Справа 1941 г. “Нашчадак магілеўскага шляхецкага роду і “турэмная наседка” НКВД”
Абсалютная большасць “сацыяльна варожых элементаў” была вынішчана ў Беларусі да канца дваццатых гадоў. Амаль усе буржуазныя адвакаты, памешчыцкія эканамісты, старарэжымныя інжынеры, нацыяналістычныя настаўнікі, а таксама праваслаўныя і каталіцкія святары былі расстраляныя яшчэ за часамі Дзяржынскага. Ацалелыя массава ссылаліся на Салаўкі і ў Запаляр’е да пачатку трыццатых. Тыя класавыя ворагі, а таксама іх дзеці, якія ў нейкі цуд выжылі пасля рэпрэсій, пазбаўляліся грамадзянскіх правоў і жылі на правах людзей другога гатунку, з ганебнай мянушкай “лішэнец”.
Падчас барацьбы з “трацкістамі”, “бухарынцамі” і шматлікімі “змовамі” ў Чырвонай арміі пра гэтых “класавых ворагаў” часова забыліся. Але ж напрыканцы 30-х гадоў у НКВД прыгадалі і пра гэты, вельмі перспектыўны для следства кантынгент.
Шляхецкі род Янсанаў швэцкага паходжання вядомы на Магілёўшчыне з ХVII стагоддзя. З ХІХ стагоддзя Янсаны пераважна служылі чыноўнікамі. Такім старарэжымным чыноўнікам быў і Георгій Янсан, арыштаваны чарнігаўскім НКВД у 1941 годзе.
АНКЕТА АРЕСТОВАННОГО
ЯНСОН Георгий Германович, Родился в 1870 г. в Могилевской губ., Чериковском уезде, Дубровицкой волости.
Национальность белорус.
В 1930-м году судим ГПУ и выслан в Севкрай по второй категории.
Последнее место работы: Чемеровский спиртзавод, экономист.
Имеет жену Домну, 64 года, и дочь Татьяну, 32 года.
Арыштаваны быў проста знаходкай для НКВД: шляхецкае паходжанне, дарэвалюцыйная адукацыя, служба царскім чыноўнікам…
ФОРМУЛЯРНЫЙ СПИСОК
о службе участкового инспектора Минской губернии титулярного советника Янсона.
Окончил полный курс наук в Климовическом уездном училище. Согласно прошению приказом управляющего акц. сборов назначен надсмотрщиком по питейной части во 2 округ с 20 мая 1888 г.
Але ж самым цікавым для следства была судзімасць Янсана адзінаццацігадовай даўніны па класічным антысавецкім артыкуле.
ВЫПИСКА
из постановления Окружного отдела ГПУ от 3 марта 1930 года г. Могилев, архив 2-го отделения НКГБ БССР.
Начиная с конца 1928 г. и по день ареста в Могилевский Окр. Отдел ГПУ поступали данные, что бывшие мелкие помещики и кулаки ведут антисоветскую работу (…)
Произведенным по сему делу следствием путем опроса свидетелей в количестве 37 человек установлен (…) факт виноватости Недвецкого Владимира, Осмоловского Владимира, Янсона Георгия
(…)
В феврале месяце 1930 г. Янсон, придя в кооператив, где присутствовало около 10 человек, сказал: «Вот видишь, теперь у нас хотят последний хлеб отнять…»
(…)
Начальник отдела ГПУ ЛОМОНОСОВ
Так у 1930 годзе з падачы “тройкі” магілеўскага ГПУ Георгій Янсан атрымаў высылку на Поўнач, дзе паслухмяна і адбыў з жонкай і дачкою. Вяртацца на Магілёўшчыну яму забаранілі, і Янсаны пасяліліся на Сівершчыне. Георгій Германавіч удала ўладкаваўся на спіртзавод вёскі Чэмер непадалёк Чарнігава і, напэўна, палічыў, што ўсе ягоныя ліхтугі засталіся ў мінулым.
Тое, што Георгій Янсан быў стоадсоткавым ворагам, у НКВД сумневаў не выклікала. Сумнеў выклікала іншае – а па якім артыкуле таго Янсана пасадзіць?
Так у камеры, дзе сядзеў Георгій Германавіч, з’явіўся турэмны правакатар, на тагачасным жаргоне – “наседка”.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Галанов Николай Лукич, 1904 г. р., уроженец рудник «Красный Профинтерн», Донбасс, бывший член ВКП (б), исключен в связи с судимостью, русский, грамотный. До ареста работал нач. отдела кадров музыкальной фабрики.
ВОПРОС: Расскажите о себе.
ОТВЕТ: С 24 января 1941 г. я нахожусь в Черниговской городской тюрьме. Арестован за растрату партвзносов.
(…)
ВОПРОС: Что вам известно об антисоветских проявлениях Янсона?
ОТВЕТ: (…) в разговоре со мной он начал высказываться в антисоветском духе, говоря, что при царизме законы были лучше. (…) похабно ругал тов. Калинина (…) нецензурной бранью оскорблял тов. Сталина (…) Восхвалял помещичий строй, помещичьи хозяйства. Янсон очень много знает о жизни помещиков, графов, генералов, с которыми до революции был знаком.
Чэкісты дапыталі і колькі чалавек з Чэмераўскага спіртзавода, дзе да арышту працаваў Георгій Германавіч. Сведчанні тых малапісьменных людзей выглядаюць гэтак жа бязглузда, як і данос правакатара Галанава.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Лазарчука Ивана Прокофьевича, 1899 г. р., рабочего Чемеровского спиртзавода.
ВОПРОС: Что вы можете сказать об антисоветской деятельности Янсона?
ОТВЕТ: Могу сказать то, что он из польско-буржуазной помещичьей шляхты (…) Я так думаю, что Георгий Янсон мог лично получать антисоветские задания от фашиста Пилсудского.
Усе гэтыя сведчанні і сталі аргументамі абвінавачвання на судзе, які адбыўся 6 ліпеня 1941 года. Але ж на момант першага судовага паседжання СССР ужо ваяваў з гітлераўскай Нямеччынай, і таму чарнігаўскае НКВД творча перасэнсавала працэс: цяпер Георгію Германавічу закідалі і “ўхваленне Гітлера”.
ИЗ ПРОТОКОЛА СУДЕБНОГО ЗАСЕДАНИЯ
(…)
По существу дела подсудимый Янсон показал:
(…)
Кроме этого, в разговоре с заключенными я восхвалял немецкую армию. Я имел в виду немецкую армию времен 1914-1919 г. В 1919 году, когда немцы оккупировали часть Белоруссии, в моей квартире (…) останавливался штаб одной немецкой части. Офицеры, с которыми я часто беседовал, производили на меня впечатление опрятных людей, и сопоставляя их с солдатами русской армии, я говорил, что немецкие солдаты культурней.
Але ж савецкі суд даў веры не нашчадку шляхецкага эксплуататарскага рода, а крымінальніку-рэцэдывісту Галанаву, які дзейнічаў у турме НКВД у якасці “наседкі”…
Прысуд быў вынесены ў той жа дзень.
ПРИГОВОР
Именем Союза Советских Социалистических Республик
1941 г., июля 6 дня, Военный трибунал войск НКВД Киевской области в г. Чернигове, в закрытом судебном заседании, без участия прокурора и защиты
(…)
ПРИГОВОРИЛ
Янсона Георгия Германовича на основании ст. 54-10 ч. 1 УК УССР, подвергнуть лишению свободы в ИТЛ сроком на 10 (десять) лет.
Председатель сессии ВТ
военный юрист Файтель
На момант прысуду Георгію Германавічу ішоў семдзесят другі год. Гэта азначае, што з лагера ён напэўна не вярнуўся.
* * *
У наступнай перадачы я раскажу пра фантастычныя ўцёкі савецкага грамадзяніна з украінска-беларускага сумежжа ў французскі Ліон у 1946 годзе.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-3243”