были – показуха, на самом деле нам приходилось быть на подножном корме, как животным, ни разу поесть на позиции не привезли”. Он говорил, что если бы о красноармейцах заботились, то Гомель продержался бы еще несколько недель. На вопрос о контузии он сказал, что все эти медсестры только по командирам могут бегать, некоторые не могут рану перевязать, потому что крови боятся” (…)

З пункту гледжання Асобага аддзела, антысавецкая агітацыя была навідавоку: як вядома, Камуністычная партыя і таварыш Сталін перад вайною клапаціліся пра Чырвоную Армію, у тым ліку – пра харчаванне і медычную дапамогу.

Але ж, паводле тагачасных прынцыпаў працы Асобых аддзелаў, арышту аднаго толькі чырвонаармейца Акулавы было недастаткова. Згодна сведчанням кухара Ісламава, у нарадзе было 12 чалавек. Чаму б не запісаць хаця б частку з іх у антысавецкую арганізацыю?

Між іншым, сведчанні ўзбека Ісламава, дэкханіна з адукацыяй у пяць класаў, багатыя на спецыфічную энкавадэшную лексіку. Пасля прачытання тых сведчанняў узнікае пытанне – а ці сам Ісламаў гэтыя сведчанні даваў?

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

свидетеля Исламова Абдарсена, 1919 г. р., повара распред-батальена 43-го стрелкового полка.

29 сентября 1941 г.

(…)

ВОПРОС: 21 сентября 1941 года примерно в 4-05 утра вам приходилось слышать от кого-нибудь из красноармейцев, работающих на кухне, антисоветские рассуждения?

ОТВЕТ: Да, приходилось (…) Красноармеец Бобырь рассказывал красноармейцам, что он был на фронте. Его рассказ был построен так, что по своему характеру являлся антисоветским. Так, например, он говорил: «Мы как пошли наступать на немцев, так он начал нас бомбить, что темно стало. От нашей роты сразу осталось 8 человек» (…) Красноармеец Мягков сказал: «Гитлер хочет уничтожить пленных, как своих врагов, а за что же нас тут хотят подушить? Это хотя и своя власть, но делает хуже Гитлера» (…)

Цяпер патабавалася выбіць сведчанні з арыштаваных. Але той жа Акулаў катэгарычна адмовіўся вызнаваць сваю віну, прытым упарта рабіў гэта на ўсіх трох допытах.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

обвиняемого Акулова Алексея Григорьевича

5 октября 1941 г.

(…)

ВОПРОС: Расскажите о вашей антисоветской агитации и клевете на снабжение и медицинскую помощь в Красной армии.

ОТВЕТ: Никакой антисоветской агитации и клеветы я не совершал (…)

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

19 октября 1941 г.

(…)

ВОПРОС: Следствие располагает данными о вашей антисоветской направленности в разговорах с бойцами. Что вы можете сказать?

ОТВЕТ: Это все неправда (…)

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

30 октября 1941 г.

(…)

ВОПРОС: Вы говорите неправду, хотите ввести следствие в заблуждение. Расскажите, что вы говорили о плохом отношении со стороны Советской власти к красноармейцам во время обороны Гомеля?

ОТВЕТ: Я ничего такого не говорил (…)

І Іван Бабыр, і Іван Мягкоў віны сваёй таксама не прызналі. Затое ў справе з’явіліся двое новых сведкаў абвінавачвання: палітрук Пруднікаў і чырвонаармеец Цароў, якія паказалі, што трое арыштаваных праводзілі яшчэ і “фашысцкую агітацыю, усхваляючы Гітлера”.

Траіх сведкаў абвінавачвання было больш чым дастаткова для прысуда, які і прагучаў праз паўтара месяца пасля арышту:

ПРИГОВОР

Именем Союза Советских Социалистических Республик

1941 г.,  ноября 19 дня, Военный Трибунал Орловского Военного Округа

в закрытом судебном заседании в г. Борисоглебске (…)

без участия сторон обвинения и защиты

(…)

ПРИГОВОРИЛ

Бобырь Ивана Никифоровича, Мягкова Ивана Семеновича и Акулова Алексея Григорьевича на основании ст. 58-10 УК РСФСР подвергнуть к уголовному наказанию к 10 (десяти) годам лишения свободы (…)

Приговор окончательный и обжалованию не подлежит.

Гэты прысуд можна назваць яшчэ гуманным: значная частка падобных справаў у 1941 годзе заканчвалася смяротнымі выракамі.

2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_01 2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_02 2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_03 2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_04 2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_05

2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_06 2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_07 2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_08 2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_09 2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_10

2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_11 2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_12 2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_13 2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_14 2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_15

2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_16 2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_17 2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_18 2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_19 2017-01-27_achromienka_na_uliku_kdb_61_20

* * *

У наступнай перадачы вы дазнаецеся, як чытанне савецкіх газет магло скончыцца для чытача тэрмінам у ГУЛАГу.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-10637”