Справа 1941 г. “Лагерны “давесак” на этапе ў ГУЛАГ”
Самымі безабароннымі перад магутным механізмам НКВД былі замежнікі. Большасць з іх зусім не валодала расейскай, не ведала савецкага заканадаўства і абсалютна не разумела крымінальных і ўнутрытурэмных завядзёнак. Метады аператыўнай чэкісцкай працы ў турмах іншаземцы таксама не ведалі, і таму станавіліся лёгкай здабычай упаўнаважаных НКВД, якія з задавальненнем ляпілі недасведчаным вязням новыя, ужо “турэмныя” тэрміны. Напрыканцы трыццатых – на пачатку саракавых гадоў найбольшы адсотак замежнікаў-вязняў складалі палякі – былыя грамадзяне Другой Рэчы Паспалітай…
З восені 1939 года на Ўсход пацягнулася сотні цягнікоў са зняволенымі – былымі грамадзянамі Польшчы, падзеленай хаўруснымі СССР і Трэцім Рэйхам. Але ж нават каласальная сістэма ГУЛАГа не могла адразу прыняць усіх вязняў, а таму частку іх пакідалі ў перасыльных турмах, у тым ліку ва Усходняй Беларусі і Усходняй Украіне. З палякаў здзекваліся крымінальнікі, ім не давяралі асуджаныя па “палітычных артыкулах”, але ўнутрыкамерныя стукачы ўсяляк імкнуліся ўцерсіся да тых палякаў у давер і справакаваць на шчырую размову. Пасля чаго і здавалі “антысаветчыкаў” аператыўнікам – за лусту хлеба, за папіросу, дый проста за цьмяную абяцанку “крыху палепшыць жыццё” ПОСТАНОВЛЕНИЕ 1941 года, июля 1 дня, г. Нежин Я, Ст. Опер. Уполномоченный Нежинского Межрайотдела НКГБ – сержант Госбезопасности Ковалев, рассмотрев (…) материалы на Прушковскую Янину Михайловну, 1921 г. р., уроженку г. Варшавы ныне осужденная. НАШЕЛ Прушковская Янина Михайловна в марте месяце 1940 г. Львовским Областным Судом осуждена на 10 лет лишения свободы за распространение контрреволюционных листовок. В настоящее время Прушковская отбывает меру наказания в Пересыльной тюрьме НКВД г. Нежин, где также среди осужденных, находящихся в одной камере, проводит антисоветскую деятельность, пишет контрреволюционные листовки с воззванием борьбы против Советской Власти. Прушковская является дочь капитана бывшей польской армии, брат которой также лейтенант бывшей польской армии эмигрировал в 1939 г. в Румынию. ПОСТАНОВИЛ Исходя из имеющихся следственных материалов, Прушковскую Янину Михайловну привлечь к уголовной ответственности по ст. 54-10 УК УССР. (…) У перасыльных турмах НКВД не было ані прыхаваных мікрафонаў, ані замаскаваных відэакамер. Паведаміць пра “антысавецкую агітацыю” дваццацігадовая дзяўчыны маглі толькі сакамернікі. У следчай справе няма прозвішча стукача, які здаў дзяўчыну чэкістам. Але адкуль тая Яніна Прушкоўская знайшла ў турэмнай камеры паперу для вырабу “контрэвалюцыйных лістовак”? АКТ 1941 г. июня 11 дня (…) начальник корпуса пересыльной тюрьмы НКВД тов. Бриненко и дежурный тов. Сидоренко (…) составили настоящий акт в том, что было обнаружено в камере з/к з/к Прушковской кусок фанеры под головой, где было написано польскими буквами, не могли разобрать, и всякими человечьими рисунками. Акт направляется на рассмотрение с фанерой. Сярод рэчавых доказаў у следчае справе няма кавалку дыкты, пра які напісана ў Акце. Няма таксама і фотаздымкаў тае дыкты. Перакладу таго, што ў Акце пазначана, як “напісана польскімі літарамі, не маглі разарбаць”, таксама не існуе, не кажучы ўжо пра загадкавыя “чалавечыя малюнкі”. Але ж і дыкта, і польскамоўны тэкст, які ў НКВД так і не здолелі перакласці, былі неадкладна прызнаныя “антысавецкай агітацыяй”… ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА 1941 г. июня 28 дня (…) ВОПРОС: Антисоветские листовки вы писали за время нахождения в тюрьме? ОТВЕТ: За время моего нахождения в тюрьме я антисоветских листовок не писала, за исключением того, что написала на дихтовой дощечке на польском языке следующий текст: «Придется ль нам погибнуть, мы все равно будем свободными». Усяго пратаколаў допытаў Прушкоўскай тры – для “турэмнай справы” пачатку саракавых гэта даволі багата, у тыя часы ў турмах абмяжоўваліся адным невялікім допытам. На ўсіх гэтых допытах дваццацігатовая дзяўчына адважна і неразважліва дэкларуе нянавісць да савецкіх акупантаў. ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА 1941 г. июня 28 дня (…) ВОПРОС: За что вы были осуждены на десять лет тюремного заключения? ОТВЕТ: Я была осуждена (…) за распространение контрреволюционных листовок, в которых призывала польский народ на борьбу с Советской властью (…) Я, как патриотка польского государства, считаю своим долгом (…) вести активную борьбу против Сов. власти (…) за восстановление польского государства (…) ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА 1941 г., июня 30 дня (…) ВОПРОС: Следствие располагает данными, что вы, будучи осужденной и находясь в камере пересыльной тюрьмы НКВД, среди осужденных проводили антисоветскую деятельность (…) ОТВЕТ: (…) Да, я была и есть враг Советской власти (…) Больше я говорить по данному вопросу ничего не хочу, одновременно заявляю следствию, что я была врагом Советской власти и останусь такой навсегда, меня ничего не остановит. Суд над дваццацігадовай Янінай Прушкоўскай адбыўся праз 9 дзён пасля таго, як ёй высуснулі абвінавачванне ў “антысавецкай агітацыі ў камеры”. Судзілі яе ад імя дзяржавы, якая акупавала яе Радзіму, паводле законаў гэтая дзяржавы і на мове гэтай дзяржавы. ПРИГОВОР Именем Союза Советских Социалистических Республик 1941 г. июля 9 дня, Военный Трибунал войск НКВД Киевской области в гор. Чернигове, в закрытом судебном заседании (…) без участия прокурора и защиты (…) УСТАНОВИЛ Подсудимая Прушковская, будучи осужденной за антисоветскую агитацию и находясь под стражей среди заключенных, проводила антисоветскую агитацию, клевеща на Советский Союз и на вождей партии на протяжении мая месяца 1941 г. ПРИГОВОРИЛ Прушковскую Янину Михайловну подвергнуть лишению свободы в ИТЛ сроком на 10 (десять) лет (…) Прушкоўская ўжо мела дзесяцігадовы прысуд Львоўскага Абласнога суда на тыя ж дзесяць гадоў, а, згодна гуманнага савецкага заканадаўства, прысуды не плюсаваліся, а паглыналіся адзін другім. Для Яніны Прушкоўскай гэта азначала толькі тое, што ў турме яны нібыта не сядзела і новы тэрмін уступаў у законную сілу праз год пасля арышту ў Львове. Што сталася з Янінай Прушкоўскай надалей – невядома. Але вядома іншае: у савецкіх лагерах смяротнасць сярод іншаземцаў была ў пяць-шэсць разоў вышэйшай, чым сярод звычайных савецкіх зэ-ка. Хутчэй за ўсё, з лагера Яніна так і не вярнулася. * * * З наступнай перадачы вы дазнаецеся пра неверагодную гісторыю вызвалення з НКВД валютчыцы, кантрабандысткі і антысаветчыцы з-пад Пінска. Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-15180”