Справа 1941 г. “Фашысцкая агітацыя ў зводках Саўінфармбюро”



6 ліпеня 1941 года старшыня Вярхоўнага Савета СССР Міхаіл Калінін падпісаў загад “Аб адказнасці за распаўсюджванне ў ваенны час ілжывых чутак, якія ўзбуджаюць трывогу сярод насельніцтва”.

Як і абсалютная большасць падобных распараджэнняў сталінскіх часоў, гэты загад быў выключна рэпрэсіўным: “ваенны трыбунал”, “турэмнае знявольванне ад 2 да 5 гадоў”, ды і тое, калі “гэтыя дзеянні не падлягае больш цяжкому пакаранню”.

Першымі з Загадам ад 6 ліпеня азнаёміліся савецкія чэкісты. І навыперадкі кінуліся шукаць людзей, якіх можна было садзіць за ілжывыя чуткі.

Можна ўпэўнена сцярджаць, што адной з першых ахвяраў гэтага карнага Загаду стаў Мікалай Міхайлавіч Вяруга. Арыштавалі яго акурат у дзень  выхада Загаду, 6 ліпеня 1941 года.

2016-12-06_achromienka_na_uliku_kdb_46_01

Вяруга, этнічны беларус, настаўнічаў у вёсцы Вяркіеўка, што ў Нежынскім раёне Чарнігаўскай вобласці, і быў узорна-паказальным савецкім чалавекам: актыўны камсамолец, палымяны прапагандыст і адданы актывіст…

Больш за ўсё Мікалай Міхайлавіч любіў слухаць радыё і перказваць пачутае аднавяскоўцам. Гэта яго і пагубіла…

2016-12-06_achromienka_na_uliku_kdb_46_02

ПОСТАНОВЛЕНИЕ НА АРЕСТ

г. Нежин, 6 июля 1941 г. я, оперуполномоченный Нежинского МРО-НКГБ Титикало, рассмотрев поступившие в РКМ НКВД материалы о преступной деятельности Веруги Николая Михайловича,

НАШЕЛ:

что Веруга Николай Михайлович, будучи враждебно настроенным против существующего строя в СССР, среди колхозников распространял контрреволюционные слухи о приходе немцев на Украину. Веруга Николай Михайлович среди колхозников 1. 07. 1941 г. говорил:

«Я сам сегодня слыхал по радио, что немцы уже заняли города Ровно, Луцк, и немцам осталось еще занять два города, после чего будет занят Киев».

Несмотря на то, что колхозники доказывали Веруге о его контрреволюционном сообщении, последний доказывал, что это было действительно передано по радио».

ПОСТАНОВИЛ

Веругу Н. М. подвергнуть аресту и обыску.

2016-12-06_achromienka_na_uliku_kdb_46_03

Па сутнасці, арыштаванага вінавацілі толькі ў тым, што ён пераказваў афіцыйныя зводкі Саўінфарбюро. Але зводкі тыя насамрэч паведамлялі, што, маўляў, “нягледзячы на гераізм савецкіх байцоў і камандзіраў, якія тысячамі знішчаюць акупантаў,  Чырвоная армія змушаная з тактычных прычынаў адыходзіць на усход”.

Як бы то не было, але фармальна абвінавачванне Вяругі ідэальна падыходзіла пад Загад ад 6 ліпеня 1941 г., і таму арыштантам заняліся шчыльна.

Першы допыт адбыўся ў дзень арышту.

2016-12-06_achromienka_na_uliku_kdb_46_04

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

6 июля 1941 г.

ВОПРОС: Следствие располагает материалами, что вы среди колхозников (…) проводили распространение провокационных слухов о занятии немцами Украины. Расскажите следствию подробно об этом?

ОТВЕТ: 1. 07. утром возле сель. исполкома (…) среди отдельных лиц в разговорах о радиосообщений за 1. 07. говорил, что «по радио сегодня я слышал извещение информбюро, что враг действует в районе города Ровно. (…) полагал, что наши войска отошли из Львова на Луцком направлении»

2016-12-06_achromienka_na_uliku_kdb_46_05

На добры розум,  Нежынскае НКВД павінна было зрабіць запыт у Кіеў ці ў Маскву – а што сапраўды перадавалі ў зводках Саўінфармбюро 1 ліпеня?

І калі б гэта было зроблена, яны б атрымалі такое:

ИЗ СВОДКИ СОВИНФОРМБЮРО

1 июля 1941 г.

На ЛУЦКОМ направлении, в районе РОВНО, наши войска остановили продвижение танковых соединений противника на восток. В результате контратак наших танковых частей противник несёт значительные потери.

Пасля прачытання гэтага Вяругу трэба было неадкладна выпусціць з прабачэннямі. Але ж у НКВД не любілі вызнаваць памылкі. Датаго ж, нежынскаму оперупаўнаважанаму Ціцікале, відаць, вельмі карцела стаць першым у выкананні загада пра “Адказнасць за распаўсюджванне ілжывых чутак”.

2016-12-06_achromienka_na_uliku_kdb_46_06

Мікалай Міхайлавіч упарта адмаўляўся вызнаваць сваю віну, і тады следства ўзялося за сведкаў.

ПРОТОКОЛ ОЧНОЙ СТАВКИ

6 июля 1941 года г. я оперуполномоченный Титикало, произвел очную ставку между обвиняемым Веругой Николаем Михайловичем и свидетелем Потапенко Василием Яковлевичем

ВОПРОС К СВИДЕТЕЛЮ: Расскажите, свидетель, что вам известно о распространении контрреволюционных слухов сидящим перед вами гр. Веругой?

ОТВЕТ: 1 июля утром, возле сель. исполкома Веруга говорил: “Немцы заняли Луцк, Ровно и осталось два города до Киева”.

ВОПРОС К ОБВИНЯЕМОМУ: Вы слыхали показания сидящего перед вами свидетеля Потапенко. Скажите, признаете ли вы себя виновным?

ОТВЕТ: (…) виновным себя не признаю.

2016-12-06_achromienka_na_uliku_kdb_46_07

У следчай справе няма пісьмовага даноса Васіля Патапенкі на Мікалая Вяругу. Але ж можна дапускаць, што данёс на аднавяскоўца менавіта ён: падчас размовы каля вясковага выканкама Вяруга заявіў Патапенку: “такіх разумнікаў, як ты, трэба на фронт выпраўляць, а не тут размаўляць”, прытым гэтая заява зафіксаваная ў справе.

Мажліва, Васіль Патапенка палічыў гэта за абразу. Не выключаецца, што ён сапраўды не хацеў ісці на фронт. Прынамсі, іншых кандыдатур на ролю даносчыка ў справе па абвінавачванню ў “распаўсюджванні антысавецкіх чутак” няма.

2016-12-06_achromienka_na_uliku_kdb_46_08

Суд над Мікалаем Міхайлавічам Вяругам адбыўся ўжо праз 11 дзён пасля аршыту, і прысуд прагучаў даволі нечакана.

2016-12-06_achromienka_na_uliku_kdb_46_09

ПРИГОВОР

ИМЕНЕМ СОЮЗА СОВЕТСКИХ СОЦИАЛИСТИЧЕСКИХ РЕСПУБЛИК

1941 г. июля 17 дня, Военный трибунал НКВД Киевской области, в открытом судебном заседании без участия обвинения и защиты,

Рассмотрев дело обвиняемого Веруги Николая Михайловича, 1914 г. р., учителя неполной средней школы

(…)

ПРИГОВОРИЛ

Веругу Николая Михайловича по суду оправдать и немедленно его выпустить, из-под стражи освободить. Приговор окончательный и кассационному обжалованию не подлежит.

Не варта, аднак, тлумачыць гэты апраўдальны прысуд выключна гуманізмам Вайсковага трыбуналу НКВД. Там, відаць, хутка скемілі, што ў разе рэпрэсіўнага прысуду чальцы Кіеўскага вайсковага трыбуналу ўскосна прызнаюць, што ўсё Саўінфармбюро, ад тэхнічкі і да “голаса Краіны Саветаў” Юрыя Левітана і нават кіраўніка, кандыдата ў чальцы Палітбюро таварыша Аляксандра Шчарбакова займаліся распаўсюджваннем контрэвалюцыйных чутак і антысавецкай агітацыяй.

[Not a valid template]

* * *

Наступным разам я раскажу пра спосабы псіхалагічнага ўціску на падследных —  найбольш эфіктыўны сродак працы следчых НКВД.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-1594”