Справа 1941 г. “Нацысцкая прапаганда на савецкіх пазіцыях”



Другая Сусветная вайна дала моцны штрушок для прапагандысцкіх і агітацыйных тэхналогій.

У Трэцім Рэйху такімі тэхналогіямі займаліся ў Імперскім Міністэрстве народнай асветы і прапаганды, які ўзначальваў сумнавядомы доктар Гебельс, а таксама аператыўныя Аддзелы друку і прапаганды ў Вермахце.

2016-12-16_achromienka_na_uliku_kdb_49_01

У Савецкім Саюзе агітацыя і прапаганда “Саўінфармбюро” скіроўвалася найперш на савецкіх грамадзянаў, і толькі з 1943 года на фронце пачалі масава выкарыстоўваць гучнамоўныя аўтамабільныя комплексы, якія па-нямецку транслявалі антыфашысцкія перадачы на пазіцыі Вермахта.

У першыя гады вайны СССР відавочна прайграваў гітлераўцам у інфармацыйным уздзеянні на псіхіку людзей – як колькасна, так і якасна. “Асобыя аддзелы” НКВД змагаліся з варожай прапагандай выключна карнымі спосабамі.

Да 22 чэрвеня 1941 года Імперскае міністэрства народнай асветы і прапаганды надрукавала ў Берліне і ў Кёнігсбергу каля 30 міліёнаў лістовак на 30 мовах народаў СССР. Лістоўкі былі скіраваныя пераважна на чырвонаармейцаў і заклікалі неадкладна здавацца ў палон. Прытым такая лістоўка адначасова з’яўлялася і пропускам да немцаў. Гэтыя агітацыйныя матэрыялы сыпаліся на савецкія пазіцыі з інтэнсіўнасцю бомбаў.

Далёка не ўсе чырвонаармейцы падбіралі тыя лістоўкі, каб бегчы здавацца немцам. Папера была прыдатная, каб развесці агонь, высушыць боты, а таксама – для гігіенічных патрэбаў.

“Асабісты”, аднак, не цікавіліся прычынамі, якія змусілі людзей падбіраць тую паперу. Кожны, у каго заўважалі “лістоўку-пропуск”, аўтаматычна прыраўніваўся да “здрадніка Радзімы”; пасля непрацяглага следства справа “здрадніка” накіроўвалася ў Вайсковы трыбунал.

АНКЕТА АРЕСТОВАННОГО

ПОКАРЬ Яков Аврамович, 1900 г. р., из крестьян, белорус, уроженец деревни Санюки Ельского района Полесской области БССР, образование ниже среднее, беспартийный, красноармеец 840 стрелкового полка, со слов ранее несудимый, женатый, имеет два сына и дочь.

Арестован сентября 20 дня 1941 г.

Віна чырвонаармейца Покара для “асабістаў” была відавочнай і неаспрэчнай: у яго акурат і знайшлі варожую лістоўку, якую скінулі на савецкія пазіцыі самалёты Люфтвафэ.

Вось яе тэкст:

Слева молот, справа серп

Государственный наш герб.

Хочешь — жни, а хочешь — куй,

Все равно получишь — …!

Предъявитель сего, не желая бессмысленного кровопролития за интересы жидов и комиссаров, оставляет побежденную Красную Армию и переходит на сторону Германских Вооруженных Сил. Немецкие офицеры и солдаты окажут перешедшему хороший прием, накормят его и устроят на работу.

Лістоўка не ўлакладняла, дзе менавіта палоннаму прапануюць працу – у Асвенцыме, Дахаў ці Бухенвальдзе.

Зрэшты, ж і чырвонаармеец Якаў Покар відавочна не збіраўся пераходзіць на тую працу да ворага. Гэта відаць з матэрыялаў першага допыту.

сентября 20 дня 1941 г.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

обвиняемого Покара Якова Аврамовича

ВОПРОС: Обвиняемый, расскажите, при каких обстоятельствах в ваши руки попала фашистская листовка?

ОТВЕТ: (…) их было много за нашими окопами, наверное, сбросили с самолета, я этого не видел. Я подобрал несколько, чтобы засунуть в сапоги вместо стелек, потому что сейчас очень холодно.

ВОПРОС: Когда вы подобрали фашистские листовки?

ОТВЕТ: Неделю назад или десять дней, точно не помню.

ВОПРОС: Следствие располагает информацией, что вы собирались использовать ее для сдачи в плен.

ОТВЕТ: Это неправда, если бы я хотел действительно уйти к немцам, я бы сделал это позавчера после артобстрела и немецкого наступления на наши траншеи, когда политрука убило, но я стрелял по немцам один и никуда не ушел.

ВОПРОС: Кто еще подбирал фашистские листовки?

ОТВЕТ: Многие, наверное, потому что использовали бумагу для утепления. Некоторые ходили с теми листовками до сортира.

ВОПРОС: Назовите фамилии, кто интересовался фашистской агитацией.

ОТВЕТ: Я сам не видел, чтобы кто-то подбирал агитацию. Но их потом за траншеями мало осталось.

У следчай справе няма інфармацыі, ці правяралі “асабісты” боты ўсіх байцоў 840-га стралковага палка, а таксама сарціры, куды хадзілі чырвонаармецы і камандзіры, але ж за Покара ўзяліся ўсур’ёз.

Якім чынам ціснулі на яго ў Асобым аддзеле, што абяцалі, як катавали і чым пагражалі – невядома, але ўжо праз тры дні Якаў Аўрамавіч кардынальна змяніў сведчанні.

сентября 23 дня 1941 г.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

обвиняемого Покара Якова Аврамовича

(…)

ВОПРОС: Вы говорите неправду. Вы вели подготовку о переходе на сторону немцев.

ОТВЕТ: Решил следствию рассказать правду. Да, действительно такая подготовка велась, мы сговорились, как только замерзнет река Волхова, оставить оружие и уйти к немцам, такой разговор был между мной и красноармейцами Тимошенком, Чмир, Савельченком, Кравченко, Черенком, Коток.

Мэта была дасягнутая: цяпер Асобы аддзел распрацоўваў ужо цэлую групоўку дэзерціраў. А ўжо сапраўдныя гэтыя дэзерціры былі ці прыдуманыя, вайсковых чэкістаў не цікавіла.

Сведчанні Покара трэба было падмацаваць іншымі, што і было зроблена.

сентября 23 дня 1941 г.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

свидетеля Попова Николая Ивановича, командира отделения 840 стрелкового полка

(…)

ВОПРОС: Уточните факты контрреволюционной работы, проводимой красноармейцем Покарь?

ОТВЕТ: (…) 20 сентября Покар в присутствии бойцов примерно 14 человек во время чтения газеты в которой была статья о том, как фашисты проводят земельный вопрос (…) сказал: «Немцы в оккупированных землях распределяют землю, делают все, как было раньше. Каждый хозяин будет иметь землю и будет жить лучше, чем в колхозе» (…)

Тое, што нацысты распускалі ненавісныя сялянам калгасы, не прыхоўвала нават савецкая прапаганда. Але ці сапраўды чырвонаармеец Покар, які, напэўна, добра ведаў пра таемныя вочы і вушы Асобых аддзелаў, мог прамаўляць нешта падобнае ў прысутнасці чатырнаццаці чалавек?

Прысуд прагучаў праз дваццаць адзін дзень пасля арышту…

ПРИГОВОР

ИМЕНЕМ СОЮЗА СОВЕТСКИХ СОЦИАЛИСТИЧЕСКИХ РЕСПУБЛИК

1941 г., октября 11-12 дня, Военный трибунал 52 армии (…) рассмотрел дело по обвинению красноармейцев

Покар Якова Авраамовича, 1900 г. р. (…)

Каток Ивана Моисеевича,  1901 г. р. (…)

Черняк Дмитрия Контратьевича, 1900 г. р. (…)

Чмир Ильи Павловича, 1902 г. р. (…)

Тимошенко Василия Тимофеевича, 1900 г. р. (…)

Савельченко Федота Давыдовича, 1901 г. р. (…)

Кравченко Ивана Яковлевича, 1912 г. р. (…)

ПРИГОВОРИЛ

Покар Якова Авраамовича, Каток Ивана Моисеевича и Кравченко Ивана Яковлевича по совокупности совершенных ими преступлений на основании ст. 58-1, части “б” УК РСФСР подвергнуть высшей мере наказания каждого – расстрелу, с конфискацией имущества.

(…)

Приговор окончательный и обжалованию не подлежит.

Астатнія фігуранты справы атрымалі па дзесяць гадоў ГУЛАГу, адкуль ніхто з іх жывым не выйшаў.Так скончылася іх спроба ўцяпліць халодныя боты нацысцкімі лістоўкамі.

2016-12-16_achromienka_na_uliku_kdb_49_02

 

2016-12-16_achromienka_na_uliku_kdb_49_03

2016-12-16_achromienka_na_uliku_kdb_49_04

2016-12-16_achromienka_na_uliku_kdb_49_05

2016-12-16_achromienka_na_uliku_kdb_49_06

2016-12-16_achromienka_na_uliku_kdb_49_07

2016-12-16_achromienka_na_uliku_kdb_49_08

2016-12-16_achromienka_na_uliku_kdb_49_09

2016-12-16_achromienka_na_uliku_kdb_49_10

2016-12-16_achromienka_na_uliku_kdb_49_11

2016-12-16_achromienka_na_uliku_kdb_49_12

2016-12-16_achromienka_na_uliku_kdb_49_13

2016-12-16_achromienka_na_uliku_kdb_49_14

* * *

У наступнай перадачы я раскажу пра бандытызм, які квітнеў ва ўкраінска-беларускім сумежжы падчас “вайсковага камунізму” 1918-1921 гадоў.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-16861”